міжнародны дагавор аб забароне вайны як сродку ажыццяўлення нац. палітыкі дзяржавамі. Названы паводле імя яго ініцыятараў — міністра замежных спраў Францыі А.Брыяна і дзярж. сакратара ЗША Ф.Б.Келага. Падпісаны 27.8.1928 у Парыжы прадстаўнікамі 15 краін, у т. л. ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, Японіі. ЗША адрасавалі запрашэнне 48 інш. дзяржавам, у т. л.СССР, далучыцца да пакта (пазней яны далучыліся). 29.8.1928 СССРпершы ратыфікаваў дагавор і ініцыіраваў падпісанне Маскоўскага пратакола 1929 аб датэрміновым увядзенні ў дзеянне пакта (набыў сілу 24.7.1929).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАСІ́ТА (Дзюндзі) (н. 2.8.1914, Токіо),
японскі драматург, тэарэтык т-ра. Скончыў Такійскі ун-т (1939). Першы значны твор — гіст. драма «Навальніца» (1947). Яго творы адметныя рэалізмам, сувяззю з фалькл. традыцыямі, усебаковым паказам яп. рэчаіснасці: п’есы «Жураўлінае пер’е» (1949, паст. 1955), «У адной усходняй краіне» (1959), «Японец па імені Ота» (1962; пра Р.Зорге), «Востраў Акінава» (1963), «Паміж богам і чалавекам» (1972), «Свята на мерыдыяне» (1978). Аўтар п’ес на тэмы нар. казак, тэарэт. прац «Праблемы японскага народнага сказа» (1955), «Свет драмы» (1959), «Дыялог з драмай» (1968) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІР IIВялікі
(? — 530 да н.э.),
першы цар [558—530 да н.э.] стараж.-перс.Ахеменідаў дзяржавы. У 558 узначаліў саюз перс. плямён, якія ў 553 паўсталі супраць мідыйцаў. У 550—549 да н.э. заваяваў Мідыю, у 546 — Лідыю і грэч. гарады М. Азіі, паміж 545 і 539 — значную ч. Сярэдняй Азіі, у 539 — Вавілонію (Вавілон зрабіў адной з рэзідэнцый) і Месапатамію. Загінуў у час паходу ў Сярэднюю Азію. Вобраз К. адлюстраваны ў стараж.-ўсх. і ант. л-ры («Гісторыя» Герадота, «Кірапедыя» Ксенафонта і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́МІШЭ О́ПЕР»
(ням. Komische Oper камічная опера),
нямецкі оперны тэатр у Берліне. Засн. ў 1947 рэж. В.Фельзенштайнам як альтэрнатыўны традыц. опернаму т-ру. Адкрыўся спектаклем «Лятучая мыш» І.Штрауса. Першы значны спектакль т-ра — опера «Кармэн» Ж.Бізэ (1949). У 1965 створана балетная трупа (арганізатар і маст. кіраўнік балетмайстар Т.Шылінг). У рэпертуары пераважаюць найлепшыя творы сусв. опернай і балетнай музыкі. У розны час у т-ры працавалі дырыжоры О.Клемперэр, К.Мазур, Р.Ройтэр, рэжысёры Х.Рукерт, Х.Бонет, І.Герц, В.Керстэн і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Аляксандр Аляксеевіч) (26.11.1893, г. Паневяжыс, Літва — 15.3.1969),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1943). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1919 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), адначасова з 1922 у Ленінградскім ун-це. Навук. працы па тэхн., дастасавальнай і электроннай оптыцы. Распрацаваў тэорыю адпалу аптычнага шкла, стварыў (разам з інш.) першы ў СССР электронны мікраскоп, прапанаваў канструкцыю здымачнай камеры для фатаграфавання хуткабежных працэсаў, сканструяваў шэраг прыёмнікаў эл.-магн. выпрамянення. Ленінская прэмія 1959. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ((Lie) Тругве Хальвдан) (16.7.1896, Осла — 30.12.1968),
нарвежскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Сакратар (1919—22), чл. праўлення (1926—46) Нарв. рабочай партыі. Міністр юстыцыі (1935—39), гандлю і суднаходства (1939—40). У перыяд ням.-фаш. акупацыі Нарвегіі (1940—45) міністр замежных спраў нарв. ўрада ў эміграцыі (Лондан). Першыген. сакратар ААН (1946—53); падтрымаў узбр. ўмяшанне ЗША і інш. краін пад эгідай ААН у карэйскую вайну 1950—53 на баку Паўд. Карэі. У 1955—65 на адм., урадавых і дыпламат. пасадах у Нарвегіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯКА́Т АЛІ́ ХАН (1.10.1895, Карнал, Індыя — 16.10.1951),
дзеяч інд.нац.-вызв. руху; адзін з заснавальнікаў дзяржавы Пакістан. Юрыст. Скончыў Алахабадскі (Індыя) і Оксфардскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1923 дэп.Заканад. сходу ў Аб’яднаных правінцыях, потым Заканад. сходу Індыі. З 1923 чл.Мусульманскай лігі, у 1936—50 яе ген. сакратар, з 1950 прэзідэнт. У 1946—47 чл. Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі, са жн. 1946 чл. часовага урада Дж.Нэру. У 1947—51 першы прэм’ер-міністр Пакістана, атрымаў тытул «правадыра нацыі». Забіты мусульм. фанатыкам у час мітынгу ў г. Равалпіндзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУДЗІ́ТЫ (англ. Luddites),
удзельнікі стыхійных рабочых выступленняў у Англіі 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. супраць укаранення ў прамысловасць машын, якія яны лічылі прычынай свайго гаротнага становішча. Назва ад імя легендарнага рабочага Н.Луда, які нібыта першы зламаў свой станок. Рух Л. пачаўся каля 1760 у гарадах Шэфілдзе і Нотынгеме і ў пач. 19 ст. ахапіў амаль усю Англію. Яны нападалі на фабрыкі і знішчалі машыны, асабліва ткацкія. Нягледзячы на ўвядзенне ўрадам у 1769 і ў 1812 смяротнага пакарання для Л., іх рух працягваўся да 1830-х г.
расійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Акад.АМНСССР (1957). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў 2-і Ленінградскі мед.ін-т (1930). З 1962 акадэмік-сакратар Аддзялення мед.-біял. навук, з 1963 віцэ-прэзідэнт, з 1972 першы віцэ-прэзідэнт АМНСССР. Навук. працы па азоцістым абмене, энзімалогіі, біяхіміі пухлін. Выявіў аспарагін у тканках жывёл. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Некоторые проблемы регуляции обмена веществ и природные полимеры. М., 1965;
Биологическая химия. 5 изд. Л., 1972 (разам з Б.І.Збарскім, І.І.Івановым).