*Сляпай, слепа́й ‘незабудкі’ (лельч., Жыв. сл., ПСл). Да сляпы (гл.) з суф. ‑ай, які ўтварае назвы асоб па выразнай знешняй прыкмеце, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 145. Семантычная матывацыя не зусім ясная, магчыма, з прычыны бледнага колеру кветак ці малых памераў, параўн. сляпы́ (слепу́) ‘вузкі, малы’ (ТС). Не выключаны перанос назвы з іншай расліны, параўн. курына слепота́ ‘незабудкі’ (ТС) і слепет2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
віра́ж
(фр. virage = паварот; змена колеру)
1) паварот на вялікай хуткасці самалёта, карабля з нахілам набок або паварот па крывой аўтамабіля, матацыкла, веласіпеда;
2) паварот спартыўнай дарожкі з ухілам унутр;
3) хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
blanch
[blæntʃ]1.
v.t.
1) бялі́ць, выбе́льваць (на со́нцы)
2) рабі́ць бле́дным, пазбаўля́ць ко́леру
Fear blanched her lips — Ад стра́ху ў яе́ зьбяле́лі ву́сны
3) бляншава́ць гаро́дніну
2.
v.i.
бялі́цца; блядне́ць; бля́кнуць
•
- blanch over
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
матылёк, ‑лька, м.
1. Насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых пылком рознага колеру, ад якога залежыць іх афарбоўка. Над полем казачнымі аганькамі снуюць, мітусяцца матылькі.Галавач.Начны матылёк рынуўся з вуліцы на зыркае святло і замітусіўся па пакоі.Чыгрынаў.
2.толькімн. (матылькі́, ‑оў). Атрад насякомых, якія маюць па дзве пары крылаў, пакрытых дробнымі лусачкамі; лускакрылыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пупо́к1, ‑пка, м.
1. Тое, што і пуп (у 1, 2 знач.).
2. Невялікі акруглы выступ. У цёмна-сіняй кепцы з пупком, сцягнутай на патыліцу, у таго ж колеру касцюме, у аброшаных ботах, .. [Сучок] унёс у хату свежасць ранку.Пестрак.
пупо́к2, ‑пка, м.
Шматгадовая пахучая трава сямейства складанакветных з галінастым сцяблом і жоўтымі або белымі кветкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Адценне колеру якога‑н. прадмета, якое ўзнікае пры адлюстраванні святла, што падае ад іншых асветленых прадметаў. І вочы паступова прывыклі да чырванаватых рэфлексаў ва ўсім наваколлі.Шыцік.
•••
Безумоўны рэфлекс — прыроджаны рэфлекс.
Умоўны рэфлекс — рэфлекс, выпрацаваны на працягу жыцця пры ўдзеле галаўнога мозга.
[Ад лац. reflexus — адлюстраванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінява́ты, ‑ая, ‑ае.
З сінім адценнем, па колеру блізкі да сіняга. Сіняватыя вочы. □ Сіняватая, быццам свінцовая, вада б’е ў берагі, хвалі як бы гамоняць адна з адной.Сабаленка.Дробныя акенцы былі залеплены звонку сіняватым снегам.Бядуля.Віця бачыў худыя грудзі хлапчука, сіняватую скуру, з-пад якой выпіралі рэбры.Нядзведскі.Сыманчук.. стаіць, прыціснуўшыся плячыма да сіняватай сцяны хутарскога хлява.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
травяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да травы; з’яўляецца травою. Травяное покрыва. Травяны пах.// Прыгатаваны з траў, па травах. Травяная мука. Травяная настойка.// Які жыве ў траве, на траве. Травяная жаба.
2. Які зарос травою, пакрыўся травою. На змярканні [хлопцы] прыйшлі да ракі. І паселі на травяным абрывістым беразе.Брыль.
3. Уласцівы траве, зялёны (пра колер). Сукенка травянога колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЫШ’ЯКУ́ ЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіць мыш’як. Найб. шырока выкарыстоўваюць аксіды і халькагеніды мыш’яку, арсеніды і шматлікія мыш’якарганічныя злучэнні.
Мыш’яку аксіды — злучэнні мыш’яку з кіслародам. Сэсквіаксід (мыш’яковісты ангідрыд ці белы мыш’як) As2O3 — белае цвёрдае рэчыва. Пры растварэнні ў вадзе ўтварае не вылучаныя ў свабодным стане ортамыш’яковістую H3AsO3 і металамыш’яковістую HAsO2 к-ты; пры ўзаемадзеянні са шчолачамі ўтварае арсеніты. Тэхн. атрымліваюць акісляльным абпалам сульфідных мінералаў мыш’яку. Выкарыстоўваюць для атрымання мыш’яку і яго злучэнняў, кансервавання скуры і футра, у вытв-сці аптычнага шкла, як інсектыцыд і некратызавальны лек. сродак. Аксід мыш’яку(V), ці мыш’яковы ангідрыд As2O5 — бясколерныя крышталі. Пры награванні раскладаецца на As2O3 і кісларод. Добра раствараецца ў вадзе, утварае ортамыш’яковую к-ту H3AsO4, солі якой наз.арсенатамі. Выкарыстоўваюць як гербіцыд, антысептык для прамочвання драўніны. Мыш’яку гідрыд (арсін, мыш’яковісты вадарод) AsH3 — газ без колеру і паху (часам мае часночны пах, абумоўлены наяўнасцю прадуктаў частковага акіслення AsH3). Пры т-ры каля 500 °C раскладаецца. Выкарыстоўваюць для атрымання мыш’яку высокай чысціні, легіравання паўправадніковых матэрыялаў мыш’яком. Мыш’яку халькагеніды, злучэнні мыш’яку з серай — сульфіды As2S3 (у прыродзе — мінерал аўрыпігмент), As4S4 (мінерал рэальгар), As4S3 (мінерал дымарфіт) i As2S5, з селенам — селеніды As2Se3 і As4Se4, з тэлурам — тэлурыд As2Te3. Усе халькагеніды, акрамя As2S5 (аморфнае рэчыва аранжавага колеру, крышталізуецца пад высокім ціскам), крышт. рэчывы. Устойлівыя ў паветры, не раствараюцца ў вадзе, добра раствараюцца ў растворах шчолачаў. As2S3, As2Se3 i As2Te3 — паўправаднікі. Атрымліваюць сплаўленнем элементаў у вакууме ці інертным асяроддзі. Выкарыстоўваюць як кампаненты халькагеніднага шкла, для вырабу валаконных святлаводаў у інфрачырв. вобласці спектра і інш. Усе растваральныя ў вадзе і слабакіслым асяроддзі (напр., страўнікавы сок) М.з. надзвычай атрутныя; злучэнні As(III) больш атрутныя за злучэнні As(V), асабліва небяспечныя AsH3 і AS2O3. ГДК мыш’яку і М.з. у паветры (у пераліку на мыш’як) 0,5 мг/м³, для AsH3 — 0,1 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сцяг, -а, мн. сцягі́, -о́ў, м.
1. Палотнішча ўстаноўленага памеру, формы і колеру (колераў), звычайна з эмблемай дзяржавы, вайсковай часці, арганізацыі і інш., якое выкарыстоўваецца ў якасці іх сімвалу і, як правіла, прымацоўваецца адным бокам да дрэўка або шнура.
Дзяржаўны с.
Беларусі.
Палкавы с.
С.
Перамогі.
2. Кавалак тканіны пэўнай формы і афарбоўкі, які служыць знакам чаго-н., упрыгожаннем і інш.
Зялёны с.
Махаць сцягамі.
◊
Пад сцягам міру — у імя міру.
Трымаць высока сцяг (чаго-н.) — захоўваць якія-н. ідэалы, запаветы (высок.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)