спасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спасылацца — спаслацца. Калі ж Вабейка напісаў, што дом пабудаваны .. і што, каб не спасылка на яго, Ціхана, будавацца не дазволілі б, Ціхан адказаў надзвычай рэзка. Хадкевіч. Кавалёва слухала жанчын і была рада, што не пачула, каб хоць адна не паверыла ў свае сілы. Была толькі адна спасылка — на сям’ю. Дуброўскі.

2. Цытата, вытрымка адкуль‑н. або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца ў асноўным тэксце. Бывае, што ў спасылках на крыніцы сустрэнеш набранае петытам імя першаадкрывальніка, першапраходц[а]. Юрэвіч. Прасіў [Кухарчык] толькі адно, каб спасылкі на крыніцы, з якіх бралася тое ці іншае палажэнне, Мая пісала на мове арыгінала. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валанты́р ’бадзяга, лодыр’ (Нас.). Магчыма, н устаўны гук, як у валанцуга < валацуга (КСП). Тады валантыр < валатыр, якое ў сваю чаргу да волат і суфікса ‑ыр. Адносна такой суфіксацыі гл. SP, 2, 28. Шанскі (1, В, 151) адзначае, што гэта слова ў формах валентир, волунтер, волунтир (< англ. volunteer ’добраахвотнік’) здаўна ўжывалася ў рускай мове. Не выключана, што адна з іх захавалася ў беларускай мове, набыўшы негатыўнае значэнне пад уплывам збліжэння з валачыцца, валэндацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́ляадна з дзвюх рам варштата’ (Сцяц.), ’тоўстая дошка’ (БРС, Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; Шатал.: дыль). Запазычанне з польск. dyl ’бэлька, брус, распіленае ўздоўж бервяно; тоўстая дошка’. Параўн. ст.-бел. дыль, дылъ ’тоўстая дошка’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч., 103). Польск. слова з ням. Diele (параўн. Слаўскі, 1, 185). Вытворныя: ст.-бел. дилеванье, дылеванье, дылованье, дылеваный, одылеваный (Булыка, там жа), бел. дылёўка ’тоўстая дошка’ (гэта апошняе ці не з польск.?; параўн. польск. dylować, dylowanie).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

piąty

piąt|y

пяты;

~a godzina — пяць гадзін;

jedna ~a — адна пятая;

~e przez dziesiąte — пятае цераз дзесятае;

~e koło u wozu — пятае кола ў возе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ва́лік, ‑а, м.

1. Памянш. да вал (у 4 знач.). Тут размяшчаўся цэлы друкарскі камбінат, які выпускаў сотні тысяч экземпляраў газет, часопісаў, кніг, брашур, і яны суцэльным патокам плылі з-пад валікаў ратацый. Хадкевіч.

2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка канапы, тахты і пад.

3. Адна з частак жаночай прычоскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўчы́на, ‑ы; мн. дзяўчаты, ‑чат і (з ліч.) дзяўчыны, ‑чын; ж.

Паўналетняя незамужняя жанчына. Дзве дзяўчыны. □ Жаніўся Мартын, узяў сінявокую Грабарову Еву, сталую зграбную дзяўчыну і разумную. Колас. Бегаюць адна за адной дзяўчаты, умаўляюцца — куды збірацца гуляць. Мурашка. Чым дзяўчына стражэйшая, тым яна прыгажэйшая і даражэйшая. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ле, прысл.

Абл.

1. На падлозе, на зямлі. Адна белая палоска ляжала доле ад сярэдзіны хаты да парога, а другая .. упіралася ў дзіцячую пасцельку. Кулакоўскі. Яблыкі густа ляжалі і пад яблыняй, доле. Сачанка.

2. Уніз, дадолу. Уздыхнуў клён, пахіснуўся і са страшэннным трэскам і грукатам упаў доле. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карталю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Невялікі лісток паперы, звычайна з якім‑н. запісам на ім. — Тут, брат, ёсць для цябе карталюшка адна, — сказаў стараста і зняў шапку: у шапцы насіў ён свае паперы. Колас. Выслухаў, выстукаў [доктар] хлопца кругом, Даў карталюшку на лекі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мільгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Паказацца на момант у руху і знікнуць, прамільгнуць. У варотах мільганулася жаночая постаць з вёдрамі. Колас. // перан. Хутка і нечакана з’явіцца ў памяці. Адна ідэя мільганулася ў мяне ў галаве. Але перш, я павінен быў зноў знайсці таксі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папра́духа, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Уст.

1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем. Якая папрадуха пры кудзелі, такое палатно ў белі. З нар.

2. толькі мн. (папра́духі, ‑дух). Зборышча, якое наладжвала вясковая моладзь для таго, каб папрасці і павесяліцца. Дзяўчаты ходзяць днём адна да адной на папрадухі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)