Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульнаадзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў меж. вызначаных другой часткай слова, напрыклад: агульнагарадскі, агульнавайсковы, агульнаславянскі; 2) уласцівы ўсім тым, хто названы або ўсяму таму, што названа ў друг частцы слова, напрыклад: агульначалавечы, агульнадэмакратычны; 3) які датычыцца усіх і пашыраецца на ўсіх; уласцівы ўсім (пр; якасць, уласцівасць, названую ў другой частцы складанага слова), напрыклад: агульнаабавязковы, агульнавядомы, агульнакарысны; 4) які закранае самае галоўнае, істотнае, не прыватны, не спецыяльны, напрыклад: агульнаадукацыйны, агульнатэарэтычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыстакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да арыстакратыі (у 1 знач.). Арыстакратычная сям’я. Арыстакратычны ліцэй.
3. Які характарызуецца пануючай роляй арыстакратыі. Арыстакратычны спосаб праўлення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сварлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Схільны да сварак, спрэчак. Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі.Быкаў.Гаша была дзяўчына сварлівая.Шамякін.Благая была жонка — сварлівая.Калюга.//Уласцівы такому чалавеку. А бацька меў сварлівы, бабскі характар.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скапе́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скапца (у 1 знач.), уласцівы яму. // Такі, як у скапца.
2. Які мае адносіны да скапца (у 2 знач.), скапецтва (у 2 знач.). Скапецкія абрады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́шчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сышчыка, уласцівы сышчыку або належыць яму. Яны [лістоўкі] не тут, яны далёка, і як вачэй, панок, ні жмур, не знойдзе сышчыцкае вока яго [Данілы] лістовак і брашур.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хіны, уласцівы ёй. Хінны смак. Хінны пах.// Які ўтрымлівае хіну, хінін (пра дрэва). Хіннае дрэва.
2. Прыгатаваны з хіны, з хінай. Хінная вада. Хінныя парашкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЎФ (Hauff) Вільгельм (29.11.1802, г. Штутгарт, Германія — 18.11.1827),
нямецкі пісьменнік-рамантык. Атрымаў багаслоўскую адукацыю ў Цюбінгенскім ун-це. Зб.сатыр. нарысаў «Мемуары Сатаны» (1826—27) напісаны ў традыцыях «Фауста» І.В.Гётэ і прысвечаны крытыцы філісцёрства, адначасова гэта пародыя на стыль ням. рамантыкаў. Парадыйнасцю пазначаны і раман «Чалавек з Месяца» (1825). У рамане «Ліхтэнштэйн» (1826) адлюстраваў гіст. працэс у яго руху і супярэчнасцях. Выдаў «Казкі для сыноў і дачок адукаваных саслоўяў» (т. 1—3, 1826—28). Звяртаючыся да ням., зах.-еўрап. і ўсх.фалькл. архетыпаў, Гаўф у літ. казцы імкнуўся раскрыць нар. мудрасць і знайсці адказ на хвалюючыя праблемы сучаснасці («Гісторыя пра маленькага Мука», «Халоднае сэрца» і інш.). Яго навелам уласцівы рысы рэалізму («Атэла», «Жабрачка з Pont des Arts», «Яўрэй Зюс» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУ́ЛІО РАМА́НА [Giulio Romano; сапр.Піпі, Pippi; 1492 або 1499, Рым — 1.11.1546],
італьянскі архітэктар і жывапісец. У 1515—24 працаваў у Рыме. Вучань Рафаэля, разам з якім размалёўваў Станцы і Лоджыі Ватыкана, пасля смерці настаўніка завяршыў размалёўку вілы Мадама (1521). З 1524 працаваў у Мантуі пры двары герцагаў Ганзага. Паступова адышоў ад класічных прынцыпаў мастацтва Высокага Адраджэння да маньерызму. Яго жывапісным творам уласцівы кампазіцыйная перагружанасць, ускладненасць ракурсаў і поз. У арх. пабудовах падкрэсленая пластыка і кантрастнасць формаў, мудрагелістая фактура руставаных паверхняў (асабісты дом у Мантуі, 1544) часта спалучаюцца з нечаканымі вонкавымі эфектамі, якія парушаюць строгую тэктоніку ордэрнай сістэмы (Палацца Дукале ў Мантуі, 1538—39). У сваім гал. творы — Палацца дэль Тэ ў Мантуі (1525—34) прадвызначыў далейшыя шляхі архітэктуры, стварыў адзін з ранніх прыкладаў восевай кампазіцыі.
Джуліо Рамана. Размалёўка «Залы гігантаў» Палацца дэль Тэ ў Мантуі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРСТО́ЎСКІ Аляксей Мікалаевіч (1.3.1799, б. маёнтак Селівёрстава, Мічурынскі р-н Тамбоўскай вобл., Расія — 17.9.1862),
рускі кампазітар, тэатр. дзеяч. У 1825—60 служыў у маскоўскіх т-рах (яго дзейнасць называлі «эпохай Вярстоўскага»). Адзін з заснавальнікаў жанру рус. оперы-вадэвіля (больш за 30). Найб. папулярная опера «Аскольдава магіла» (1835) — лепшая рус. опера даглінкаўскага перыяду, адзін з узораў муз. рамантызму. Ёй уласцівынац. каларыт, драм. выразнасць, яркі меладызм музыкі, засн. на бытавым матэрыяле (выкарыстанне інтанацый гар. раманса і інш.). Сярод інш. твораў: оперы «Пан Твардоўскі» (1828), «Вадзім, ці Абуджэнне 12 спячых дзяўчат» (1832), «Туга па радзіме» (1839), «Чурава даліна, ці Сон на яве» (1844), «Грамабой» (1857); кантаты, фп. п’есы, хары, балады, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў.
Літ.:
Доброхотов Б. А.Н.Верстовский. М.; Л., 1949;
Яго ж. А.Н.Верстовский и его опера «Аскольдова могила». М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́МУТ-МАЛІНО́ЎСКІ Васіль Іванавіч (13.3.1779, С.-Пецярбург — 28.7.1846),
рускі скульптар-манументаліст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1785—1800) у М.І.Казлоўскага, выкладаў там у 1808—36; праф. з 1813, рэктар па аддзеле скульптуры з 1836. Пенсіянер АМ у Рыме (1803—06). Выканаў разам з С.С.Піменавым аздабленне ў стылі ампір шэрагу арх. збудаванняў. Аўтар манум.-дэкар. скульптурнай групы «Выкраданне Празерпіны» перад гал. фасадам Горнага ін-та (1809—11), барэльефаў Міхайлаўскага палаца (цяпер Рускі музей, 1823—25), скульпт. групы на атыку Гал. штаба на Дварцовай пл. (1827—28, усе ў Пецярбургу) і інш. Творам уласцівы гераічны лад вобразаў, урачысты рытм і яснасць кампазіцыйных вырашэнняў, арган. адзінства з архітэктурай. Працаваў у станковай (у т. л. партрэтнай) і надмагільнай пластыцы (надмагіллі М.І.Казлоўскага, 1802—03; М.Б.Барклая дэ Толі, 1823, і інш.).