Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сла́важ.
1. сла́ва;
ве́чная с. загі́нуўшым геро́ям — ве́чная сла́ва поги́бшим геро́ям;
2. (толки, слухи) сла́ва, молва́;
аб ім пайшла́ блага́я с. — о нём пошла́ дурна́я сла́ва (молва́);
○ Курга́н Сла́вы — Курга́н Сла́вы;
◊ на ~ву — на сла́ву;
на вяршы́ні сла́вы — в зени́те сла́вы;
аве́яны ~вай — ове́янный сла́вой;
то́лькі і сла́вы, што... — то́лько и сла́вы, что...
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. спасылацца — спаслацца. Калі ж Вабейка напісаў, што дом пабудаваны .. і што, каб не спасылка на яго, Ціхана, будавацца не дазволілі б, Ціхан адказаў надзвычай рэзка.Хадкевіч.Кавалёва слухала жанчын і была рада, што не пачула, каб хоць адна не паверыла ў свае сілы. Была толькі адна спасылка — на сям’ю.Дуброўскі.
2. Цытата, вытрымка адкуль‑н. або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца ў асноўным тэксце. Бывае, што ў спасылках на крыніцы сустрэнеш набранае петытам імя першаадкрывальніка, першапраходц[а].Юрэвіч.Прасіў [Кухарчык] толькі адно, каб спасылкі на крыніцы, з якіх бралася тое ці іншае палажэнне, Мая пісала на мове арыгінала.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wéiter (comp ад weit)
1.a (ужываецца толькі ў поўных формах) дале́йшы
2.adv дале́й, бо́лей;
was [wer] ~?што [хто] дале́й [яшчэ́]?;
was soll ~ damít geschéhen?што нам дале́й з гэты́м рабі́ць?;
und so ~ і так дале́й;
óhne Wéiteres про́ста, безагаво́рачна;
bis auf Wéiteres надале́й [у дале́йшым] да асо́бых распараджэ́нняў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
уго́лас, прысл.
1. Вымаўляючы гучна, так, каб было чутно для другіх. [Колас:] — Чытай уголас і папраўляй, а я буду сачыць па кнізе.Лужанін.Убачыўшы, што я бяру напрамак да машыны,.. [чалавек] яшчэ старанней замітусіўся, а потым уголас пачаў лаяць шафёра: — Хіба гэта вадзіцель! Партач, а не вадзіцель!Кулакоўскі.// Так, што можна пачуць. Марыць уголас. □ Стары [ляснік] прывык да адзіноты, цішыні і таму думае ўголас.Хомчанка.// Гучна, моцна, голасна. Часамі [Самабыль] заліваецца смехам уголас, а часам проста смяецца моўчкі.Колас.Адна толькі Ганька сядзіць у мыцельніку, і адну яе толькі ніхто не заўважае. Гэта няўвага так крыўдзіць Ганьку, што яна не можа больш стрымацца. Яна плача горка, плача ўголас...Васілевіч.Але Арына не гаварыла нічога. Толькі рыдала, горка, уголас.Мележ.
2.перан. Адкрыта, на людзях. [Лёнік] не забываў пра .. [рагатку], але загаварыць аб ёй уголас не адважваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закаране́лы, ‑ая, ‑ае.
Застарэлы, які цяжка паддаецца зменам. Закаранелая хвароба. Закаранелыя звычкі.// Упарты, непапраўны. Закаранелы гультай. Закаранелы ўласнік. □ Гарасім думаў, што Андрэй не такі ўжо закаранелы грэшнік, якім ён лічыў яго дагэтуль, толькі грубы, рэзкі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засіне́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць сінець, зрабіцца сінім. Летам, калі толькі пачало красаваць жыта.., засінелі першыя валошкі.Ракітны.
2. Вылучыцца сваім сінім колерам, паказацца (пра што‑н. сіняе). Збоку, за гарой, засінелі разлогі бяскрайняга лесу.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наталі́ць, ‑талю, ‑толіш, ‑толіць; зак., што.
Задаволіць, заспакоіць (патрэбы, жаданні і пад.). Як толькі Чубар наталіў голад, неспадзявана пачаўся бой.Чыгрынаў.Зямля збірала з траў расіны. Хацела прагу наталіць, Не наталіла і прасіла: — Піць! — Піць!Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасвіць некаторы час. — Глядзі толькі, не крыўдзі.. [каня], — паківаў пальцам конюх. — Удзень папасі з гадзіну, а потым напаі ў рэчцы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плуг, ‑а, М плузе; мн. плугі, ‑оў; м.
Сельскагаспадарчая прылада з шырокім металічным нарогам або дыскам для ворыва. Раман Шулядзяк толькішто адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку над ярам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)