засме́ціць, -е́чу, -е́ціш, -е́ціць; -е́чаны; зак., што.

1. Забрудзіць смеццем.

З. падлогу.

2. перан. Запоўніць чым-н. непатрэбным, шкодным.

З. мову грубымі словамі.

|| незак. засме́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)