ГАДЫЯШВІ́ЛІ Васіль Давыдавіч (27.11.1905, Тбілісі — 1976),
грузінскі акцёр. Нар. арт. СССР (1958). Вучыўся ў драм. студыі ў Тбілісі (1922—24). Працаваў у груз. т-рах імя Ш.Руставелі (1924—30) і К.Марджанішвілі (з 1930; абодва ў Тбілісі). Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: цар Іраклій («На раздарожжы» Л.Готуа), Луарсаб («Ці чалавек ён?» паводле І.Чаўчавадзе), Рычард III (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). Дзярж. прэміі СССР 1952 і Грузіі імя Руставелі 1971.
т. 4, с. 423
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ Барыс Елісеевіч (14.5.1900—13.1.1973),
рускі тэатр. педагог, акцёр. Нар. арт. Расіі (1955). З 1922 на пед. рабоце (з 1924 у Ленінградскім тэатр. ін-це імя А.Астроўскага). Праф. (1944). З 1923 акцёр Ленінградскага т-ра імя А.Пушкіна. У 1934—37 маст. кіраўнік Бел. студыі пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе. Вял. ўвагу аддаваў развіццю вобразнага мыслення студыйцаў, уменню пранікнуць у сутнасць вобраза, што яскрава выявілася ў спектаклях «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (1936) і «Банкір» А.Карнейчука (1937). Дзярж. прэмія СССР 1951.
т. 6, с. 447
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІСТЫ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т ЖУРНАЛІ́СТЫКІ імя С.М.Кірава (КІЖ). Існаваў у 1932—40 у Мінску як навуч. ўстанова для падрыхтоўкі кадраў для раённых, абл. і рэсп. газет. Засн. на базе газетнага аддз. Камуністычнага універсітэта Беларусі. У 1935 прысвоена імя Кірава. Прымаліся асобы, якія мелі стаж работы не меншы як 3 гады і 2 гады кіруючай парт. і грамадскай работы. Тэрмін навучання 3 гады. Пры КІЖы працавалі 1-гадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольска-маладзёжных газет і сектар завочнага навучання. Рэарганізаваны ў Бел. ін-т журналістыкі (існаваў да 1941).
Г.Л.Напрэеў.
т. 7, с. 549
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ Пётр Андрэевіч (н. 2.1.1948, в. Латыгава Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі. Д-р хім. н. (1990). Скончыў ун-т імя М.Лютэра (г.Гале, Германія, 1972). З 1972 у Ін-це біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі, адначасова з 1994 у Міжнар. ін-це радыеэкалогіі імя А.Дз.Сахарава. Навук. працы па вывучэнні прынцыпаў рэгуляцыі функцыянальнай актыўнасці мембраназвязаных і растваральных гемзмяшчальных бялкоў і ферментаў. Даследаваў новую разнавіднасць фосфаліпідаў з высокай стымулюючай актыўнасцю ў адносінах да монаоксігеназных ферментных сістэм, уласцівасці ізаэнзімаў цытахрому Р-450 чалавека.
т. 8, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ імя Ф.Скарыны.
Засн. ў 1872 у г. Полацк Віцебскай губ. як Полацкая настаўніцкая семінарыя. У 1918 на базе семінарыі адкрыты пед. курсы, а ў 1924 створаны пед. тэхнікум. З 1936 пед. вучылішча (з 1964 імя Ф.Скарыны). З 1994 пед. каледж. Рыхтуе настаўнікаў пач. класаў, выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў, выкладчыкаў замежнай мовы базавай школы, выкладчыкаў музыкі. Спецыяльнасць (2000/01 навуч. г.): педагогіка і методыка пач. навучання; педагогіка і псіхалогія дашкольная; замежная мова; выкладанне музыкі і музычнае выхаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
т. 12, с. 465
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХІ́МАЎ Набі (7.11.1911, г. Каканд, Узбекістан — 1994),
узбекскі акцёр. Нар. арг. СССР (1964). З 1929 у Узб. т-ры драмы імя Хамзы (Ташкент). У 1946—61 выкладаў у Ташкенцкім тэатр. ін-це. Творчасці ўласцівы вастрыня сац. характарыстыкі, дакладнасць сцэн. малюнка, майстэрскае валоданне сродкамі тэатр. выразнасці ад вострага драматызму да гратэску. Сярод роляў: Етаў, Мамасаліеў («Мухабат», «Палёт» Уйгуна), Кузыеў («Шаўковае сюзане» А.Кахара), Урганжы («Світанак рэвалюцыі» К.Яшэна), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Яга, Лір («Атэла», «Кароль Лір» У.Шэкспіра). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967. Дзярж. прэмія СССР 1977.
т. 13, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДЗІК Пётр Сафронавіч (н. 29.6.1913, г. Харкаў, Украіна),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1970). Скончыў Харкаўскі інж.-буд. ін-т (1941). З 1946 працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (у 1946—78 гал. архітэктар праектаў). Сярод работ: забудова цэнтр. сядзіб калгасаў «Прагрэс» і «Гвардыя» Гродзенскага, імя Калініна Магілёўскага, імя Леніна Брэсцкага р-наў, саўгасаў «Леніна» Горацкага р-на Магілёўскай вобл., «Волма» Мінскага р-на і інш. Аўтар шэрагу тыпавых праектаў 1—2-павярховых (2- і 4-кватэрных) жылых дамоў, адм., гандл. і грамадскіх будынкаў.
В.М.Чарнатаў.
т. 13, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКАІШВІ́ЛІ Сесіль Дзмітрыеўна (13.10.1906, г. Батумі, Грузія — 21.5.1984),
грузінская актрыса. Нар. арт. СССР (1966). Скончыла драм. студыю пад кіраўніцтвам А.Пагавы (1926). З 1926 у Т-ры імя Ш.Руставелі. у 1930—67 у Т-ры імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі. Мастацтва Т. адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яркай характарнасцю. Сярод роляў: Анка («Паэма пра сякеру» М.Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А.Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе). Здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
т. 15, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЕ́ЕЎ Уладзімір Іванавіч (н. 5.8.1932, С.-Пецярбург),
расійскі дырыжор. Нар. арт. Расіі (1973). Нар. арт. СССР (1980). Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1957). З 1959 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Аркестра рус. нар. інструментаў, з 1974 — Вял. сімф. аркестра Цэнтр. тэлебачання і радыёвяшчання, з 1997 таксама Венскага сімф. аркестра. Яму ўласцівы яскравы тэмперамент і прафес. майстэрства. Удзельнічае ў пастаноўках опер у рас. і замежных т-рах. Першы выканаўца шэрагу твораў рас. кампазітараў. Дзярж. прэмія Расіі імя Глінкі 1970. Дзярж. прэмія СССР 1989.
т. 16, с. 344
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧХЕІ́ДЗЕ Ушангі Віктаравіч (27.11.1898—1.12.1953),
грузінскі акцёр, драматург. Нар. арт. Грузіі (1935). Скончыў тэатр. студыю Г.Джабадары. З 1921 акцёр Т-ра імя Ш.Руставелі. У 1928 удзельнічаў у стварэнні т-ра ў Кутаісі (цяпер Т-р імя К.Марджанішвілі ў Тбілісі), працаваў у ім да 1935. Сярод роляў: Кваркварэ Тутаберы («Кваркварэ Тутаберы» П.Какабадзе), Чаліяні («Учарашнія» Ш.Дадыяні), Гамлет, Яга («Гамлет», «Атэла» У.Шэкспіра), Гадун («Разлом» Б.Лаўранёва). Здымаўся ў кіно. Аўтар гіст. драмы «Георгій Саакадзе» (паст. 1940), кніг «Катэ Марджанішвілі — рэжысёр і настаўнік» (1949), «Успаміны і пісьмы» (1956).
т. 17, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)