уню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Выявіць, адшукаць каго‑, што‑н. па паху; знюхаць. Сабака ўнюхаў зайца.

2. перан. Непрыкметна даведацца пра каго‑, што‑н., высачыць каго‑, што‑н. [Платаіс:] — Мне перадалі, ..што фашысты нешта ўнюхалі і рыхтуюцца да арыштаў падпальшчыкаў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хітрава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі хітры. Вычыха хітраватая, але часам залішне меле языком і можа выбалбатаць тое, пра што думае. Кулакоўскі. // Які выражае пэўную хітрасць або сведчыць пра яе. [Ячны] падміргнуў мне, нібы змоўшчык, хітраватым вокам. Брыль. Невясёлы, прытомлены твар кранула мілая Ганне змоўніцкая, хітраватая ўсмешка. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыру́льня, ‑і, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне для галення, стрыжкі, афарбоўкі, прычэсвання валасоў і пад. Мне трэба было пагаліцца, і я пайшоў у цырульню. Гамолка. Цырульня пустуе. Толькі побач з дзіцячым крэслам голяць нейкага кліента. Каршукоў. Кваліфікаваныя майстры цырульняў вам зробяць модную сучасную стрыжку. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dawn​2 [dɔ:n] v.

1. развідне́ць, развідне́цца

2. пачына́ць, з’яўля́цца

dawn on/upon [ˌdɔ:nˈɒn/ˌdɔ:nəˈpɒn] phr. v. прыйсці́ на ду́мку;

It dawned on me that… Мне прыйшло на думку, што…;

The truth dawned upon him. Яму ўсё стала зразумела.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

grip​2 [grɪp] v.

1. сціска́ць; хапа́ць; хапа́цца; хвата́ць; хвата́цца;

He gripped my hand. Ён сціснуў мне руку.

2. aхапі́ць, захапі́ць (перан.);

Fear gripped them. Iх ахапіў страх;

The violinist gripped the audience. Ігра скрыпача захапіла слухачоў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sting​2 [stɪŋ] v. (stung)

1. прычыня́ць во́стры боль, адчува́ць во́стры боль;

The smoke is stinging my eyes. Дым выядае мне вочы.

2. джа́ліць, кало́ць, пячы́ (пра крапіву)

♦

nothing stings like the truth пра́ўда во́чы ко́ле

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

prześladować

prześlad|ować

незак. пераследаваць;

~uje mnie myśl ... — мне не дае спакою думка ...;

pech ~uje kogo — каму не шанцуе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przykrzyć się

przykrzy|ć się

незак.

1. надакучваць; надакучаць;

2. нудзіцца, сумаваць, маркоціцца;

przykrzyć się mi się — мне сумна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

śpiący

śpiąc|y

1. спячы;

~a królewna — спячая царэўна;

2. сонны; якому хочацца спаць;

jestem ~y — мне хочацца спаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

taić

незак. таіць, скрываць; хаваць;

nie taję, że go nie lubię — я не хаваю, што ён мне не падабаецца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)