1) утваральная тканка раслін, што доўга захоўвае здольнасць да дзялення і ўтварэння новых клетак, адрозніваецца высокай метабалічнай актыўнасцю. Адны клеткі М. (ініцыяльныя) затрымліваюцца на эмбрыянальнай фазе развіцця і забяспечваюць бесперапыннае нарастанне масы расліны, інш. паступова дыферэнцыруюцца і ўтвараюць пастаянныя тканкі (покрыўныя, праводныя, мех., асн. і інш.). У вышэйшых раслін М. ўзнікае з прамерыстэмы зародка насення і ў далейшым знаходзіцца ў конусах нарастання парастка і кораня, якія неабмежавана растуць сваімі верхавінкамі на працягу жыцця расліны. У працэсе росту часткова захоўваецца ў каранях (перыцыкл), у вузлах парасткаў. Уставачная (інтэркалярная) М. часова захоўваецца ў пупышках, міжвузеллях (асабліва доўга ў злакаў), у аснове чаранка і краявой пласціны ліста (маргінальная М.). Другасныя М. (напр., фелаген, што ўтварае корак, раневая — калус і інш.) узнікаюць у пастаянных тканках.
2) Неспецыфічныя клеткі жывёлы, здольныя да дыферэнцыроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАБНЯ́ (Аляксандр Апанасавіч) (22.9.1835, с. Грышына Роменскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 11.12.1891),
украінскі і рускі філолаг-славіст; кіраўнік харкаўскай лінгвістычнай школы. Брат Андрэя А.Патабні. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1877). Скончыў Харкаўскі ун-т (1856), з 1875 праф. гэтага ун-та. Развіваў псіхал. кірунак у рус. мовазнаўстве. Асн. працы па агульным мовазнаўстве, тэорыі славеснасці, тыпалогіі, лексікалогіі, гіст. стылістыцы, семасіялогіі, літ. мове, тэорыі фразеалогіі: «Мысленне і мова» (1862), «З запісак па рускай граматыцы» (т. 1—2, 1874; т. 3—4, апубл. 1899—1941), «З запісак па тэорыі славеснаці» (апубл. 1905) і інш.Вял. ўклад яго ў славістыку, асабліва ў слав. дыялекталогію, параўнальна-гіст. граматыку слав. моў, даследаванне рус. і ўкр. моў.
Літ.:
О.О.Потебня: Ювілейний эб. до 125-річчя з дня народження. Київ, 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦУКІ́ (Rattus),
род млекакормячых сям. мышыных атр. грызуноў. Паводле розных класіфікацый, ад 65 да 280 відаў. Найб. колькасць відаў жыве ў трапічнай Азіі і Афрыцы ў разнастайных ландшафтах; пасяляюцца ў норах, у пабудовах. З чалавекам рассяліліся па ўсім свеце. Актыўныя пераважна на змярканні і ўначы. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў многіх хвароб жывёл і чалавека, у т. л. інфекцыйных. На Беларусі 2 сінантропныя віды: П. шэры, або свірнавы (R. norvegicus), і П. чорны (R. rattus).
Даўж. цела да 30 см, хвост крыху карацейшы або даўжэйшы, укрыты лускавінкамі і рэдкімі валаскамі. Усёедныя. Нараджаюць да 23 пацучанят 2—4 разы за год. Наносяць шкоду гаспадарцы: знішчаюць значную ч. ўраджаю (асабліва збожжавых культур), псуюць і засмечваюць харч. прадукты, прамысл. тавары. вырабы, мэблю і інш. Лабараторныя жывёлы. П. наз. таксама прадстаўнікоў інш. родаў з сям. мышыных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
быт, ‑у, М быце, м.
Агульны ўклад і ўмовы штодзённага існавання, сукупнасць спосабаў і форм задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэб людзей. Быт народа. Новы, сацыялістычны быт. Быт калгаснікаў. Быт рабочых. Сямейны быт. Патрыярхальны быт. □ А Беларусь магутнай будаўніцай Куе свой лёс, будуе новы быт.Бядуля.// Штодзённае жыццё. На парадкі ў хаце, на ўвесь нудны аднастайны быт жыцця свайго Аўгіння мае адзін адказ: — Так трэба!Бядуля.І перш за ўсё ўвагу яго [Сценкі] спыняў іх вучнёўскі быт і асабліва адносіны паміж хлопцамі і дзяўчатамі.Колас.// Парадак. А ў кузні свой звычайны быт.Бялевіч.
•••
Быту не давацьгл. даваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дудзе́ць, дуджу, дудзіш, дудзіць; незак.
Іграць не дудцы, дудзе. //Разм. Гусці. Аднекуль зверху пранозліва дудзіць сігнал маставога крана.Асіпенка.[Максімка] зняў тэлефонную трубку і доўга слухаў, як там нешта дудзела.Сабаленка.//што і без дап.Разм. Аднатонна, нягучна гаварыць, чытаць, спяваць. Дудзець пад нос. □ Голас то змаўкаў, то зноў пачынаў дудзець пра храбрага камара, і ад гэтага аднастайнага дудзення пачынала хіліць да сну.Лынькоў.Лявон канчаў падплятаць лапаць і дудзеў пад нос нейкую сумную песню.Чарот.//перан. Надаедліва паўтараць адно і тое. [Фінцечцы] заўсёды гаварылі, што яна прыгожанькая. Асабліва перад бацькамі. А бацькі штодня дудзелі ёй аб гэтым.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гва́рдыя, ‑і, ж.
Лепшыя, адборныя часці войска. Марская гвардыя./ У воінскіх званнях. Гвардыі маёр.//перан. Лепшая, выпрабаваная частка якой‑н. сацыяльнай групы, грамадскай арганізацыі; мужныя, адданыя сваёй справе барацьбіты. Старая рабочая гвардыя. □ Камсамольская гвардыя нашых дзён узбагачае героіку яе папярэднікаў.«Маладосць».
•••
Белая гвардыя — агульная назва контррэвалюцыйных войск у перыяд грамадзянскай вайны ў СССР у 1918–1920 гг.
Савецкая гвардыя — часці і злучэнні Савецкіх Узброеных Сіл, якія асабліва вызначыліся ў баях у час Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.
Чырвоная гвардыя — узброеныя рабочыя атрады, якія былі арганізаваны ў 1917–1918 гг. для барацьбы з контррэвалюцыяй і белагвардзейшчынай і з’явіліся першапачатковым ядром Чырвонай Арміі.
[Іт. guardia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́йграць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што і без дап. Набыць што‑н. у выніку розыгрышу латарэі, перамагчы ў азартнай гульні. Выйграць сто рублёў па аблігацыі. □ Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак.Якімовіч.Была спакуса выйграць, ..асабліва калі хто браў «дзевяты вал».Колас.
2.без дап. Дамагчыся перамогі, узяць верх; перамагчы. Выйграць бой. Каманда выйграла ў спаборніцтвах. □ Мужчыны былі ашаломлены сілай удару немцаў, але не гублялі галавы, яны былі ўпэўнены, што немцы вайны не выйграюць.Гурскі.
3. Дамагчыся поспеху. Выйграць у чыіх-небудзь вачах.
•••
Выйграць час — сэканоміць час або выгадаць больш часу для ажыццяўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Супаставіць для вызначэння падабенства ці розніцы або для ўстанаўлення перавагі аднаго над другім. Параўнаць два лікі. □ Лепшыя новыя вершы Юрася Свіркі вызначаюцца тэматычнай закончанасцю.. Гэта асабліва прыкметна, калі параўнаць першы зборнік з апошнім.Барадулін.
2. Прызнаць падобным да каго‑, чаго‑н. Ака! Ака! Твой бег круты і плаўны Не параўнаць мне Ні з якой ракой.Хведаровіч.
3. Зрабіць роўным, аднолькавым. Мне трэба было — адчуванне гэтага ўсё мацнела — адплаціць Яўгену таксама шчырасцю, расказаць аб сабе нешта незвычайнае, такое, што неяк параўнала б нас, паставіла мяне ўпоравень з ім.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паску́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм.груб.
1. Брыдкі, агідны. — Канвойнікі падганяюць нас, пакрыкваюць ды такімі паскуднымі словамі лаюцца, што і слухаць моташна.Колас.// Дрэнны, гадкі. Дровы былі тады, і паскудныя ж — хоць ты сам заместа іх у топку лажыся.Лынькоў.[Дзед Бадыль:] Лагчына там, ды такая ж паскудная! Што ні ступіш, дык навылёт і навылёт.Крапіва.
2.Лаянк. Несумленны, непрыстойны, благі; які любіць рабіць шкоду, подласць. Паскудны чалавек заўсёды пакажа сябе, тут нечаму асабліва здзіўляцца.Лынькоў.[Саўка:] — Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу. Мяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Рмн. ‑сак; ж.
1. Чатырохколы экіпаж на рысорах, з адкідным верхам. Паны ў калясцы пад’язджаюць. Фурман тут лейцы падцінае, Стаенных пару прыпыняе.Колас.А за грамадой, на калясцы, Рассеўшыся вяльможай, Пан Скрыцкі ехаў сам.Бядуля.
2. Лёгкія калёскі, звычайна крытыя, для катання дзяцей. Дзіцячая каляска. □ Маладая жанчына сядзела на лаўцы і гойдала каляску.Шамякін.
3. Невялікі ручны возік, магчыма і двухколы, для перавозкі грузаў. Прывезці галлё на калясцы.
4. Невялікая павозка спецыяльнага прызначэння. Матацыкл з каляскай. □ Асабліва страшна было глядзець на бязногіх, калі яны на падвязаных да бёдраў калясках, адштурхваючыся ад зямлі рукамі, рухаліся па бруку...Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)