Ненатуральны, штучны, няшчыры. Напускная весялосць. Напускная суровасць. □ [У Перагуда] было многа напускнога, і ён трохі фарсіў сваім дзівацтвам.Колас.Ігар з напускной важнасцю — мужчына! — адказвае коратка: «Парадак».Данілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паблажэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць менш поўным, схуднець. [Зорын] паблажэў, бо ўсе гэтыя дні недасыпаў.Гурскі.[Лабановіч] заўважыў, што маці паблажэла за гэты час: клопату многа і жывецца нялёгка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паналато́шваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што і чаго.
Разм. Налаташыць многа чаго‑н. Лотаці цяпер колькі хочаш. Грышка з Анюткай і Маняй, мусіць, паналатошвалі ўжо цэлыя пукі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папалама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Ламаць доўга, неаднаразова; паламаць многа чаго‑н. — Нам [касіць] хоць бы што, а цябе папаломіць дзён колькі, пакуль прывыкнеш.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакана́насць, ‑і, ж.
Цвёрдая ўпэўненасць у чым‑н. Браты .. Ліскоўскія гаварылі многа, з вялікай перакананасцю, гаварылі так, як бы толькі ў іх адчынены вочы на ўсе праявы жыцця.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́хваткам, прысл.
Тое, што і прыхваткамі. Часта і многа — апавяданне ці пару раздзелаў рамана — прачытваў прыхваткам у дарозе.Брыль.Відаць, усё гэта рабілася прыхваткам, але шчыра, ад душы.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Пачаць п’янстваваць, многа і часта піць спіртныя напіткі. Ад сына, відаць, ужо помачы не чакай: скруціўся з дому, разлайдачыўся, распіўся.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматма́ршавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае многа маршаў 1 (у 4 знач.). Ад брацкіх магіл савецкіх воінаў да Заходняй Дзвіны па схілу высокага берага будзе спускацца прыгожая шматмаршавая лесвіца.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́лавіна, ‑ы, ж.
Зямля, не араная некалькі гадоў запар; аблога. Юрась заараў ялавіну.Чорны.[Грушка:] — На вашай зямлі за вайну стала многа аблог ці, як кажуць у нас, ялавін.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)