САЛАЎЁЎ (Мікалай Якаўлевіч) (1845, г. Разань, Расія —9.12.1898),
рускі драматург. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1865—69). Першая п’еса — «Куды падзецца» (1866). У гісторыю рус.т-ра ўвайшоў як аўтар п’ес, напісаных разам з А.Астроўскім: «Шчаслівы дзень» (1877), «Жаніцьба Бялугіна» (1878), «Дзікунка» (1880), «Свеціць, ды не грэе» (1881). Самастойна стварыў п’есы «На парозе да справы» (1879), «Мядовы месяц» (1881), «Ліквідацыя» (1883), «Выпадак выратаваў!» (1884) і інш. С. — майстар моўных характарыстык персанажаў, пабудовы канфлікту.
Тв.:
У кн.: Островский А.Н. Полн. собр. соч М., 1977. Т. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛДА́ТКІН (Міхаіл Цімафеевіч) (10.11.1919, в. Сасноўка Ульянаўскай вобл., Расія — 17.12.1987),
бел. вучоны ў галіне цеплазабеспячэння і вентыляцыі. Д-ртэхн.н., праф. (1973). Засл. будаўнік Беларусі (1980). Скончыў Горкаўскі інж.-буд. ін-т (1948). З 1953 у БПІ (з 1960 прарэктар, з 1972 заг. кафедры). Навук. працы па тэрмаапрацоўцы бетону, панэлей, па даследаванні фільтрацыі паветра і цеплафіз. параметраў буд. матэрыялаў.
Тв.:
Разлік фільтрацыі паветра праз керамзітабетонныя матэрыялы (разам з В.Д.Акельевым) // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергет.навук. 1968. № 3;
Анализ существующих путей выбора режимов тепловой обработки бетонных изделий // Отопление, вентиляция и строительная теплофизика. 1973. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ВЕРСКІ ДАНЕ́Ц (няправільная назва Паўночны Данец),
рака ў Расіі і Украіне, правы прыток р. Дон. Даўж. 1053 км, пл.бас. 96,9 тыс.км². Вытокі на Сярэднярускім узв., каля вусця падзяляецца на 3 рукавы. Ніжнія 240 км каналізаваныя. Асн. прытокі: Аскол, Айдар, Калітва (злева). Сярэдні расход вады каля с. Кружылаўка 149 м³/с. Ледастаў ад снеж.—студз. да канца лютага — пач. красавіка. У верхнім цячэнні Печанежскае вадасх.; каля г.п. Райгарадок пачынаецца канал С.Д. — Данбас. Суднаходная на 315 км ад вусця. На С.Д. — гарады Белгарад, Каменск-Шахцінскі (Расія), Ізюм, Лісічанск (Украіна) і інш. На левабярэжжы Луганскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРПЕНТА́РЫЙ [ад лац. serpens (serpentis) змяя],
памяшканне для масавага ўтрымання змей з мэтай атрымання ад іх яду; разнавіднасць тэрарыума. Бываюць таксама дэкар. і дэманстрацыйныя (у заапарках). Першы С. створаны ў Парыжы (1895), потым у Бразіліі (1899). На Беларусі С. існуюць у в. Шчытоўка Сенненскага р-на (з 1987), у пас. Бараўляны пад Мінскам (1988). С. Туркменіі і Азербайджана спецыялізуюцца на атрыманні яду гюрзы, кобры, эфы; Бішкекскі (Таджыкістан), Падмаскоўны (Расія), на Беларусі С. працуюць з гадзюкай звычайнай. Змяіны яд выкарыстоўваецца пераважна ў фармацэўтычнай і біяхім. прам-сці (вырабляецца больш за 30 лек. прэпаратаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІБІРАКО́Ў (Аляксандр Міхайлавіч) (8.10.1849, г. Іркуцк, Расія — 1893),
расійскі золатапрамысловец, даследчык Сібіры. Скончыў палітэхнікум у г. Цюрых. Фінансаваў палярныя экспедыцыі Н.А.Э.Нордэншэльда (1878—79), А.В.Грыгор’ева (1879—80), а таксама выданне прац па гісторыі Сібіры. У 1880 спрабаваў прайсці на шхуне праз Карскае м. ў вусце р. Енісей. У 1884 на параходзе прайшоў ад вусця па р. Пячора, на аленях цераз Урал, далей на параходзе па р. Табол да г. Табольск («Сібіракоўскі тракт на поўнач»). Зрабіў значны ўклад у справу эканам. асваення Сібіры. Яго імем названы востраў у Карскім м. і ледакол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ВЕРЦАЎ (Валерый Якаўлевіч) (н. 28.11.1945, г. Цюмень, Расія),
бел. мастак. Муж Г.М.Сіверцавай. Скончыў Уральскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1966), Маскоўскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1971). З 1978 на Мінскім маст. камбінаце. Працуе ў галінах комплекснага маст. праектавання інтэр’ераў, выставак, манум.-дэкар. мастацтва. Аўтар праектаў маст. афармлення інтэр’ераў гал. корпуса Нац.АН Беларусі (1981), рэстарана «Свіцязь» (1984), Палаца моладзі і школьнікаў (1988), рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—99) у Мінску; манум.-дэкар. скульптуры са зварнога металу для фасада Палаца культуры ў г. Слонім Гродзенскай вобл. (у сааўт., 1987) і інш.
В.Сіверцаў. Фрагмент фасада Дома культуры ў Слоніме. 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНАСЕ́КСКІ ДАГАВО́Р 1895 Заключаны паміж Японіяй і Кітаем 17 крас. ў г.Сіманасекі (Японія) у выніку паражэння Кітая ў япона-кітайскай вайне 1894—95. Паводле яго Кітай адмовіўся ад свайго сюзерэнітэту над Карэяй, перадаў Японіі а-вы Тайвань і Пэнхуледао, Ляадунскі п-аў, выплаціў Японіі кантрыбуцыю, адкрыў для яп. гандлю шэраг кіт. партоў, абавязаўся заключыць з Японіяй гандлёвы дагавор (падпісаны ў 1896, даў Японіі тыя ж прывілеі, што і еўрап. краінам). 23.4.1895 Расія, Германія і Францыя запатрабавалі ад Японіі адмовіцца ад анексіі Ляадунскага п-ва. Японія прыняла гэта патрабаванне ў абмен на павышэнне Кітаем кантрыбуцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБЛО́ (Барыс Германавіч) (13.4.1923, г. Самара, Расія — 15.6.1999),
бел. і расійскі віяланчэліст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Праф. (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1949). У 1949—72 канцэртмайстар групы віяланчэляў Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, адначасова ў 1949—55 удзельнік стр. квартэта і фп. трыо Бел. філармоніі. З 1952 выкладаў у муз. школе пры Бел. кансерваторыі, з 1963 — у Бел. кансерваторыі. У 1987—98 праф.Рас. акадэміі музыкі ў Маскве. Удасканальваў жанр віяланчэльнага дуэта. Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў, у т. л. С.Аксакава, М.Аладава, А.Багатырова, у рэпертуары таксама рус.муз. класіка. Аўтар метадычных падручнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЧЫ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч [13.7.1874, г. Алёкмінск, Якуція (Рэспубліка Саха), Расія — 6.10.1960], расійскі вучоны ў галіне горнай справы. Акад.АНСССР (1935). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1900), дзе і працаваў. З 1930 праф. Маскоўскага горнага ін-та, з 1938 дырэктар Ін-та горнай справы АНСССР. У 1944—51 старшыня прэзідыума Зах.-Сібірскага філіяла АНСССР. Навук. працы па праблемах рудніковай аэралогіі. Стварыў тэорыю руху паветра ў горных вырабатках, тэорыю проціпылавых аэрадынамічных рэжымаў. Распрацаваў метады даследавання сітаватасці і інш. уласцівасцей вугальных радовішчаў, вызначыў метананоснасць вуглёў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.