вышэйшая навуч. ўстанова ў Вільні ў 1832—42. Створана на базе мед. ф-та Віленскага універсітэта, які быў закрыты ў 1831. Выкладанне вялося на лац., рус. і польск. мовах. Прафесары акадэміі: А.Абіхт, А.Адамовіч, С.Горскі, Ф.Джавінскі, Ю.Каранеўскі, І.Лабойка, К.Парцянка, І.Якавіцкі і інш. Студэнты акадэміі працягвалі традыцыі філаматаў і філарэтаў. У 1836—38 тут існавала тайная арг-цыя «Дэмакратычнае таварыства», разгром якой вызначыў лёс акадэміі (у 1842 яна закрыта распараджэннем Мікалая I). Б-ка акадэміі (больш за 20 тыс. тамоў), кабінеты, гербарыі перавезены ў Кіеўскі ун-т, дзе на іх базе створаны мед.ф-т. Дзейнасць акадэміі на 10 гадоў падоўжыла навук. і пед. традыцыі, закладзеныя Віленскім ун-там.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ЕЗУІ́ЦКІ КАЛЕ́ГІУМ.
Дзейнічаў у Віцебску з 17 ст. па 1820. Езуіты пасяліліся ў Віцебску ў 1639, калі смаленскі ваявода А.Корвін-Гасеўскі падарыў ім прыстань на Зах. Дзвіне і землі (1 тыс. кв. міль) на Смаленшчыне. Віцебскім езуітам матэрыяльна дапамагаў Аршанскі езуіцкі калегіум, свецкія феадалы ахвяравалі маёнткі. У 1649 езуіты пабудавалі ў Віцебску касцёл, у калегіуме пачалося навучанне, з 1676 існавала муз. бурса. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўн. вайны 1700—21 Віцебскі езуіцкі калегіум двойчы спыняў дзейнасць, у 1708 будынкі згарэлі. У 1731 адбудаваны. З 1756 пры калегіуме дзейнічалі семінарыя для дзяцей збяднелай шляхты, друкарня, тэатр, аптэка (1697). Закрыты паводле ўказа імператара Аляксандра I ад 13.3.1820 аб высылцы езуітаў з Рас. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕВА (Таццяна Назараўна) (н. 9.10.1922, г. Сяміпалацінск, Казахстан),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). Сцэн.дзейнасць пачала ў Кіеўскім т-ры муз. камедыі (1943). З 1948 на Беларусі: працавала ў Брэсце, Магілёве; з 1952 у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Актрыса лірыка-драм. плана, валодае высокай сцэн. культурай, псіхал. распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Джульета і Алена («Рамэо і Джульета», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В.Розава). Тонкі гумар уласцівы камед. персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М.Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І.Эркеня).
бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч. Магістр тэалогіі (1909), д-р філасофіі (1912). Скончыў Пецярбургскую акадэмію (1909), вучыўся ў каталіцкім ун-це ў Лувене (Бельгія). З 1914 выкладаў філасофію ў Петраградскай духоўнай акадэміі. Адзін з заснавальнікаў бел. хрысціянскага руху і яго саюза «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць» (гл. ў арт.Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Ініцыятар правядзення ў Мінску з’езда бел. каталіцкага духавенства (1917). З 1918 рэктар Мінскай духоўнай семінарыі (выкладаў і служыў імшу на бел. мове). З 1921 прэлат пінскай капітулы, з 1926 у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. З 1928 вёў місіянерскую дзейнасць сярод рас. эміграцыі ў г. Харбін. У 1939 вярнуўся на Беларусь, дзе арыштаваны сав. ўладамі і зняволены ў турму ў Львове; пазней высланы ў Расію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКАЕ ПРА́ВА,
своеасаблівы юрыдычны статут гар. саслоўя, які ў адпаведнасці з нормамі магдэбургскага права сфарміраваўся ў г. Орша на працягу 14—17 ст. Органы самакіравання Оршы зацверджаны вял. князем у 16 ст. У 1620 горад атрымаў прывілей на поўнае магдэбургскае права, на падставе якога аршанцы ў сак. 1621 склалі ўласны статут з 23 раздзелаў. Статут рэгуляваў дзейнасцьгар. рады, яе судовыя функцыі, маёмасныя і асабістыя адносіны жыхароў горада. Аршанскае права аспрэчвала юрыд. аўтарытэт магдэбургскага права, адхіляла тыя яго нормы, якія не адпавядалі ўмовам жыцця бел. горада 17 ст., а таксама ўстарэлыя нормы вечавога права. Патрэбныя нормы былі ўзяты са Статута ВКЛ 1588, статутаў Вільні і Кракава, пастаноў соймаў і вопыту тагачаснага гар. жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІЯ ПРЭС-БЮРО́,
інфармацыйныя бюро і карэспандэнцкія пункты, якія ствараліся ўрадам Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) для інфармавання замежнай грамадскасці пра Беларусь, бел. пытанне і дзейнасць урада БНР. 1-е прэс-бюро існавала з лета 1919 да 1925 пры Надзвычайнай місіі БНР у Берліне. Выдавала інфарм. бюлетэнь на бел. і ням. мовах. Беларускія прэс-бюро дзейнічалі таксама ў Рызе пры Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі (1919—21; кіраўнік У.Грунтоў), Капенгагене (1919—21; І.Лур’е), Коўне (пры дыпламат. прадстаўніцтве БНР у Літве, 1921—24; выдавала свой бюлетэнь), Нью-Йорку (1921; Бубешка), Таліне (наз.інфарм. аддзел, 1921—22; М.Чарвякоў). Карэспандэнцкія пункты ў розны час існавалі ў Парыжы, Празе, Варшаве, Вене, Бялградзе, Сафіі, Вільні, Гданьску, Канстанцінопалі.
французскі філосаф-ідэаліст, прадстаўнік інтуітывізму і «філасофіі жыцця». З 1900 праф. Калеж дэ Франс, з 1914 чл.Франц. акадэміі. Светапогляд Бергсона сфарміраваўся пад уплывам франц. спірытуалізму. Першаасновай свету лічыў нематэрыяльную «чыстую дзейнасць», матэрыю, час і рух — толькі формамі яе праяўлення. Інтэлектуальным метадам супрацьпастаўляў інтуіцыю як асн. метад спасціжэння ісціннага, канкрэтнага часу («працягласці»). Лічыў «адкрытае грамадства» з яго дынамічнымі мараллю і рэлігіяй неабходнай умовай далейшай эвалюцыі чалавецтва, разгортвання самога жыццёвага працэсу і творчасці. Нобелеўская прэмія 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ШАНСКІ (Іван) (паміж 1545—50, г. Судовая Вішня Львоўскай вобл., Украіна — пасля 1620),
украінскі пісьменнік. Прадстаўнік палемічнай літаратуры. У 1570-я г. стаў манахам-пустэльнікам, перасяліўся на Афон (Грэцыя), дзе пачаў літ.дзейнасць. Творы Вышанскага прымеркаваны да канкрэтных падзей тагачаснага жыцця ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Абараняў праваслаўе, асуджаў нац. і сац. прыгнёт. Прапаведаваў сац. утопію «царства божага», заснаванага на брацтве і роўнасці ўсіх перад Богам, ідэал чалавека бачыў у аскетызме. Аўтар пасланняў і палемічных трактатаў (вядома 16), адметных публіцыстычнай вастрынёй, прастатой мовы, эмацыянальнасцю, багаццем фалькл. сродкаў. Пры жыцці надрукаваў толькі адно пасланне ў «Астрожскай кніжыцы» (1598). На яе ўзор склаў «Кніжку», куды ўключыў 10 твораў канца 16 ст. з дзвюма прамовамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНДЛЁВАЕ ПРА́ВА,
у шэрагу краін (Францыі, Германіі, Японіі і інш.) самастойная частка цывільнага права, якая рэгулюе адносіны ў сферы гандл. абароту. Гістарычна склалася ў сярэдневяковай Італіі ў сувязі з развіццём міжнар. гандлю ў Міжземнамор’і як купецкае права. Першапачатковай яго крыніцай былі статуты гарадоў і купецкіх гільдый, што змяшчалі правілы пра сухапутны і марскі гандаль, гандл. звычаі. У далейшым гандлёвае права набыло агульны характар і было кадыфікавана. Акрамя еўрап. краін пашырылася ў многіх краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Некат. дзяржавы (у т. л. Італія) уніфікавалі цывільнае і гандлёвае права — выдалі адзіны кадыфікацыйны акт. У краінах, дзе гандлёвае права існуе як самаст. галіна, яно рэгламентуе парадак арганізацыі, дзейнасць і спыненне гандл. т-ваў, пытанні іх рэгістрацыі, вядзенне дакументацыі, прадстаўніцтва, гандл. здзелкі і інш.
аўстрыйскі музыказнавец. Вучыўся ў Пражскім і Венскім (з 1856 выкладаў у ім) ун-тах. Трактатам «Аб музычна-прыгожым» (1854) пачаў дыскусію аб праграмнай і «чыстай» («абсалютнай») музыцы. Яго асн. ідэя — «муз. змест ёсць рух гукавых формаў» — сцвярджала муз. мастацтва як асобую, ізаляваную галіну духоўнай дзейнасці, пры тлумачэнні якой не прыдатныя немуз. асацыяцыі. Крытыкаваў палажэнне афектаў тэорыі і погляды франц. асветнікаў, што лічылі вызначальным пачаткам муз. выразнасці інтанацыі чалавечай мовы. Прынцыповы прыхільнік інструментальнай музыкі (у асн. І.С.Баха, венскіх класікаў, І.Брамса), адмоўна выказваўся аб рамантычнай праграмнай і опернай музыцы, пераважна Ф.Ліста і Р.Вагнера. Яго працы і крытычная дзейнасць стымулявалі паглыбленае вывучэнне ўнутр. заканамернасцей музыкі, у т. л. стварэнне тэорыі муз. стыляў Т.Рымана і Т.Адлера.