1. і без дап. Праводзіць рэпетыцыю, развучваць, паўтараць ролю, п’есу і пад., рыхтуючыся да выступлення перад публікай. Узялі «Чайку».. Штовечар рэпеціравалі, хоць блізіліся экзамены.Шамякін.А Ольга Сцяпанаўна, якая працуе загадчыцай бібліятэкі, цэлы дзень спявае песні: яна ўдзельнічае ў самадзейнасці і рэпеціруе нават на кухні ля пліты.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
седлава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З седлавінай (пра каня).
2. Які мае форму сядла; выгнуты. Сям-там, як бы ля падножжа, да.. [будынкаў] туліліся драўляныя домікі з седлаватымі дахамі і шчарбатымі комінамі.Карпаў.Яблыня гэтая была седлаватай і аднабокай: відаць, нямала давялося ёй перанесці ўсякіх нягод.Кулакоўскі.// З упадзінай на носе. Гэта быў кашчавы, год пад семдзесят стары, з шырокім пукатым ілбом, седлаватым носам і з крутым падбародкам.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадні́зу, прысл.
Знізу, з-пад чаго‑н. Тут Дняпро як загуў, як падняўся да стром.. Сам б’е ў бераг спаднізу, а зверху б’е гром.Лужанін.Помню нясмелую зелень рэдкае травы, першы плач кнігаўкі, узмах спаднізу белага крыла, першую кветку .. на сыпкім пяску ля рэчкі.Адамчык.// Знізу, у ніжняй частцы. Дагледжаны быў і сад — камялькі спаднізу падбелены, голле дзе падпёрта калкамі, а дзе і падвязана за таўсцейшае, больш трывалае.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уло́ў, улову, м.
1. Лоўля рыбы, звера. Мая — дачка рыбака, з пяці-шасці гадоў хадзіла з бацькам у мора на ўлоў.Дуброўскі.
2. Тое, што злоўлена, вылаўлена; колькасць налоўленага; здабыча. Андрэй моўчкі паставіў вядро з уловам далей ад ракі, парваў травы і закідаў ёю акуня і соміка, каб не сушыла сонца.Ваданосаў.Спусціўся [Бамбала] з горкі.. і адразу апынуўся ў людскім натоўпе, які сабраўся ля выгружанага з баркасаў улову.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шама́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Займацца шаманствам; выконваць абрад шаманства. — Анкат, гэта і ёсць шаман? — запытаў я ціха. — Шаман, шаман. — А што ён робіць? — Шаманіць, з духамі гаворыць, хворага лечыць.Бяганская.//перан. Чараваць. Шаманіць над катлом чабан З даўгім нажом, З двухзубцам.Барадулін.Па берагах не вельмі высокі, але стромкі меднастволы кедрач, густыя зараснікі тальніку, на рацэ дзе-нідзе чарнеюць лункі, ля якіх шаманяць над стаўнымі сеткамі рыбакі.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шархаце́ць, ‑хачу, ‑хаціш, ‑хаціць; незак.
Разм. Утвараць шорхат, шум, шапацець пад уздзеяннем чаго‑н. Гумавыя колы шархацяць па жвіры.Шарахоўскі.Рэня змоўкла, і ў гэтай няёмкай цішы чуваць было, як шархаціць пад яе далонькай шурпатая кара, па якой яна раз-пораз праводзіла рукой.Лецка.Ля возера гусціўся чарот. Карычневыя яго мяцёлкі ціха пагойдваліся на ветры, а вузкія лісцікі шархацелі адзін аб адзін, і здавалася, быццам чарот некаму скардзіцца.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штоно́ч, прысл.
Кожную ноч, кожнай ноччу. Мы змаглі добра замаскіраваць аэрадром, з якога штоноч падымаліся самалёты.Жычка.Барвовы, з-пад шалома хмар, ля самых нашых вокан штоноч на поўдні, помню, Марс гарэў тыгрыным вокам.Вялюгін.// З кожнай ноччу, ноч ад ночы. Пражэктары, Як біўні агнявыя, Штоноч зіялі бліжай і святлей.Аўрамчык.Толькі галасы, нібы не тыя, — Пацішэлі і штоноч цішэюць. Ці для іх, вяскоўцаў, стаў чужы я?Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
obok
kogo/czego
1. поруч, побач; поплеч; блізка;
mieszkamy obok — мы жывём побач;
przeszła obok — яна прайшла побач;
2. каля, ля;
usiądź obok studni — сядзь каля студні;
obok siebie — побач; поплеч; плячо ў плячо; бок у бок
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
scoop
[sku:p]1.
n.
1) шу́фель -ляm.
2) чарпа́к -а́m.
3) кухо́нны апало́нік, чарпа́к або́ шу́флік -а m.
4) эксклюзіў -ву m., бо́мба f., сэнсацы́йная публіка́цыя (надрукава́ная ране́й за канкурэ́нтаў)
2.
v.t.
1)
а) чэ́рпаць, наліва́ць, наклада́ць чарпако́м
б) выбіра́ць (зямлю́ зь я́мы)
2) надрукава́ць сэнсацы́йную ве́стку ране́й за канкурэ́нтаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ско́кI (род. ско́ку) м.
1. (езда вскачь) скок;
ця́жкі с. каня́ — тяжёлый скок ло́шади;
2.разг. скачо́к, прыжо́к;
у два ~кі апыну́ўся ля акна́ — в два прыжка́ (скачка́) очути́лся у окна́
ско́кIIв знач. сказ., разг. скок, прыг;
с. це́раз кана́ву — скок (прыг) че́рез кана́ву
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)