ГРЫ́НЧЫК (Мікалай Мікалаевіч) (н. 15.2.1950, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне малекулярнай фізікі і цеплафізікі. Д фіз.-матэм. н. (1994). Сын М.Грынчыка. Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац. АН Беларусі. Навук. працы па працэсах пераносу ў сітаватых асяроддзях, электралітах і мембранах з улікам фізікі паверхневых з’яў.

Тв.:

Процессы переноса в пористых средах, электролитах и мембранах. Мн., 1991.

т. 5, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЫШКЕ́ВІЧ (Аркадзь Іванавіч) (н. 15.4.1925, Мінск),

бел. вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д тэхн. н. (1974), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Акадэмію бранятанкавых і механізаваных войск Сав. Арміі (1951). З 1971 у БПА. Навук. працы па метадах праектавання аўтамабіляў і іх сістэм, аўтаматызацыі працэсаў кіравання аўтамабілем. Распрацаваў аўтаматызаваныя сістэмы кіравання сілавымі агрэгатамі аўтамабіля, метады паскораных выпрабаванняў аўтамабіляў.

Тв.:

Проектирование трансмиссий автомобилей. М., 1984 (у сааўт.);

Автомобили: Теория. Мн., 1986.

т. 5, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯДЗЕ́РНІКАЎ (Васіль Іванавіч) (11.2.1919, г. Ліпецк, Расія — 16.3.1991),

бел. матэматык. Д фізіка-матэм. н. (1969), праф. (1970). Скончыў Варонежскі ун-т (1941). З 1950 у Варонежскім ун-це, з 1959 у Горкаўскім пед. ін-це. З 1969 у БДУ. Навук. працы па канформнай дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі гіперпаверхняў прасторы Еўкліда, па тэорыі абагульненага метаду нармалізацый, па агульнай тэорыі спалучаных звязнасцей, тэорыі спец. класа аднародных прастораў.

Тв.:

Дифференциальная геометрия. Мн., 1982 (у сааўт.).

т. 4, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРЫЦ (Веньямін Уладзіміравіч) (н. 27.5.1955, в. Яблачына Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Навук. працы па выліч. матэматыцы і матэм. мадэляванні. Распрацаваў метады пабудовы эфектыўных і эканамічных выліч. алгарытмаў для рашэння задач нелінейнай оптыкі.

Тв.:

Консервативные разностные схемы в задачах нелинейной оптики. Ч. 1—2 // Дифференциальные уравнения. 1991. Т. 27, № 7;

1992. Т. 28, № 7.

т. 6, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАСЦІ́ШЧАЎ (Віктар Іванавіч) (30.1.1931, хутар Брацкі, Валгаградская вобл., Расія — 9.3.1989),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1988). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.-інж. ваеннае вучылішча (1954). З 1962 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні з’яў электроннага пераносу ў металах пры нізкіх т-рах і моцных магн. палях. Эксперыментальна адкрыў з’яву электроннага тармажэння дыслакацый у магн. полі, даказаў кагерэнтны характар электроннага тунэлявання пры магн. прабоі.

т. 5, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́ЎЗЕ (Файфель Ісакавіч) (15.4.1897, г. Слуцк Мінскай вобл. — 18.1.1990),

бел. юрыст. Д юрыд. н. (1965). Скончыў Харкаўскі ін-т нар. гаспадаркі (1921). У 1921—29 працаваў у Наркамаце юстыцыі і СНК БССР. З 1923 выкладаў у БДУ, Алма-ацінскім, Мінскім юрыд. ін-тах. У 1966—78 праф. БДУ. Даследаваў праблемы цывільнага і сямейнага права, гісторыю права БССР, кадыфікацыю права БССР.

Тв.:

: Да тэорыі гаспадарчага разліку. Мн., 1933;

Обязательственное право. Мн., 1968.

т. 5, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВО́РЖАЦ (Макс Аляксандравіч) (16.4.1891, Віцебская вобл. — 1942),

бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д мед. н. (1935), праф. (1936). Скончыў Варонежскі ун-т (1919). У 1924—30 у БДУ, у 1932—41 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні ядраў вочных рухальных нерваў, прафілактыцы траўмаў вачэй, этыялогіі і лячэнні трахомы, арганізацыі дапамогі хворым на вочныя хваробы.

Тв.:

Профессиональные повреждения и заболевания глаз. Мн., 1937;

Аб найбольш небяспечных хваробах вачэй. Мн., 1938.

т. 6, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЖАЛО́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 2.7.1934, Баку),

бел. педагог: Д пед. н. (1980), праф. (1981). Скончыў Азерб. ін-т фіз. культуры (1957). З 1962 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, з 1995 — прарэктар. Даследуе праблемы тэорыі і методыкі фіз. выхавання, спарт. трэніроўкі, масавай фіз. культуры. Аўтар прац «Фізічная падрыхтоўка школьніка» (1980), «Сёння і кожны дзень» (1983), «Фізічнае выхаванне ў школе» (1988, з Я.​М.​Ворсіным), «Стадыён у двары» (1991) і інш.

т. 5, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУЛАКО́Ў (Іван Раманавіч) (н. 10.6.1946, с. Касценічы Бранскай вобл., Расія),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1990), праф. (1994). Скончыў БДУ (1968), дзе і працуе. Навук. працы па тэорыі занальнай фотаметрыі слабых аптычных палёў, імпульснай атамна-абсарбцыйнай спектрафотаметрыі. Распрацаваў інфармацыйна-вымяральныя сістэмы для кантролю і дыягностыкі параметраў навакольнага асяроддзя.

Тв.:

Одноэлектронные фотоприемники. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.);

Метол счета фотонов в оптико-физических измерениях. Мн., 1989 (разам з С.​В.​Халандыровым).

т. 5, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛАДЭ́НКА (Уладзімір Кузьміч) (н. 12.11.1922, с. Каршачына Сумскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне конегадоўлі. Д с.-г. н. (1979), праф. (1990). Скончыў БСГА (1951), дзе і працаваў да 1986, потым у Маскоўскай дзярж. акадэміі вет. медыцыны і біятэхналогіі імя К.​І.​Скрабіна. Навук. працы па даследаванні эвалюцыі, гісторыі, гасп.-біял. асаблівасці абарыгенных коней, распрацоўцы эфектыўных метадаў селекцыі і выкарыстання, захавання генафонду коней.

Тв.:

Белорусская лошадь. Мн., 1976;

Коневодство Белоруссии. Мн., 1985.

т. 5, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)