АНДРЭ́ЕЎ (Павел Захаравіч) (9.3.1874, с. Осьміна, Лужскі р-н Ленініградскай вобл. — 14.9.1950),
рускі спявак (бас-барытон). Нар.арт.СССР (1939). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1903, з 1919 выкладаў у ёй, праф. з 1926). Удзельнічаў у «Рускіх сезонах» С.П.Дзягілева (у 1913—14). Сярод лепшых партый: Руслан («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Князь Ігар і Барыс Гадуноў у аднайм. операх А.Барадзіна і М.Мусаргскага.
Літ.:
Лебедев Д. П.З.Андреев: Очерк жизни и творческой деятельности. Л., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА,
армянская феад. дзяржава (860—1045) са сталіцай у г. Ані (зараз Турцыя). Узнікла ў выніку аб’яднання Арменіі Багратыдамі і вызвалення ад улады Арабскага халіфата. Найбуйнейшае сяродфеад. дзяржаў сярэдневяковай Арменіі, аб’ядноўвала яе большую частку. Высокага ўзроўню развіцця дасягнулі ў Анійскім царстве рамёствы і гандаль, навука, архітэктура, л-ра і мастацтва. Узмацненне феад. эксплуатацыі выклікала антыфеад. нар. рух тандракійцаў. У 10 ст. ў выніку феад. раздробленасці ў Анійскім царстве ўтварылася некалькі царстваў — васалаў Багратыдаў. У 1045 заваявана Візантыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБЕЛЯ́Н (Канстанцін Агапаронавіч) (н. 29.7.1928, г. Армавір Краснадарскага краю),
армянскі кампазітар, дырыжор. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1961). З 1956 маст. кіраўнік Дзярж. эстраднага аркестра Арменіі. Музыцы Арбеляна ўласцівыя яркая вобразнасць, экспрэсія, дынамічнасць, драматызм. Сярод твораў: балет «Бессмяротнасць» (1969), 2 сімфоніі (1961, 1967); сімф. паэма «Зангезур», «Святочная уверцюра» для сімф. аркестра; струнны квартэт; творы для эстр.-сімф. аркестра; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. У песнях Арбеляна нац. мелас арганічна спалучаецца са сродкамі джаза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСЭ́РА ШМІТ ((Becerra Schmidt) Густава) (н. 26.8.1925, г. Тэмука, Чылі),
чылійскі кампазітар, дырыжор. Скончыў Нац. кансерваторыю ў Сант’яга (1949), з 1947 выкладаў у ёй (з 1952 праф.). Яго творчасць 1950—60-х г. звязана з нац. традыцыямі, увасабленнем неакласіцысцкіх тэндэнцый. Пазней звярнуўся да электроннай і канкрэтнай музыкі. Сярод твораў: 4 сімфоніі (1955—73); канцэрты з арк. для фп., для скрыпкі, для флейты, для гітары; «Гульні» для фп. і магнітафоннай стужкі; камерна-інстр. ансамблі; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁКЛІН ((Böcklin) Арнольд) (16.10.1827, г. Базель, Швейцарыя — 16.1.1901),
швейцарскі жывапісец, прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў Дзюсельдорфе, Бруселі, Жэневе, Парыжы (1845—48). У 1850—57 жыў у Італіі. Аўтар карцін на міфал. і гіст. сюжэты, пейзажаў, партрэтаў. Сярод твораў: «Трытон і Нерэіда» (1873—74), «Востраў мёртвых» (1880), «Паляванне Дыяны» (1863), «Віла каля мора» (1864), «Кентаўр і Німфа» (1865), «Гульня хваляў» (1883), «Вайна» (1896) і інш. Зрабіў уплыў на фарміраванне ням. сімвалізму і «югендстылю».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЖАСТО́ЎСКІ (Ігнацы) (1823—75),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. З роду Бжастоўскіх. Вучыўся ў Мінску і Маскве, атрымаў юрыд. адукацыю. Працаваў старшынёй палаты крымінальнага суда ў Магілёве. У маі 1862 удзельнічаў у з’ездзе «белых» у Вільні як прадстаўнік Магілёўскай губ. У час паўстання чл.грамадз. камісіі ў Сенненскім пав., магілёўскі паўстанцкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную л-ру на бел. і польск. мовах. У канцы 1863 арыштаваны, пасля следства сасланы ў Енісейскую губ., там і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛАШ (Аляксандр Іванавіч) (н. 6.3.1931, г.п. Градзіжск Палтаўскай вобл., Украіна),
украінскі кампазітар. Нар.арт. Украіны (1977). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1957). Сярод твораў: оперы «Гайдамакі» (1965), «Балада вайны» (1971), «Сцяганосцы» (1985); аперэты «Чыстая крыніца» (1975), «Легенда пра Кіеў» (1982), «Званы Расіі» (1983); вак.-сімф. і сімф. творы; 2 канцэрты для фп. з арк. (1982—83); хары; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар песень («Каліна ў жыце», «Два колеры», «Равеснікі»). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛКО́ВЫЯ КАРМЫ́,
кармы расліннага і жывёльнага паходжання з вял. колькасцю пратэіну. Асн. крыніца пратэіну для большасці с.-г. жывёл — раслінныя кармы: зялёная трава, сена, збожжа і збожжапрадукты, макуха, шроты і інш.Сярод зялёных кармоў найб. сырога пратэіну ў маладой траве бабовых — у канюшыне, кармавым бобе; багатыя пратэінам таксама зерне бабовых культур (гарох, віка, боб, соя), макуха, шроты, піўныя, пякарскія і кармавыя дрожджы, мясная і рыбная мука, сухая кроў (ад 200 да 600 г на 1 кармавую адзінку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСЕ́ДНЫЯ ПЕ́СНІ, застольныя песні,
творы нар. лірыкі, якія спявалі ў застоллі. Рэгіянальныя назвы: гасцявыя, кірмашовыя, банкетовыя, пірушачныя песні. Значная колькасць іх сярод дажынкавых, талочных, радзінных песень, таму паводле функцыянальнай прыкметы адрозніваюць бяседныя песні пазаабрадавыя, каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя. Маюць велічальныя матывы, у якіх услаўляюцца багаты стол, шчодрыя гаспадары, жаданыя госці. Ідэалізаваная карціна дастатку адлюстроўвае мару селяніна. У бяседных песнях пераважаюць сямейна-бытавыя матывы: нешчаслівае замужжа, жорсткі муж, лютая свякроў, ліхія суседзі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛЁНАК (Пётр Сяргеевіч) (н. 22.7.1910, в.Вял. Мяхінічы Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1960). Скончыў курсы культасветработнікаў у Магілёве (1932). З 1937 саліст Ансамбля песні і танца Бел. філармоніі, у ансамблях песні і танца Адэскай і Прыбалтыйскай ваен. акруг. У 1953—73 гал. балетмайстар Дзярж.нар. хору БССР. Сярод пастановак: «На прывале», «Лянок», «Калгасная полька», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Беларуская маладзёжная» і інш. Работы Акулёнка — яркі прыклад узаемаўзбагачэння нар. і прафес. харэагр. мастацтва.