рыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць рык, рыканне (пра хатніх і лясных жывёл). На дварэ працяжна рыкала карова, чуўся клапатлівы гаспадынін голас. Мележ. Чуваць было, як у суседняй вёсцы рыкаў бугай. Дайліда. І хадзіў, хадзіў, каламі хадзіў вакол лясной хаткі леапард. Зрэдку рыкаў. Караткевіч. // перан. Утвараць моцныя, адрывістыя гукі, якія нагадваюць рык жывёл. А гром рыкаў ужо раз’юшана За кожнай елкай і сасной. Панчанка.

2. Разм. Груба, раздражнёна і адрывіста крычаць на каго‑н. — Ну, ты памалу, не рыкай, — бурчыць спакойна Іван. Лынькоў. — Не рыкаць на мяне! — яшчэ больш, гнеўна скарагаворкай агрызнуўся Вілюевіч. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуццё н.

1. (у жывёл) Spürsinn m -(e)s, Wtterung f -;

2. перан. (здольнасць адгадваць, разумець) Gefühl n -(e)s, Fingefühl n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

безаа́ры

(перс. bezoari)

утварэнні са шчыльна збітай шэрсці жывёл або валокнаў раслін, якія часам выяўляюць у страўніках жвачных жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

По́спа ’пасылка, мука. якую сыплюць у корм свойскіх жывёл’ (Касп.), рус. разам, nocna ’пасылка ў корм’, ст.-рус. насыпе nocna ’збожжа ў зерні’, серб. nocna ’пасылка, прысыпка’. Ад (палыпаць, прасл. *poяьpa, па мадэлі по- + зва < *ρυζτ > να ад зваць. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння. Гл. сыпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГЕКСОЗАФАСФА́ТЫ,

складаныя эфіры, утвораныя гексозамі і адным або двума астаткамі фосфарнай к-ты (гексозамонафасфаты і гексозадыфасфаты); прамежкавыя прадукты гліколізу. Значныя прамежкавыя рэчывы вугляводнага абмену жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Утвараюцца пры фасфарыліраванні гексозаў, пераважна за кошт энергіі адэназінтрыфосфарнай к-ты.

т. 5, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНМА́Р,

у удмурцкай міфалогіі вярхоўны бог, дэміург, творца зямной сушы, раслін, жывёл, людзей і ўсяго добрага ў свеце. Супрацьстаіць свайму брату Керамету (Луду, ці шайтану), стваральніку сусв. зла. Жыве на небе. Вернікі моляць яго аб добрым надвор’і і ўраджаі.

т. 7, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАДКО́СНІЦА, перыёст,

тонкая пласцінка, якая ўтвараецца валакністай злучальнай тканкай і ўкрывае косць звонку. У дарослых жывёл і чалавека звычайна двухслаёвая. Злучае косць з навакольнымі тканкамі, на ёй мацуюцца фасцыі, звязкі, сухажыллі. Прымае ўдзел у рэгенерацыі, росце і трофіцы косці.

т. 11, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аднаго́дак, ‑дка, м.

1. Чалавек аднаго года нараджэння з кім‑н.; равеснік. Зусім яшчэ нядаўна ўсе ў двары гаварылі, што Наташа і Віця аднагодкі і што ў школу яны пойдуць разам. Курто.

2. Расліна ці жывёліна ўзростам у адзін год; гадунец, пярэзімак (пра жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́ба, ‑ы, ж.

1. Зімовае верхняе адзенне на падкладцы з футра. [Клопікаў:] — Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў, не дашукаліся і прадвадзіцельскай шубы... Лынькоў.

2. Поўсцевае покрыва некаторых жывёл. А як сонца зірне, Я [вавёрка] скачу па сасне. Цёпла ў шубе маёй І суровай зімой. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шэрсці (у 1, 2 знач.). Шэрснае покрыва. Шэрсная прадукцыя. // Які маецца ў шэрсці. Шэрсны тлушч.

2. Які дае шмат шэрсці; які разводзяць, гадуюць дзеля атрымання шэрсці. Шэрсныя авечкі. // Звязаны з развядзеннем, гадоўляй такіх жывёл. Шэрсная авечкагадоўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)