Рагаве́нь1 ’табакерка, зробленая з рога’ (ТСБМ). Ад рог (гл.). Матывацыяй стала назва матэрыялу, з якога зроблена рэч.
Рагаве́нь2 ’вельмі крыклівы’ (рагач., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе рэгаць, рэгацца (Ян.) ’моцна брахаць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ззеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пакрыцца зеленню (у 4 знач.). Падсвечнік ззелянеў.
2.Моцна пабляднець, змяніцца з твару пад уплывам хваробы, злосці і пад. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знітава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад знітаваць.
2.перан.; узнач.прым.Моцна звязаны, з’яднаны дружбай. Аляксандр развясельваўся, падыходзіў да Уладзіка, ці да Сымона, або да Андрэя — гэта была самая знітаваная чацвёрка ў камеры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́та, ‑ы, ДМ мяце, ж.
Травяністая расліна сямейства губакветных з моцным пахам, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і кандытарскай справе. У агародчыку перад кожным домам раслі вяргіні, ружы, бэз, мята.Мурашка.Моцна пахла лугавая мята.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струп, ‑а, м.
Корка, якая зацягвае паверхню або краі раны, ранкі пры іх зажыванні. Сек .. [Макара] канчуром кабеля Сямён Агрызка. Біў не моцна, але ўсё ж рассек скуру, і цяпер на тых месцах выраслі чорныя, крывавыя струны.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
During the hot days we ached to go swimming — Гара́чымі дня́мі нам мо́цна хаце́лася ісьці́ пла́ваць
She aches for home — Яна́мо́цна суму́е па ха́це
•
- aches and pains
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАН-ДЭР-ВА́АЛЬСА ЎРАЎНЕ́ННЕ,
адно з першых ураўненняў стану рэальнага газу. Прапанаваў Я.Д. ван дэр Ваальс (1873). Улічвае канечнасць аб’ёму малекул і сілы ўзаемадзеяння паміж імі.
Для моля газу аб’ёмам V пры т-ры T і ціску p мае выгляд (p + a / V2) (V-b) = RT, дзе R — універсальная газавая пастаянная, a і b — эксперыментальныя канстанты для кожнага асобнага газу, абумоўленыя адхіленнем уласцівасцей рэальнага газу ад ідэальнага (a улічвае прыцяжэнне малекул у выніку міжмалекулярнага ўзаемадзеяння, b — адштурхоўванне малекул на блізкіх адлегласцях). Пры вял. V (моцна разрэджаны газ) Ван-дэр-Ваальса ўраўненне пераходзіць ва ўраўненне стану ідэальнага газу (гл.Клапейрона—Мендзялеева ўраўненне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫКСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942.
Праведзена партызанамі 6 атрадаў партыз. злучэння Мінскай і Палескай абл. па падрыве чыг. моста цераз р. Бобрык на лініі Калінкавічы—Жыткавічы ў Петрыкаўскім р-не 9 снеж. ў Вял.Айч. вайну. 40-метровы мост моцна ахоўваўся, за 10 км ад яго на ст. Капцэвічы знаходзіўся буйны гарнізон праціўніка. У ходзе аперацыі партызаны разбурылі чыг. палатно і лініі сувязі на З і У ад моста, арганізавалі засады на дарогах, знішчылі ахову на раз’ездзе, пусцілі пад адхон вайск. эшалон, атакавалі і знішчылі ахову моста, замініравалі яго і ўзарвалі. У выніку аперацыі рух на чыгунцы быў спынены на 7 сутак.