ПСІХРАФІ́ТЫ [ад грэч. psychros халодны + ...фіт(ы)],

расліны, што растуць на вільготных і халодных глебах (высокія шыроты, высакагор’і). Прыстасаваныя да працяглай зімы, нізкай т-ры паветра і глебы, кароткага вегетац. перыяду, паніжанага забеспячэння раслін пажыўнымі рэчывамі, невял. колькасці ападкаў, адносна высокай вільготнасці паветра, моцных вятроў, якія высушваюць глебу летам і ўшчыльняюць снежнае покрыва зімой, і інш. Да П. адносяцца некат. водарасці і лішайнікі, з вышэйшых раслін — дрыяда, кедравы сланік, рададэндран камчацкі і інш. Размнажаюцца пераважна вегетатыўна (для выспявання насення вегетац. перыяд вельмі кароткі).

т. 13, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСА́ДА,

маладыя расліны, якія вырошчваюць у ахоўным грунце для перасадкі на пастаяннае месца. Выкарыстоўваюць у агародніцтве, кветкаводстве, пладаводстве, лесаводстве і інш.

Дае магчымасць скараціць перыяд вегетацыі раслін у адкрытым грунце, атрымліваць раннія і высокія ўраджаі агародніны (на 2—3 месяцы раней, чым пры сяўбе насеннем), культываваць познаспелыя агароднінныя расліны ў раёнах з кароткім летам, эканоміць пасяўны матэрыял (у 3—5 разоў). Дадатковае м. асвятленне Р. паскарае плоданашэнне і павышае ўрадлівасць. На Беларусі расадным метадам вырошчваюць памідоры, капусту, баклажаны, перац струкавы і інш.

т. 13, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫНЭСТРО́З,

інвазійная хвароба няпарнакапытных жывёл, якая выклікаецца лічынкамі насаглотачных аваднёў. Пашырана ўсюды, пераважна ў краінах Сярэдняй Азіі. На Беларусі часцей рэгіструецца ў коней у пашавы перыяд.

Самкі аваднёў жывародныя, на ляту ўпырскваюць у насавыя адтуліны да 60 лічынак (пераважна ў гарачы час дня). Лічынкі пранікаюць у глыбіню насавой поласці жывёлы (у лабірынты рашэцістай косці і лобныя пазухі) і выклікаюць запаленне слізістых абалонак з ацёкам і звужэннем насавых ходаў. У хворых жывёл назіраецца язвавы рыніт, задышка, знясіленне, парушаецца дзейнасць нерв. сістэмы; магчыма іх гібель.

т. 13, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́ШТА, дракункулёз,

паразітарная (глісная) хвароба. Выклікаецца круглымі чарвямі (Dracunculus medinensis), якія паразітуюць у падскурнай і міжмышачнай злучальнай тканцы чалавека і жывёлы. Пашырана ў тропіках і субтропіках. Чалавек заражаецца пры ўжыванні вады з інвазійнымі весланогімі рачкамі — цыклопамі (прамежкавы гаспадар). Інкубацыйны перыяд 9—14 месяцаў. Аплодненая самка гельмінта мігрыруе ў падскурную клятчатку ног, на скуры ўтвараецца выпучванне, фарміруецца псеўдафурункул. Канчатковы гаспадар паразіта — чалавек, сабака, кот, леапард. Прыкметы: высыпка на скуры, падобная на крапіўніцу, моташнасць і інш. Лячэнне: мех. выдаленне паразіта, хіміятэрапія.

А.​А.​Астапаў.

т. 13, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Напо́й ’пітво’ (Нас.; рэч., Груз.), ’запой’ (Грыг.), ’гарэлка’ (смарг., Сцяшк. Сл.), укр. напій ’напітак’, рус. напой ’напітак; перыяд ап’янення’, польск. napój ’пітво, напітак’, чэш. nápoj ’тс’, славац. napój, в.- і н.-луж. napoj, славен. napoj, серб.-харв. напој балг. дыял. напой ’вадапой’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *napoiti ’напаіць’, што да *poiti, *piti (гл. паіць), параўн. навой ад навіць, набой ад набіць і г. д. (Махэк₂, 452; Шустар-Шэўц, 13, 988; Герай–Шыманьска, БЕ, 30, 1980, 2, 153–155). Спроба вывесці ст.-бел. напой ’напітак, пітво’ (1518 г.) са ст.-польск. napój ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 118) цалкам беспадстаўная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́рац, ма́рыц, ма́ріц, ма́рэць, марц ’сакавік’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сцяц., Сцяшк. Сл., Жд. 1, Бяльк., Бес., Яруш., Нар. Гом., Сл. ПЗБ; браг., в.-дзв., Шатал.), ’перыяд цечкі ў катоў’, ’юр’ (Сцяц.; карэліц., Жыв. сл.), марцовы ’сакавіцкі’, ’стары паводле год (чалавек)’, ст.-бел. марецъ ’сакавік’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. marzec, якое са ст.-чэш. marec, mařec < ням. März ’тс’ (Кюнэ, 76; Булыка, Лекс. запазыч., 157). Сюды ж марцава́ць, марцова́ты, марцова́цца ’спарвацца, паляваць (аб катах, ваўках, знаходзіцца ў стане цечкі’ (Некр., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; бяроз., Шатал.; зэльв., Жыв. сл.). Аналагічна рус. цвяр. ма́ртиться ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́гнуць ’прагнуць, жадаць’ (Ян.). Укр. регнути ’вельмі хацець’, польск. дыял. rechać się ’пра свінню: юраваць’, каш. reχac są ’тс’, палаб. ragni‑să ’рухаецца’. Прасл. *regnǫti звязана з дзеясловам *regotati. Тут значэнне ’смяяцца’ другаснае, першаснае — ’іржаць’. Цэлы шэраг дзеясловаў, якія абазначаюць роў жывёлаў, адначасова абазначаюць і працэс цечкі, гону, бо звычайна менавіта гэты перыяд характарызуецца ровам, параўн. рус. рёв ’час цечкі ў скаціны; роў’. Слова рэгнуць — відаць, першапачаткова азначала ’быць у перыядзе полавай актыўнасці’, а потым набыло больш адцягненае значэнне ’хацець, імкнуцца’. У плане семантыкі параўн. яшчэ в.-луж. rjut ’спешка, страснае жаданне’ < *rʼuti ’раўці’ (Мяркулава, Этимология–1974, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцякло́ ’шкло’ (брасл., Сл. ПЗБ; ст.-дар., Ск. нар. мовы), сцекло́ ’шкло лямпы’ (Арх. Вяр.), сцяклі́на ’аконнае шкло’ (Мат. Гом.), сцякля́нка ’шкляны слоік’ (ПСл, Мат. Гом., Ян.). Параўн. укр. скло, шкло, рус. стекло́, стараж.-рус. стькло, польск. szkło, старое польск. śćkło, чэш., славац. sklo, в.-луж., н.-луж. škla ’міска’, славен. stȇklo, серб.-харв. ста̏кло, скло̏, балг. стъкло, макед. стакло, ст.-слав. стькло. Прасл. *stьkIo лічыцца запазычаннем з гоц. stikls ’келіх’ яшчэ ў праславянскі перыяд з пераносам на агульную назву матэрыяла (Фасмер, 3, 753; Шустар-Шэўц, 1442–1443; Скок, 3, 325; Борысь, 604; ЕСУМ, 5, 276). Гл. таксама шкло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зораастры́зм

(ад гр. Zoroaster, ад перс. Zaratušira = імя прарока)

рэлігія, якая была пашырана ў старажытнасці і ў перыяд сярэдневякоўя ў краінах Блізкага і Сярэд. Усходу і прапаведавала ідэю барацьбы дабра і зла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гарэ́м

(тур. harem, ад ар. harām = забароненае месца)

1) жаночая палавіна дома ў мусульман;

2) жонкі і наложніцы багатага мусульманіна;

3) група самак вакол аднаго самца ў перыяд спаравання ў палігамных жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)