1) праца, якая затрачваецца на выраб тавару пры грамадска нармальных умовах вытв-сці, г.зн. пры сярэднім узроўні тэхнікі, сярэдняй інтэнсіўнасці працы і кваліфікацыі работнікаў. Затраты грамадска неабходнай працы складаюць змест грамадскай вартасці адзінкі тавару і характарызуюць яе велічыню.
2) Праца, што размяркоўваецца па галінах вытв-сці ў адпаведнасці са структурай і велічынёй грамадскіх патрэбнасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канцэ́пцыя
(лац. conceptio)
1) сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх-н. з’яў (напр. к. вучонага);
2) агульная думка, галоўная ідэя якога-н. твора, навуковай працы (напр. к. артыкула).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
break in
а) аб’яжджа́ць (маладо́га каня́), навуча́ць
to break in an office boy — навучы́ць пра́цы пасыльно́га
б) разно́шваць (чараві́кі)
в) перапыня́ць; уме́швацца (у гу́тарку)
г) урыва́цца (сі́лаю)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЕХАНІЗА́ЦЫЯвытворчасці,
замена ручной працы машыннай, асабліва ў складаных і працаёмкіх працэсах. Адрозніваюць частковую М. (асобныя ручныя аперацыі выконваюць машыны або механізмы), комплексную (ахоплівае ўвесь комплекс работ па выкананні закончанага працэсу або стварэння пэўнага вырабу, пры гэтым работнік кіруе комплексам машын) і якасна больш высокую ступень М. — аўтаматызацыю (машынамі кіруюць механізмы, работнік наладжвае і кантралюе вытв. працэс; гл.Аўтаматызацыя вытворчасці). Ручная праца можа захоўвацца на асобных непрацаёмкіх аперацыях, механізацыя якіх не ўплывае на аблягчэнне працы і з’яўляецца эканамічна немэтазгоднай. М. спрыяе вызваленню чалавека ад выканання цяжкіх работ, росту прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі, павышэнню кваліфікацыі рабочых і ўзроўню арганізацыі вытворчасці. Сацыяльна-эканам. вынікі М. абумоўліваюцца спосабам вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
геро́й, ‑я, м.
1. Чалавек, які зрабіў подзвіг, робіць подзвігі. Герой грамадзянскай вайны. Слава героям. □ Народ таго заве героем, хто б’е фашыстаў смертным боем.З нар.
2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора. Героі рамана. Героі апавяданняў Коласа. Герой кінааповесці.
3.чаго. Чалавек, які з’яўляецца тыповым прадстаўніком пэўнай эпохі, асяроддзя. Герой нашага часу.
4.чаго. Пра таго, хто чым‑н. вылучыўся, звярнуў на сябе ўвагу. Герой дня. Героі пяцігодкі. □ Героя працы — бацьку, машыніста Насіла моладзь на руках.А. Александровіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэабіліта́цыя
(с.-лац. rehabihtatio)
1) аднаўленне ў ранейшых правах, вяртанне добрага імя беспадстаўна абвінавачанай асобе;
2) вяртанне добрай рэпутацыі;
3) мед. мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку інваліднасці, эфектыўнае і ранняе вяртанне хворых і інвалідаў да грамадска карыснай працы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
study1[ˈstʌdi]n.
1. вывучэ́нне, дасле́даванне;
make a study of smth. вывуча́ць што-н.
2.pl.studies заня́ткі, навуча́нне
3.pl.studies наву́ка, галіна́ наву́кі;
American studies амерыкані́стыка;
Belarusian studies беларусі́стыка
4. кабіне́т (пакой для працы дома)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Капшчы́зна, капшчы́на ’грашовы пабор з тых асоб, якія сыцілі мёд, варылі піва, рабілі гарэлку, трымалі корчмы’ (Гарб., Бел. арх., АВАК). Цытата з апошняй крыніцы, магчыма, сведчыць аб унутранай форме слова: «Капщизна одинакова по всему великому князьству Литовскому маеть быти брана, то есть: отъ меду копа грошей, от пива копа грошей… (XIV, 19, 1555) (гл. Гілевіч, Вопросы лит. и языка, 1968, 161). Тады капшчызна, капшчына ад капа (гл.). Гл. таксама сінанімічнае чопавае (Булахаў, Працы VIII, 119).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярэ́нька ’торбачка на хлеб, сплеценая з бяросты’ (Некр., Шат.); ’берасцяная кашолка’ (Працы, 6), лун.вэрэ́нька ’кошык для ягад’ (Шатал.), укр.вере́ня ’раднінка’, бук.вере́нь, вере́ня ’дзяруга’, рус.вере́нька ’плецены кошык’, уладз., кастр. ’венцер’. Звязана з літ.vérti ’нанізваць, уцягваць нітку’, лат.vērt ’нанізваць’, грэч.ἀείρω ’звязваю’, алб.vjer ’вешаю’ і інш., а таксама з вярэні (гл.). Сюды ж вярэ́ня ’кошык’ (Шн., 3); ’торбачка’ (мін., Жыв. сл.); ’някемлівы, мешкаваты чалавек, няўдалы’ (Янк. I, докш., Янк. Мат.).