Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
piątkowy
I які адносіцца да пятніцы; які адбываецца ў пятніцу; пятнічны
II
: układ piątkowy мат. пяцярычная сістэма
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
РЫ́ЦАРСКАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
сістэма выхавання сыноў свецкіх феадалаў у сярэдневякоўі ў Зах. і Цэнтр. Еўропе. З 7-гадовага ўзросту хлопчыкаў аддавалі ў двор сюзерэна (сеньёра), дзе да 14 гадоў яны былі пажамі і да 21 — збраяносцамі. Апрача фіз. загартоўкі маладыя феадалы павінны былі навучыцца «сямі рыцарскім дабрачыннасцям» (верхавой яздзе, фехтаванню, валоданню кап’ём, плаванню, паляўніцтву, гульні ў шашкі, складанню вершаў і спевам у гонар дамы сэрца), выпрацаваць у сабе маральныя якасці — храбрасць, настойлівасць, вернасць сюзерэну. Вял. значэнне ў Р.в. мелі рэлігія і правілы прыдворнага этыкету. У канцы сярэдневякоўя для рыцара лічылася неабходным валодаць франц. мовай, якая стала мовай прыдворнай знаці. Сістэма Р.в. з яе культам дамы сэрца адыграла станоўчую ролю ў змене становішча жанчыны ў феад. асяроддзі. З падзеннем рыцарства знікла і Р.в. Асобныя яго элементы на пэўны час адрадзіліся ў рыцарскіх акадэміях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬПЫ (Salpae),
клас хордавых жывёл падтыпу абалоннікаў (паводле інш. класіфікацыі — атрад кл. пелагічных абалоннікаў Thaliacea). 2 атр. (падкл.): бачоначнікі (Cyclomyaria) і ўласна С. (Desmomyaria), 25 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, акрамя Паўн. Ледавітага. Свабоднаплаваючыя адзіночныя і каланіяльныя жывёлы. Трымаюцца пераважна паблізу паверхні вады. Здольныя да свячэння (за кошт сімбіятычных бактэрый).
Даўж. ад некалькіх міліметраў да 33 см. Цела бочачкападобнае, укрыта празрыстай абалонкай (тунікай). Сэрца на брушным баку, крывяносная сістэма незамкнёная. Нерв.сістэма прадстаўлена надглотачным нерв. вузлом, над якім размешчана святлоадчувальнае вочка. Дыхаюць жабрамі. Кормяцца фітапланктонам. Гермафрадыты. Жыццёвы цыкл адбываецца з чаргаваннем палавога і бясполага пакаленняў. Бясполыя асобіны (аазоіды) размнажаюцца пачкаваннем. Развіццё без стадыі лічынкі. У дарослых знікае хорда і хвост. Корм для некат. рыб, марскіх чарапах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАСІСТЭ́МА (ад эка... + сістэма),
прыродны функцыян. комплекс, утвораны ўзаемадзеяннем жывых арганізмаў з іх асяроддзем; адкрытая тэрмадынамічная сістэма, стабільнасць якой падтрымліваецца кругаваротам рэчываў і патокамі энергіі. Асн. працэс у Э. — іх біялагічная прадукцыйнасць, якая праходзіць з рассейваннем ч. энергіі ў форме цяпла.
Тэрмін «Э.» прапанаваны англ. батанікам А.Тэнслі (1935); яго выкарыстоўваюць у дачыненні да прыродных аб’ектаў рознага аб’ёму і складанасці: возера, лес, балота, лужына, Зямля ўвогуле. Характарызуецца Э. відавым складам, колькасцю асобін кожнага віду, іх біямасай, размеркаваннем і сезоннай дынамікай, суадносінамі розных трафічных груп, інтэнсіўнасцю працэсаў прадуцыравання і дэструкцыі арган. рэчыва. Размяркоўваюць Э. па геагр., фіз.-хім., трафічных умовах, відавой разнастайнасці і інш.
Літ.:
Уиттекер Р. Сообщества и экосистемы: Пер. с англ.М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХААКІЯ́НСКІ ГЕАСІНКЛІНА́ЛЬНЫ ПО́ЯС,
найбуйнейшы ўскраінна-мацерыковы рухомы пояс зямной кары, які акаймоўвае Ціхі акіян. Ад ложа акіяна аддзелены сістэмай глыбакаводных жалабоў. Працягласць (па знешнім кальцы) каля 56 тыс.км, шыр. ад соцень да 3—5 тыс.км. Уключае глыбакаводныя жалабы, астраўныя дугі, ускраінныя моры, горныя складкавыя сістэмы Андаў; Кардыльераў Паўн. Амерыкі (з Аляскай); Чукоцкага і Камчацкага п-авоў; Сіхатэ-Аліня; а-воў Сахалін, Японскіх, Тайвань, Філіпінскіх, Новая Гвінея; Паўд.-Усх. Кітая; Усх. Аўстраліі; а-воў Новая Каледонія і Новая Зеландыя; Трансантарктычных гор і Антарктычнага п-ва. Ц.г.п. — поле максімальнай сейсмічнай і вулканічнай актыўнасці Зямлі. Ц.г.п. фарміраваўся з позняга дакембрыю (рыфею), што пацвярджаецца наяўнасцю афіялітаў у саставе складкавых сістэм, да пачатку кайназою.
Адэлаідская складкавая сістэма Аўстраліі і Яе працяг на в-ве Тасманія і ў Трансантарктычных гарах — найб. ранняй генерацыі, якая завяршылася ў ардовіку; Катазіяцкая сістэма Кітая — у дэвоне, Лахланская ва Усх. Аўстраліі — у познім дэвоне, унутр. зоны Японскіх а-воў, Новай Гвінеі і Новай Зеландыі, Новаанглійская сістэмаУсх. Аўстраліі, усх. зоны Цэнтр. Анд, складкавасць Антарктычнага п-ва — у познім палеазоі і раннім мезазоі. Заключныя дэфармацыі ўнутр. зон Кардыльераў Паўн. Амерыкі, на а-вах Японскіх, Новай Гвінеі і Новай Зеландыі адбыліся ў канцы юры — пачатку мелу; складкава-насоўныя структуры Сіхатэ-Аліня і Пенжынска-Анадырскай зоны Каракіі — у познамелавы перыяд; астатняй Каракіі, зах. Камчаткі, усх. Сахаліна, зах. Філіпін, усх. зон Кардыльераў Паўн. Амерыкі і Анд — у раннепалеагенавы перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЛЕНІСТАНО́ГІЯ (Arthropoda),
тып беспазваночных жывёл. 4 падтыпы: трылабітападобныя (з выкапнёвым кл.трылабітаў), трахейнадыхальныя, хеліцэравыя, шчэлепадыхальныя. Каля 3 млн. відаў. Пашыраны ўсюды, у т. л. на Беларусі. Жывуць у паветры, на паверхні зямлі, у глебе, вадзе. Найб. разнастайныя і шматлікія насякомыя, ракападобныя, павукападобныя, мнаганожкі.
Цела двухбакова-сім., сегментаванае, укрытае хіцінавай кутыкулай, якая ўтварае панцыр. У целе 3 аддзелы: галава, грудзі і брушка, якія ў розных камбінацыях зліваюцца паміж сабой. Перамяшчаюцца з дапамогай членістых канечнасцей (адсюль назва). Галаўныя канечнасці ператварыліся ў сківіцы. Органы дыхання — лёгачныя мяшкі, трахеі або шчэлепы. Крывяносная сістэма незамкнёная, у спінной ч. цела размешчана сэрца. У стрававальнай сістэме пярэдняя, сярэдняя і задняя кішкі з вываднымі адтулінамі; выдзяляльная сістэма прадстаўлена залозамі і мальпігіевымі сасудамі. Нерв.сістэма складаецца з галаўнога мозга, каляглотачных вузлоў і брушнога нерв. ланцуга. Многія Ч. маюць добра развітыя органы пачуццяў, у т. л.фасетачныя вочы, розныя механа- і хемарэцэптары, органы слыху. Размнажэнне палавое, зрэдку — шляхам партэнагенезу. Развіццё часта з метамарфозам. Рост магчымы праз перыядычныя лінькі. Большасць расліннаедныя, ёсць драпежнікі і паразіты. Многія Ч. карысныя: ядомыя, вытворнікі каштоўных прадуктаў, апыляльнікі раслін; выкарыстоўваюцца ў барацьбе са шкоднікамі с.-г. культур. Ёсць пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекц. хвароб жывёл і чалавека, шкоднікі с.-г. культур. Адыгрываюць важную ролю ў біясферы.
Літ.:
Догель В.А. Зоология беспозвоночных. 7 изд. М., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сусве́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сусвету (у 1 знач.). Сусветная прастора.
2. Які мае адносіны да зямнога шэра; ахоплівае зямны шар, усе народы зямлі. Сусветная вайна. Сусветны рынак. Сусветная цывілізацыя. □ Загрымелі воплескі, пачуліся выгукі: «Няхай жыве сусветная рэвалюцыя!»Гурскі.Тут [у Афрыцы] сканцэнтравана 40 працэнтаў усіх сусветных гідраэнергетычных рэсурсаў.Філімонаў.// Які мае адносіны да розных краін свету. Сусветны кангрэс барацьбітоў за мір. □ На адной з сусветных выставак канца мінулага стагоддзя дэманстраваўся «Дом будучага».«Маладосць».// Які мае значэнне для людзей усяго свету; вядомы ўсяму свету, праслаўлены. Не кожны можа пахваліцца, што слухаў лекцыі і здаваў экзамены па фізіялогіі вучонаму з сусветным імем — Паўлаву.«Беларусь».
•••
Сусветная сістэма сацыялізмагл.сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АВІЯГАРЫЗО́НТ,
пілатажна-навігацыйная прылада, якая паказвае становішча падоўжнай і папярочнай восяў лятальнага апарата адносна сапраўднага гарызонта. Асн. часткі авіягарызонта: гіраскоп, які захоўвае нязменнае становішча сваёй восі ў прасторы, і маятнікавая сістэма карэкцыі, якая ліквідуе адхіленні восі ротара гіраскопа ад праўдзівай вертыкалі.