КАРДЗЕ́ХІН Андрэй, разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маск. Крамля. У 1682—83 разамзінш. майстрамі-беларусамі рабіў для царскага дома ківоты, крэслы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БЕРТС (Roberts) Рычард (1943, Вялікабрытанія),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. З 1963 у ЗША. Адкрыў (1977, адначасова і незалежна ад Ф.Шарпа) перарывістую структуру гена. Нобелеўская прэмія 1993 (разамз Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШКО́Ў Анатоль Герасімавіч (н. 28.2.1927, г. Гомель),
бел. цеплафізік. Акад.Нац.АН (1980; чл.-кар. 1970). Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн.ін-т (1949; Ташкент). З 1955 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (у 1959—91 заг. лабараторыі, у 1971—74 і 1976—80 нам. дырэктара, 1974—76 в.а. дырэктара). У 1980—93 нам. дырэктара Ін-та прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі. У 1976—88 гал. рэдактар «Инженерно-физического журнала». Навук. працы па цячэнні вязкіх вадкасцей, тэрмаанемаметрыі, працэсах цеплапераносу ў газах і цвёрдых целах, разліку эл. ланцугоў з цеплазалежнымі рэзістарамі, праектаванні складаных тэрмаанемаметрычных сістэм. Распрацаваў шэраг метадаў вызначэння цеплафіз. уласцівасцей вадкіх, газападобных і цвёрдых цел у шырокім дыяпазоне т-р, развіў тэорыю разліку пераносных уласцівасцей газаў.
Тв.:
Терморезисторы и их применение. М., 1967;
Теплопроводность газовых смесей. М., 1970 (разамз Т.М.Абраменка);
Перекрестные эффекты в газовых смесях. Мн., 1976 (з ёй жа);
Системно-структурный анализ процесса теплообмена и его применение. М., 1983;
Теплофизика разлагающихся материалов. М., 1985 (разамз А.Ф.Шленскім, Л.М.Аксёнавым);
1) ся́бра -ы m., сябро́ўка f., кале́га -і m., супрацо́ўнік -а m
2) супо́льнік -а m., супо́льніца f.; партнэ́р -а m.
•
- an associate member
- associate editor
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АНДРЭ́ЕЎ Восіп, разьбяр па дрэве 17 ст. Выхадзец з Оршы. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1685 разамзінш.бел. разьбярамі рабіў іканастас «з флемаванымі дарожнікамі» і калонкамі для Новадзявочага манастыра ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Гучна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе; гойкаць. Чаму ён, Суконка, павінен хавацца ад тых, з кім некалі разам бегаў у гэты лес, свістаў і галёкаў на ўсё горла?Паслядовіч.Галёкалі, крычалі на ваўка Начлежнікі.Танк.// Шумна размаўляць, галасіста спяваць і пад. Госці галёкалі ў паўтара дзесяткі горлаў так, што ў Сімона зазвінела ў вушах.Самуйлёнак.Не зважаючы на стомленасць, дзяўчаты і хлопцы галёкалі на ўсё балота песні.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апа́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які асыпаўся з дрэў, галін і г. д. (пра лісце, кветкі і пад.). У празрыстым паветры запахла выкапанай бульбай, апалым лісцем.Карпюк.// Які нізка апусціўся, абвіс. Апалыя галіны.
2. Схуднелы. Апалыя шчокі.
3. Які толькі што выпаў (пра снег). На дварэ перадвясеннія дні. На сцежках свежаапалы чысты снег.Галавач.
4.перан. Які пагоршыўся, сапсаваўся (пра настрой). А гэта ўсё разам яшчэ больш памацняла апалы настрой маладога настаўніка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзірва́н, ‑у, м.
1. Тое, што і дзёран. Каб наварыць ландышы сёння, Слава яшчэ ўвосень выкапаў іх у лесе разамз дзірваном.Хомчанка.Зверху скляпенне было прысыпана зямлёй і абложана дзірваном.Колас.
2. Нявораная зямля, густа парослая травой. Выходзяць на поле плугі, Ўзнімаюць плугі дзірваны.Купала.Палі ўсё яшчэ ляжалі шырокімі, даўно не кранутымі дзірванамі, суха шасцелі пераспелым пустазеллем. У першыя гады пасля вызвалення ў калгасе.. не хапала сілы падняць гэты далёкі заляжалы дзірван.Шамякін.
[Літ. dirvonas.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паведамле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. паведамляць — паведаміць.
2. Тое, аб чым паведамляюць. Важнае паведамленне. □ Паведамленне бацькі моцна ўразіла Міхася.Чарнышэвіч.//толькімн. (паведамле́нні, ‑яў). Звесткі, якія перадаюцца, паведамляюцца. Апошнія паведамленні. Паведамленні бюро надвор’я. □ Увечары часта разам заседжваліся [сябры] каля рэпрадуктара, трывожна слухалі паведамленні з фронту...Мележ.// Невялікі даклад, інфармацыя. Навуковае паведамленне. Зрабіць паведамленне на канферэнцыі.
3. Дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб чым‑н. Паведамленне на пасылку. □ Наташа дастала паведамленне, знайшла патрэбнае слова «залічана».Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Заняць другое месца, размясціцца ў іншым месцы. Перамясціцца на другі канец лаўкі. □ Шэя трошкі падбег, .. потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок.Гартны.Разамз дэлегатамі ў залу для пасяджэнняў перамясцілася шматлікая армія фотакарэспандэнтаў, работнікаў кіно і тэлебачання.Філімонаў.// Змяніць месца свайго знаходжання, перайсці, перабрацца куды‑н. Полк перамясціўся ў другі горад. □ Здавалася, што ўсё жывое перамясцілася туды, на балота.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)