(н.-лац. philodendron, ад гр. phyllon = ліст + dendron = дрэва)
вечназялёная дрэвападобная або травяністая расліна сям. ароідных з лазячымі сцёбламі і буйным перыстым лісцем, пашыраная ў трапічных лясах Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фу́нкія
(н.-лац. fimkia, ад ням. Funk = прозвішча ням. батаніка)
травяністая расліна сям. лілейных з чаранковым лісцем рознай афарбоўкі і формы з фіялетавымі або белымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыкламе́н
(н.-лац. cyclamen, ад гр. kyklaminos)
травяністая шматгадовая расліна сям. першацветных з буйнымі белымі, ружовымі або чырвонымі адзіночнымі кветкамі, пашыраная ў гарах Міжземнамор’я і Цэнтр. Еўропы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; альпійская фіялка; драква.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыку́та
(н.-лац. cicuta)
водна-балотная травяністая расліна сям. парасонавых з доўгачаранковым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі трапляецца па берагах рэк і азёр, ускрайках балот, ядавітая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цы́сус
(н.-лац. cissus)
кустовая або травяністая расліна сям. вінаградавых з паветранымі каранямі, падоўжаным сэрцападобным лісцем і непрыкметнымі зялёнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная ў пакоях і аранжарэях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэфаля́рыя
(н.-лац. cephalaria)
травяністая расліна сям. варсянкавых з перыста-рассечаным лісцем і белымі, жоўтымі або блакітнымі кветкамі ў галоўчатых суквеццях, пашыраная ў Паўд. Еўропе, Сярэд. Азіі і Амерыцы, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; галаўчатка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эпіфі́лум
(н.-лац. epiphyllum)
кустападобная расліна сям. кактусавых з лістападобнымі сцёбламі без калючак і буйнымі чырвонымі, белымі, ружовымі або жоўтымі кветкамі, пашыраная ў вільготных трапічных лясах Паўд. Амерыкі і Мексікі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫСО́ЦКІ (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 10.2.1928, в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Акад.АНБеларусі (1989, чл.-кар. 1984), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн.Беларусі (1976). Засл. работнік прам-сці СССР (1991). Скончыў Усесаюзны завочны маш.-буд.ін-т (1955). З 1949 на Мінскім аўтамаб. з-дзе, з 1961 гал. канструктар, з 1975 гал. канструктар ВА «БелаўтаМАЗ». Адначасова з 1992 віцэ-прэзідэнт АНБеларусі, з 1993 дырэктар навук. цэнтра праблем механікі машын АНБеларусі. Працы па праблемах развіцця асноў тэорыі, праектавання і выпрабаванняў аўтамабіляў агульнага прызначэння. Распрацаваў канцэпцыю модульнага пабудавання магістральных аўтапаяздоў і тэорыю комплекснага падыходу да надзейнасці, трываласці, дынамікі і ўстойлівасці аўтамабіляў. Дзярж. прэмія СССР 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Основы проектирования автомобилей и автопоездов большой грузоподъемности. Мн., 1980;
Грузовые автомобили: Проектирование и основы конструирования. 2 изд. М., 1995 (разам з Л.Х.Гілелесам, С.Р.Херсонскім).
бел. вучоны-фізіёлаг. Акад.АНБеларусі (1974, чл.-кар. 1972), д-рбіял.н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав.Беларусі (1978). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1954). З 1957 вучоны сакратар, з 1960 нам. дырэктара, адначасова (з 1970) заг. лабараторыі Ін-та фізіялогіі АНБеларусі. З 1973 Гал. вучоны сакратар Прэзідыума АНБеларусі, у 1978—87 віцэ-прэзідэнт АНБеларусі. Навук. працы па вывучэнні ўздзеянняў гравітацыі і вібрацыі на арганізм чалавека і жывёлы. Выявіў структурна-функцыян. арганізацыю некат. саматычных і вегетатыўных рэакцый арганізма на ўздзеянне дынамічных фактараў, вызначыў некат. механізмы ўзнікнення і развіцця гэтых рэакцый. Даследаваў ролю мацярынскага арганізма пры адаптацыі эмбрыёна і плода да пастаяннага ўздзеяння паскарэння і вібрацыі і механізмы фарміравання ў эмбрыягенезе і антагенезе кампенсаторных нейрагумаральных рэакцый арганізма на ўздзеянне гэтых фактараў.
Тв.:
Лабиринтные и экстралабиринтные механизмы некоторых соматических и вегетативных реакций на ускорение. Мн., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛЬЯШЭ́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (21.8.1908, г. Мюнхен, Германія — 4.1.1996),
бел. фізік, адзін з заснавальнікаў спектраскапіі атамаў і малекул. Акад.АНБеларусі (1956), д-р фізіка-матэм. н. (1945), праф. (1948). Засл. дз. нав.Беларусі (1978). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). З 1956 у Ін-це фізікі АНБеларусі, з 1968 у БДУ, з 1990 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» АНБеларусі. Навук. працы па атамнай і малекулярнай спектраскапіі, фізіцы плазмы. Распрацаваў асновы тэорыі ваганняў і вагальных спектраў шмататамных малекул, правёў шэраг даследаванняў па спектраскапіі рэдказямельных злучэнняў і спектраскапіі нізкатэмпературнай плазмы. Аўтар работ па гісторыі квантавай фізікі. Ленінская прэмія 1966; Дзярж. прэміі СССР 1949, 1950; Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Атомная и молекулярная спектроскопия. М., 1962;
Колебания молекул. 2 изд. М., 1972 (у сааўт.);
От возникновения квантовых представлений до становления квантовой механики // Успехи физ. наук. 1977. Т. 122, вып 4.
Літ.:
М.А.Ельяшэвіч // Весці АНБССР. Сер. фіз.-матэм.навук. 1988. № 4.