Во́труб’е (БРС, Нас., Касп., Мядзв.), во́траби ’вотруб’е’ (Грыг.), во́трубы ’высеўкі’ (Сцяшк.). Рус., укр.о́труби, ст.-рус.отруби, польск.otręby, otręba (каля 1500 г.), чэш.otruba, славац.otruby, в.-луж.wotruby, н.-луж.wótšuby, каш.otrąbë, серб.-харв.otrubi, славен.otrȏbi. Прасл.*otrǫba, otrǫbi. Да рубіць (гл.), літаральна ’тое, што адсечана ад зерня’ (гл. Праабражэнскі, 1, 670; Фасмер, 3, 173; Махэк₂, 423; Брукнер, 386 і наст.). Міклашыч (228) і Шпэхт (267) мяркуюць, што слова роднаснае цярэць і ўтворана ад адпаведнай асновы з дапамогай суф. ‑ǫbь. Машынскі (Pierw., 318) падтрымлівае гэту этымалогію, спасылаючыся на рус.вы‑торкі ’вотруб’е’. Апошняя версія, прымальная ў семантычных адносінах, мала верагодна з пункту погляду словаўтварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мы́слитьнесов.
1.(сопоставлять мысли, делать выводы) мы́сліць; (рассуждать) разважа́ць;
как вы мы́слите себе́э́то? як вы ўяўля́еце сабе́ гэ́та?;
3.(думать) ду́маць;
об э́том я и не мы́слю аб гэ́тым я і не ду́маю;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
якIIпрысл. (якімчынам) wie, was;
як вы сказа́лі? wie bítte?;
як прайсці́ …? wie komme ich …?; wie kómmen wir …?; (прывыклічніках):
як прыго́жа! wie schön!;
як мне яго́ шкада́! wie leid er mir tut! (высок.); er tut mir so leid
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
pleasure[ˈpleʒə]n.
1. задавальне́нне; прые́мнасць;
take pleasure in doing smth. рабі́ць што-н. з задавальне́ннем;
It’s a pleasure to me. Мне прыемна.
2. заба́ва, адпачы́нак;
Are you here on business or for pleasure?Вы тут па справе ці адпачываеце?
3. (у ветлівых адказах) :Thank you for helping me. – My pleasure./It was a pleasure. Дзякуй за дапамогу. – Калі ласка;
Will you take it along to the office? – With pleasure. Ці не аднесяце вы гэта ў офіс? – Безумоўна.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зрасці́, ‑сце; пр. зрос, зрасла, ‑ло; зак.
Разм.
1. Пакрыцца расліннасцю; зарасці, абрасці. Сцежкі вузкія Палыном зраслі.Колас.Вы ж ці глянулі хто часам На магілу мужыка? Варта глянуць: крыж яловы Пахіліўся, мохам зрос.Купала.
2. Вырасці, густа парасці; урадзіць. Лёг пясочак на нівах, зрос палын у стадоле.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурачко́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Падобны па колеру па бурак, лілова-чырвоны. Па шырокіх прагалках, што трапляліся на даўніх лесасеках, бурачковым аксамітам рассцілаліся круговіны дзікай канюшыны.Машара.— А вы што, прыезджы? — звярнулася другая, ніжэйшая, з рудаватымі валасамі і бурачковага колеру шчокамі, відаць, радая выпадку пазнаёміцца з маладым чалавекам.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.
Разм.
1. Многа, доўга памаліцца. А дома маліцца богу не выпадала, — больш награшыш, чым намолішся.Колас.
2.перан.(задмоўемідзеясл. магчы). Прасякнуцца любоўю, павагай да каго‑н. — Ды што вы, Якуб Панасавіч, .. [Захар] жа заўсёды не можа памаліцца на вас! — ўзмахнула.. [Каця] рукамі.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
Адсутнасць павагі, да каго‑, чаго‑н.; непачцівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Захопнікі без разбору жорстка каралі ўсіх, хто хоць чым-небудзь праяўляў сваю непавагу да іх улады.Кухараў.[Старшыня журы:] — Устаць, загадваю я вам! Іначай вы будзеце адказваць за непавагу і абразу журы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панчо́хі, ‑чох; адз. панчоха, ‑і, ДМ ‑чосе, ж.
1. Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені. Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі...Васілевіч.
2.перан. Поўсць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакла́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Тэкст або вусная мова, перакладзеныя з аднае мовы на другую. Пераклад артыкула. □ [Казімір:] — Ці не зробіце вы пераклад майго адказу на французскую мову?Краўчанка.
•••
Вольны пераклад — пераклад, які суправаджаецца літаратурнай апрацоўкай тэксту і дапускае некаторыя адхіленні ад арыгінала ў адносінах формы, стылю і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)