відарыс, утвораны перасячэннем геам. працягаў прамянёў, што прайшлі праз аптычную сістэму, у напрамку, адваротным сапраўднаму ходу гэтых прамянёў (гл.Відарыс аптычны). Пераўтвараецца ў сапраўдны відарыс з дапамогай дадатковай аптычнай сістэмы, у т. л. вока чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКЗА... (ад грэч. exō па-за, звонку), першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «знешні», «вонкавы» і паказвае на сувязь з навакольным асяроддзем (напр., экзагамія, экзасфера).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ада́птэр
(англ. adapter, ад лац. adaptare = прыстасоўваць)
устройства для ўзнаўлення гукавога запісу праз узмацняльнік;
2) дадатковая касета да фотаапарата, якая дае мажлівасць выкарыстоўваць нестандартныя святлоадчувальныя матэрыялы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
інтэрфэ́йс
(англ. interface, ад лац. inter = паміж + англ. face = твар)
сістэма уніфікаваных сувязей і сігналаў у вылічальнай тэхніцы, праз якія ўстройствы вылічальнай сістэмы злучаюцца паміж сабой.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
рэгуля́рны
(лац. regularis = правільны)
1) раўнамерны, які адбываецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. р-ая інфармацыя);
2) пастаянны, арганізаваны па ўсіх правілах (напр. р-ая армія).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЛЕНАРЭ́Я (ад грэч. blennos слізь + rheō цяку),
вострае гнойнае запаленне слізістай абалонкі (кан’юнктывы) вока інфекц. паходжання. Адрозніваюць бленарэю нованароджаных, дзіцячую і дарослых.
Заражэнне бленарэяй нованароджаных адбываецца пры родах, калі галоўка плода праходзіць праз родавыя шляхі хворай на ганарэю маці. Хвароба праяўляецца на 2—3-і дзень ацёкам і зацвярдзеннем павекаў абодвух вокаў, гіперэміяй кан’юнктывы, серозна-крывяністымі выдзяленнямі. Праз 3—4 дні з’яўляюцца густыя гнойныя выдзяленні (найб. небяспечны перыяд, цягнецца 2—3 дні). У цяжкіх выпадках пашкоджваецца рагавіца. Пры заражэнні дзяцей бленарэяй ад маці (дзіцячая бленарэя) хвароба прымае больш цяжкую форму, чым у нованароджаных. Працэс звычайна аднабаковы. Бленарэя ў дарослых пачынаецца звычайна з аднаго павека пры занясенні ў яго інфекцыі самім хворым на ганарэю мочапалавых шляхоў. Клінічна падобная на бленарэю нованароджаных, але з больш цяжкім цячэннем і частым пашкоджаннем урэтры. Лячэнне тэрапеўтычнае.