1. Які рухаецца ў адным кірунку з чым‑н. Якраз дзьмуў вецер спадарожны.Аўрамчык.Ад бліжэйшай да МТС чыгуначнай станцыі юнак дабіраўся на спадарожнай машыне.Даніленка./узнач.наз.спадаро́жны, ‑ага, м.Спадарожныя стаялі на беразе і казалі: «Глядзі ты, які .. наш Яшка: рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць».Колас.
2. Які сустракаецца на шляху, на дарозе. Спадарожная станцыя. Спадарожная вёска.
3. Які існуе поруч, разамз чым‑н., спадарожнічае чаму‑н. асноўнаму. Спадарожныя газы. □ У каментарыях .. не прыводзяцца спадарожныя элементы бытавання і расказвання казак, запісаных у пасляваенны час.Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стру́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да струны (у 1 знач.), які ўтвараецца струной. Струнны перабор. □ Стары музыка і цяпер чуе гэтую струнную песню... Яна .. наводзіць на ўспаміны.Кулакоўскі.// Падобны на гук струны; гучны, музыкальны. Замлее лес — такая ціш, І толькі пчолы струнным звонам Гудуць працягла роўным тонам Ды прашмыгне лясная мыш.Колас.
2. Са струнамі, які ўтварае музыкальныя гукі струнамі. У школе я займаўся ў гуртку струнных інструментаў разамз Родзькам і іграў на мандаліне не горш, чым ён на сваім гармоніку.Даніленка.// Які складаецца з такіх інструментаў. Струнны квартэт. Струнны аркестр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3. Акампаніраванне; акампанемент, другая партыя. [Маша] ўпершыню чула капэлу-спеў без музычнага суправаджэння.Шамякін.
4.Спец. Група ваеннаслужачых (або баявых машын, самалётаў і пад.), якая суправаджае або канваіруе каго‑, што‑н. Самалёты суправаджэння.
•••
У суправаджэннікаго-чаго — а) разамз кім‑, чым‑н. Па вагону ў суправаджэнні правадніцы прасоўваецца брыгадзір.Васілёнак.[Пішчыкаў] павярнуўся і прасачыў, як самалёт з групы Мохарта пайшоў і пайшоў уніз у суправаджэнні знішчальніка.Алешка; б) пад акампанемент чаго‑н. Хор у суправаджэнні аркестра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улада́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які валодае правам наследавання ўлады. Уладарны князь.
2. Схільны загадваць, падначальваць сабе. Уладарны характар. □ [Старшыня] усклаў важкія кулакі на стол і, прыняўшы паставу ўладарнага кіраўніка, абвясціў Лямзікаву..: — Значыць, як дамовіліся.Быкаў.// Які выражае загад; настойлівы, патрабавальны. Калі мы з Сяргеем памкнуліся бегчы разамз усімі, пачуўся ўладарны голас Кімы: — Радысты, назад!Няхай.// Здольны рабіць моцны ўплыў на каго‑н. Уладарная прыгажосць.
3.перан. Неадольны, усемагутны. Уладарны наступ вясны. □ Уладарная сіла яго, гэтага аптымізму, як той незгасальны агеньчык, цяплілася недзе глыбока ў душы і сагравала неспакойную, прагную да ведаў, натуру юнака.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖА́ЎРЫД Эдвард Антонавіч (н. 8.10.1939, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1966 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1978 заг. аддзялення хіміяпрамянёвай тэрапіі). Навук. працы па камбінаваным лячэнні злаякасных пухлін з выкарыстаннем гіпертэрміі і гіперглікеміі, мадыфікацыі хімія- і радыеадчувальнасці злаякасных пухлін з дапамогай фізіка-хім. уздзеянняў, фотадынамічнай тэрапіі, пошуку і апрабацыі новых супрацьпухлінных прэпаратаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Применение гипертермии и гипергликемии в комплексном лечении злокачественных новообразований. М., 1981 (у сааўт.);
Гипертермия и гипергликемия в онкологии. Киев, 1987 (разамз С.П.Асінскім, С.З.Фрадкіным);
Диагностика и лечение распространенного рака желудка. Мн., 1991 (разамз М.Я.Фішарам. Н.У.Сачыўка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РМАНАЎ Ігар Аляксандравіч (н. 27.2.1960, г. Запарожжа, Украіна),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1998), праф. (2001). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). З 1990 у Нац. ін-це адукацыі (з 1990 заг. лабараторыі, з 1992 заг. аддзялення, з 1994 нам. дырэктара). З 2000 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па псіхал. праблемах дзіцячай агрэсіўнасці, парушэнняў асобаснага развіцця і паводзін дзяцей і падлеткаў, механізмаў рэгуляцыі матывацыйнай, эмацыянальнай, валявой і маральнай сфер асобы, сям’і і адносін паміж дзецьмі і бацькамі.
Тв.:
Детская агрессивность: Психодиагностика и коррекция. Мн., 1996;
Психологическая работа с детьми, лишенными родительского попечительства. Мн., 1999 (разамз А.А.Аладзьіным, Н.В.Фурманавай);
Психологические особенности детей, лишенных родительского попечительства. Мн., 1999 (з імі ж);
Психология общения в учебно-педагогическом процессе. Мн., 2000 (разамз А.А.Аладзьіным, А.М.Амялішка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН Ігар Мікалаевіч (н. 19.4.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Акад.Бел. акадэміі мед.н. (1997). Д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Акадэмік і прэзідэнт Бел. акадэміі мед.н. (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1973 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг. кафедры і кіраўнік Рэсп. цэнтра клінічнай і эксперым. хірургіі). Навук. працы па хірургіі стрававода, крывяносных сасудаў, печані і жоўцевывадных шляхоў, падстраўнікавай залозы, эндакрыннай сістэмы, хірург. гастраэнтэралогіі і практалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1993 1992.
Тв.:
Клиническая ангиология и ангиохирургия. Т. 1—2. Мн., 1980—81 (разамз А.М.Саўчанкам);
Разрывы аневризм брюшной аорты и их лечение. Мн., 1987 (разамз І.А.Давідоўскім, М.П.Бацяном);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХРЭ́М Апанас Андрэевіч (н. 8.2.1914, в. Урэчча Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-біяарганік. Акад.АН Беларусі (1970). Д-рхім.н. (1960), праф. (1970). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1934). З 1963 у Ін-це арган.. хіміі АНСССР, з 1972 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі, у 1974—88 дырэктар Ін-та біяарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па біяарган. хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў з’яву рухомасці двайных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Конформационный анализ и установление пространственной структуры белковых молекул. Мн., 1989 (разамз С.А.Шэрманам, А.М.Андрыянавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМА́ТКІН Сяргей Міхайлавіч (н. 19.8.1951, г. Батумі, Грузія),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і марфалогіі. Д-рбіял.н. (1990). Акад. Расійскай медыка-тэхн. акадэміі, Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1974). З 1981 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі, з 1998 прарэктар па навук. працы Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па нейрамарфалогіі, нейрахіміі і патагенезе алкагалізму.
Тв.:
Aldehyde dehydrogenasa activities in the brain of rats and mice genetically selected for different sensitivity to alcohol (разамз Р.А.Дзітрыхам // Alcoholism: Clinical and experimental research. 1995. Vol. 19, № 5;
Thiamine deficiency as predisposition to and consequence of increased alcohol consumption (разамз Т.І.Зіматкінай) // Alcohol and Alcoholism. 1996. Vol. 31, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЕЎ Сяргей Васілевіч (н. 19.1.1931, в. Локаць Брасаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-біяфізік. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-рбіял.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1959 у Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў, з 1967 заг. лабараторыі ў Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фатоніцы бялкоў, структурных перабудовах бялкоў і біямембран, кааператыўнасці арганізацыі біямембран і іх напружанага метастабільнага стану, вывучэнні ролі структурнай дынамікі спалучальных мембран у рабоце электроннатрансп. ланцуга мітахондрый, мембраннага рэгулявання фізіял. працэсаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.