прычэ́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Абл. Пра таго, хто звычайна чапляецца, прыдзіраецца; прыдзіра. — Шыба выбіта!.. — заўважыў ён у 23 кватэры. — Запішыце — шыба. — Таварыш Зуб! — з папрокам, з просьбай.. адгукаўся Арцём Іванавіч. Але прычэпа, фармаліст Зуб быў непадступны. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяхце́р, пехцяра, м.
1. Абл. Кашэль, торба. [Селянін] прывесіў да аглоблі пяхцер з мурагом, выцягнуў з-пад сядзення гуньку і тады толькі пакрыў ёю каня. Лобан.
2. Разм. Пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека. — Гэй, ты, пяхцер, разлёгся тут бабай разанскай, нельга і да арбы падысці, — раздаецца раптам голас Ваські Шкетава. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяя́ць, пяю, пяеш, пяе; пяём, пеяце; пр. пяяў, ‑яла; незак., што і без дап.
Абл. Спяваць, пець. Янка спыніўся і пачаў узірацца, каб убачыць птушачку, што так хораша пяяла песню вясне. С. Александровіч. Спаў Папас позна і прачнуўся тады, як за дзвярыма яго пакоя пачала пяяць дачка гаспадыні. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Абл. Блыха. — Не стой, Юрка, босы доўга на зямлі, а то скочкі на цябе паналазяць, дык заснуць не дадуць. Чорны. Спаў я як забіты і не чуў, як напаўзло на мяне ўночы безліч скочак ад кажуха, што далі накрыцца. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́пуха, ‑і, ДМ ‑пусе, ж.
Абл.
1. Вусце печы і пад. Сопуха печы. □ Ціхон узяў клешчамі даўгаваты прэнт жалеза і сунуў яго ў сопуху горна. Сабаленка.
2. Сажа. Лахматыя камякі дыму кружацца між небам і зямлёю. Вось-вось — лезе сопуха ў ноздры, у рот, труціць чадам. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укру́г, прысл. і прыназ.
Абл.
1. прысл. Кругом, вакол. Раз бяседа вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі; За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. Купала.
2. прыназ. з Р. Вакол чаго‑н. Няяркая, маленькая вясёлка Укруг месяца ледзь бачна зіхаціць. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́дак, ‑дку, м.
1. Пагаршэнне агульнага стану чаго‑н.; агульны распад, разлажэнне. Упадак вытворчасці пры капіталізме. Упадак буржуазнай культуры. // Моцнае аслабленне фізічных ці духоўных сіл. Упадак сіл. Упадак духу.
2. Абл. Страта. Няма статку без упадку. Прымаўка.
•••
Каб на вас упадак — каб вы падохлі, каб на вас паморак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упыні́ць, упыню, упыніш, упыніць; зак., што.
Абл. Парабіць усё, прывесці ў парадак. За гэты час Валоціч упыніў свае справы, сядзеў у кабінеце, наводзіў парадак у пісьмовым стале, хоць гэты парадак быў і без таго на належнай вышыні. Колас. Маці прыкархнула, прысеўшы каля печы. Змарылася, пакуль упыніла ўсю работу. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасце́нне, ‑я, н.
Абл. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шасцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Свісту не чуваць, а толькі ціхае, амаль нячутнае шасценне ў перапынку паміж выбухамі. Навуменка. Пераможнаю радасцю гучаць жалезныя колы вагонаў, і гэтае гучанне падхоплівае зарэччы, чарот, ператвараючы яго ў цэлую мяцеліцу адрывістага смеху-шасцення. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыгу́льны, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Які шчыльна, добра прылягае; у абцяжку. [Каморнік] доўга прыладжваў на нагах шчыгульныя гетры. Чорны.
2. Зграбны, ладны. Цяпер.. [бацька] шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавых боты. Вітка. // перан. Асаблівы, нязвыклы, выключны. Не падабалася гэтая шчыгульная шляхетнасць Цішку і майму брату Ваньку. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)