Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гранку́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Абл. Буйная шраціна. [Дзед Талаш] палажыў штук шэсць гранкулек, і калі ўсё было гатова, тады пасадзіў на брамку пістон і ўжо болей цвёрдымі і ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Абл. Рабіцца інакшым, другім; змяняцца. Гэта не той быў Станіслаў, што тады ў парку. Той быў мяккі, ласкавы, лагодны. А гэты — нейкі афіцыйны, надзьмуты, як індык. Хіба можа так чалавек іначыцца?Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́цвіна, ‑ы, ж.
Абл. Адзін з двух драцяных цяжоў, якія злучаюць галоўкі саней з пярэднімі капыламі. Іцвіны сцягвалі галоўкі саней, захоўваючы такім чынам іх першапачатковую форму, і ад іцвін у вялікай меры залежаў працоўны век саней.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канапля́нік, ‑а, м.
1. Участак зямлі, засеяны каноплямі. Непадалёк ад сядзібы канчалася паласа канапляніку.Галавач.
2.Абл. Верабей. Пырхаюць чародкі канаплянікаў.Сачанка.Мікола маўчаў, паглядаючы, як за акном на плоце падскоквалі нахохленыя ў прадчуванні зімы канаплянікі.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мані́цца, маню́ся, ма́нішся, ма́ніцца; незак.
Абл. Мець намер, збірацца рабіць што‑н. Маніліся нябожчыкаў адведаць мы, На могілкі народу шмат сышлося.Купала.[Парыпан:] — Колькі разоў я маніўся прыйсці пагаварыць да вас, а і на двор баяўся заходзіць.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мурза́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Запэцканы, брудны. Дзеці ўставіліся на незнаёмых круглымі .. вачыма, і мурзатыя тварыкі іх застылі ў нейкім чаканні.Кулакоўскі.
2.перан.Абл. Закрыты дымкай, затуманены; шэры. Ад пылу-дыму ўсё сонца мурзатае, затуманенае.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абл. Кінуцца куды‑н., у нейкім напрамку. З двара мятнуліся ў вуліцу гурбою дзеці, пабеглі на старастаў двор.Галавач.Напружыўшы ўсе сілы, Юткевіч матнуўся на сярэдзіну вуліцы і пабег...Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліхту́га, ‑і, ДМ ‑ту́зе, ж.
Абл. Бедства, ліхая прыгода, няшчасце. — Ты папраўдзе магла яшчэ мець добрае замужжа. [Галя:] — З кім? Ты ж мяне не ўзяў. — Цяпер папярхнуўся я. Але мне самому ўдалося справіцца са сваёй ліхтугай.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)