засме́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца; зак.

Забрудзіцца ад смецця.

Двор засмеціўся.

|| незак. засме́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засме́ціць, -е́чу, -е́ціш, -е́ціць; -е́чаны; зак., што.

1. Забрудзіць смеццем.

З. падлогу.

2. перан. Запоўніць чым-н. непатрэбным, шкодным.

З. мову грубымі словамі.

|| незак. засме́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засму́жаны, -ая, -ае.

Зацягнуты смугой.

Засмужаныя далі.

|| наз. засму́жанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмужы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -му́жыць; -му́жаны; зак., што.

Зацягнуць смугой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмуро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што (разм.).

Напоўніць смуродам.

З. усю хату дзёгцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмуткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак.

Пачаць смуткаваць.

З. у адзіноце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмуці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак., па кім і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца.

З. па родных.

З. ад гора.

|| незак. засмуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. засмучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмуці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны і -учо́ны; зак., каго (што).

Выклікаць пачуццё смутку, маркоты.

Гэта вестка нас моцна засмуціла.

|| незак. засмуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмя́глы, -ая, -ае.

Тое, што і засмаглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

засмя́гнуць, -ну, -неш, -не; засмя́г, -гла; -ні; зак.

Тое, што і засмагнуць.