Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
яку́ты, -аў, адз. яку́т, -а, М яку́це, м.
Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуціі), што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.
|| ж.яку́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.яку́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
quietly[ˈkwaɪətli]adv.
1. ці́ха, бясшу́мна;
Peter spoke so quietly I could hardly hear him. Пётр гаварыў так ціха, што я ледзь чуў яго.
2. мі́рна, спако́йна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тата́к ’нібыта, быццам’ (Сцяшк. Сл.), ’так як’ (Бузук, Паўдн.-бел.), та́тык ’як бы, нібы’ (мін., навагр., Стан.), татэ́к ’як’: рыжы, татэ́к я́годка (ПСл). Параўн. балг.та́тък ’там’, дыял.та́така ’далей, туды’. Са спалучэння та і так (гл.), або так як з прыпадабненнем к > т у пачатку слова, параўн. таек, гл. Балгарскія формы не зусім пераканальна разглядаюцца як спалучэнне часціцы і злучніка ta (гл. та) з падвойнай партыкулай t‑k (як у тутака), гл. ESSJ SG, 2, 647.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыблізна, прыкладна, нешта, недзе, так, больш-менш, на вока, з, са
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ГРАФІ́ЧНЫЯ ВЫЛІЧЭ́ННІ,
метады атрымання лікавых рашэнняў задач з дапамогай графічных пабудаванняў. Заснаваны на выкарыстанні графікаў функцый і паўтарэнні (або замене) з пэўным набліжэннем адпаведных аналітычных аперацый (складання, аднімання, множання, дзялення, дыферэнцыравання, інтэгравання і інш.). Выкарыстоўваюцца для атрымання першых набліжэнняў, якія ўдакладняюцца інш. метадамі, а таксама ў інж. практыцы, калі не патрабуецца высокая дакладнасць.
Лікі пры графічных вылічэннях алг. выразаў адлюстроўваюцца ў выбраным маштабе накіраванымі адрэзкамі. Пры графічным складанні і адніманні лікаў адпаведныя адрэзкі адкладваюць на прамой у пэўным (аднімаемае — у процілеглым) напрамку адзін за адным так, каб пачатак наступнага адрэзка супадаў з канцом папярэдняга. Сума (рознасць) — адрэзак, пачатак якога супадае з пачаткам 1-га, а канец — з канцом апошняга. Множанне і дзяленне ажыццяўляюцца будаваннем прапарцыянальных адрэзкаў, што адсякаюць на старанах вугла паралельныя прамыя, і выкарыстаннем адпаведных дачыненняў. Для графічнага ўзвядзення ў цэлую дадатную (адмоўную) ступень паслядоўна паўтараюць множанне (дзяленне). Для графічнага рашэння ўраўнення = 0 будуюць графік функцыі у = і знаходзяць яго пункты перасячэння з воссю абсцыс [пры рашэнні ўраўненняў 𝑓1(x) = 𝑓2(x) знаходзяць абсцысы пунктаў перасячэння крывых y1 = 𝑓1(x) і y2 = 𝑓2(x)]. Графічнае вылічэнне вызначанага інтэграла заснавана на замене графіка падінтэгральнай функцыі ступеньчатай ломанай, плошча пад якой лікава роўная дадзенаму інтэгралу. Для графічнага дыферэнцыравання будуецца графік вытворнай па значэннях тангенса вугла нахілу датычнай у розных пунктах графіка дадзенай функцыі. Графічнае рашэнне дыферэнцыяльнага ўраўнення dy/dx = 𝑓(x,y) зводзіцца да будавання поля напрамкаў на плоскасці: у некаторых пунктах малююць напрамкі датычнай dy/dx да інтэгральнай крывой, што праходзіць праз іх. Шуканую крывую праводзяць так, каб датычныя да яе мелі зададзеныя напрамкі. Часта папярэдне будуюць сям’ю ліній 𝑓(x,y) = C (ізаклінаў) для розных значэнняў C. У кожным пункце такой лініі вытворная пастаянная і роўная C. Гл. таксама Лікавыя метады, Набліжанае вылічэнне, Набліжанае інтэграванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ігы́ ’так’ (брэсц., Нар. лексіка, 77), ’ага, але’ (стаўб., Нар. лексіка, 158; Мат. Маг.), рус.дан.иги́ ’але’, варонеж.игы́ ’але, добра, так’, укр.ігі́ ’цьфу’. З і‑гы, дзе і (гл. І2) выступае ў функцыі выклічніка, гы < га (гл.) пад уплывам пачатковага і‑. Гл. ага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́рстацца ’корпацца’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ.dùrstytis ’тс’ (такСл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кураня́тка, ‑а; Рмн. ‑так; н.
Памянш.-ласк.да кураня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зайчаня́тка, ‑а; Рмн. ‑так; н.
Памянш.-ласк.да зайчаня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)