нізкамалекулярныя рэчывы, малекулы якіх здольныя ўзаемадзейнічаць паміж сабой ці з малекуламі інш.рэчыва з утварэннем палімера. Адрозніваюць М. полімерызацыйныя і полікандэнсацыйныя. Пераважную большасць М. полімерызацыйнага тыпу складаюць злучэнні з кратнымі сувязямі (напр., алефіны, дыенавыя вуглевадароды, альдэгіды, нітрылы) ці з цыклічнымі групоўкамі (напр., аксіды алефінаў, лактамы, лактоны). Полікандэнсацыйныя М. — злучэнні, малекулы якіх маюць аднолькавыя (напр., дыаміны, дыкарбонавыя к-ты) ці розныя (напр., аксікіслоты, амінакіслоты) функцыян. групы. Гл. таксама Полімерызацыя, Полікандэнсацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІАКРЫЛАНІТРЫ́Л,
сінтэтычны палімер, прадукт полімерызацыі акрыланітрылу. Агульная ф-ла [—CH2—CH(CN)—]n, мал. м. (30—100) 103. Цвёрдае рэчыва белага колеру, шчыльн. 1140—1170 кг/м³, т-ра шклавання 85—90 °C. Раствараецца ў палярных растваральніках (напр., дыметылфармамідзе, дыметылсульфаксідзе) і к-тах. У прам-сці вырабляюць у асн. мадыфікаваны П. — двайныя ці трайныя супалімеры, што маюць больш як 85% (па масе) акрыланітрылу (супалімерызацыя дазваляе павысіць растваральнасць і знізіць вязкасць раствораў П.). Выкарыстоўваюць пераважна ў вытв-сці валокнаў (гл.Поліакрыланітрыльныя валокны).
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што-н. рэшткамі растопленага рэчыва.
Свечка аплыла.
2. Ацячы, заплыць тлушчам.
Твар аплыў.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абваліцца, апаўзці пад дзеяннем вады, вільгаці.
Бераг аплыў.
|| незак.аплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грунт, -у, М -нце, мн. грунты́, -о́ў, м.
1. Глеба, зямля.
Гліністы г.
2. Цвёрдае дно пад вадой.
Убіць па́лі ў г.
3. Слой рэчыва, якім пакрыта палатно ці дрэва, прызначаныя для жывапісу.
Нанесці г. на палатно.
4.перан. Тое галоўнае, на чым асноўваецца, грунтуецца што-н.
|| прым.грунтавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
Грунтавыя воды.
Грунтавая дарога (не брукаваная). Грунтавыя фарбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́ра², -ы, ж.
1.Рэчыва ў газападобным стане, якое ўтвараецца з вадкасці пры яе награванні, выпарэнні.
З чыгуна ішла п.
Параход стаіць пад парай (гатовы ў любы момант адправіцца).
2. Моцна нагрэтае вільготнае паветра.
П. касцей не ломіць (прыказка).
|| прым.паравы́, -а́я, -о́е.
П. кацёл (для атрымання пары). Паравая машына (якая прыводзіцца ў рух парай). Паравое ацяпленне (якое выкарыстоўвае цяпло пары). Паравыя катлеты (прыгатаваныя на пары).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
4.перан., што. Змагчы выканаць, зрабіць што-н. (разм.).
Ён гэтай работы не пацягне.
5. Пачаць цягнуць (у 1—9, 12—16 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
caustic
[ˈkɔstɪk]1.
adj.
1) е́дкі, які́ разьяда́е, каўсты́чны
caustic soda — каўсты́чная со́да
2) е́дкі, зье́длівы, калю́чы, саркасты́чны
caustic remarks — зье́длівыя заўва́гі
2.
n.
е́дкае рэ́чыва
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Мета́л, мята́л, міта́л ’простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, праводнасць цеплыні і электрычнасці’ (ТСБМ; бабр., Воўк-Лев.; драг., Жыв. сл.). Ст.-рус.металъ, метала (металя) ’тс’ (XVI ст.). Праз ням.Metall ці франц.métal з лац.metallum ’метал’, ’мінерал, выкапень’, ’руднік’, якое са ст.-грэч.μέταλλον ’руднік’ (Фасмер, 2, 609). Крукоўскі (Уплыў, 83) бел. лексему выводзіць з рус. мовы. Не выключана і пасрэдніцтва польск. мовы.
1. Накарміць уволю. Насыціў парсюкоў — карова ды цялушка з пашы бягуць. З качак вачэй не спускай, бо каршун ухапіць.Аношкін.//перан.Разм. Поўнасцю задаволіць (патрэбы, жаданні і пад.). Насыціць сваю цікаўнасць.
2. Прасякнуць, напоўніць што‑н. якім‑н. рэчывам у вялікай колькасці. Насыціць зямлю вадой. □ Нам паддадуцца снегавыя горы, Насыцяць рэкі цяжкім срэбрам хваль.Ліхадзіеўскі.//Спец. Дадаць да якога‑н. рэчыва гранічную колькасць якога‑н. іншага рэчыва, якое знаходзіцца ў раствораным або суспензаваным стане. Насыціць раствор солямі.//перан. Напоўніць, перапоўніць якімі‑н. ідэямі, пачуццямі і пад. Міровіч параіў Чароту насыціць п’есу камедыйнымі момантамі.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)