разуда́лы, ‑ая, ‑ае.
Такі, для якога няма нічога страшнага, немагчымага; удалы, хвацкі. Наогул жа, Нічыпар быў хлопец разудалы, жывы, бойкі. Колас. // Задорны, заліхвацкі. Зварухнуўся Лявон, як вада, як агонь, Пазнаў сілу ў сабе небывалую; Ужо бяда — не бяда, Ужо нуда — не нуда, Запеў песні свае разудалыя. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабутэ́льнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто разам з кім‑н. п’е, п’янствуе. Са свайго пакоя выглянула Аля. Але як толькі ўбачыла гаспадара з сабутэльнікам, у той жа момант дзверы яе пакоя зачыніліся. Кавалёў. Наперадзе ішоў Кастусь Канцавы — былы сябар і сабутэльнік Сашкі, нёс вялізны драўляны крыж. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сане́т, ‑а, М ‑неце, м.
Лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў. Санет на беларускай мове гэтак жа лёгка і зграбна выражае і даносіць думкі і пачуцці, як санеты славутых італьянскіх і французскіх майстроў, сцвярджаў [М. Багдановіч]. Лойка.
•••
Вянок санетаў гл. вянок.
[Іт. sonetto.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́куснік,
1. Той, хто паказвае фокусы 2 (у 1 знач.). На эстрадзе выступіў фокуснік.
2. перан. Разм. Чалавек, здольны да хітрыкаў, махлярства; спрытнюга. [Сяргей:] — Пакажыце мне таго фокусніка, што так лоўка хлусіць вам. Калі ён мяне бачыў у тым цягніку, дык як жа я мог знікнуць. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шуфлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.
Зграбаць, сыпаць, перасыпаць і пад. што‑н. шуфлем. [Кісяленка:] — Часам чалавек дзесяць-пятнаццаць бяруць з кожнага барака на электрастанцыю вугаль шуфляваць. С. Александровіч. Выходжу на паляну — і раптам натыкаюся на той жа самы грузавік. Дзяўчаты ззаду ў яго пясок шуфлююць. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трэ́паць 1 ‘абставіны, адходы пры трапанні лёну, з якіх прадуць альбо шыюць коўдру’ (Жд. 1). Назоўнік са значэннем зборнасці ад трапа́ць 1, гл.
Трэ́паць 2 ‘трапаць’ (ПСл). Гл. тропаць, трапа́ць 2. Сюды ж таксама трэ́пліць ‘стрыжэ вушамі (пра каня)’ (хопім., ЛА, 1), стрэ́пая ‘тс’ з s‑mobile (іўеў, там жа), тро́пае ‘тс’ (бялын., чач., там жа), тро́пая ‘тс’ (бых., там жа), трёпъіць ‘тс’ (касцюк., там жа) з другой ступенню чаргавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
like2 [laɪk] adj.
1. падо́бны;
in like manner падо́бна/такі́м жа чы́нам;
what is he like?
1) як ён выгляда́е?
2) што ён сабо́ю ўяўля́е?
2. адно́лькавы; ро́ўны;
like signs math. адно́лькавыя зна́кі
♦
as like as two peas ≅ падо́бныя як дзве кро́плі вады́;
like father, like son які́ бацька, такі́ і сын
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
moment [ˈməʊmənt] n. імгне́нне, мо́мант, міг;
in a moment за́раз жа, праз хвілі́нку;
at the last moment у апо́шнюю хвілі́ну
♦
at this moment in time у гэ́ты мо́мант;
(at) any moment у любу́ю хвілі́ну;
They may return at any moment. Яны могуць вярнуцца ў любую хвіліну;
the moment of truth мо́мант і́сціны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
брат, -а, М бра́це, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Сын у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.
Родны б.
2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, інтарэсаў, становішча, умоў і пад.
Браты па зброі.
3. Форма сяброўскага звароту да мужчыны (разм.).
4. К бра́це. Ласкавы зварот да мужчыны, дарослага хлопца (разм.).
У шпіталь ездзіў, б.?
5. Член рэлігійнай абшчыны, брацтва (у 2 знач.); манах.
◊
Ваш брат (разм.) — вы і на вас падобныя.
На брата (разм.) — на кожнага.
Свой брат (разм.) — пра чалавека аднолькавага стану, становішча.
|| памянш.-ласк. бра́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.) і брато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 3 знач.).
|| прым. бра́тні, -яя, -яе (да 1 знач.) і бра́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Раду́шкі ’лісічкі’ (воран., Сл. ПЗБ). Назва ўтворана ад руду́шкі ’тс’ (астрав., іўеў., там жа), якое ў сваю чаргу з’яўляецца запазычаннем з літ. ruduškà ’лісічка’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)