пасудзіна для піцця ў выглядае невял. расшыранага ўверх кубка паўсферычнай ці ўсечана-канічнай формы на нізкім паддоне, без ручак. Пашырана ў Сярэдняй Азіі і на сумежных тэрыторыях. Вядома з 2-йпал. 1-га тыс. да н.э. Раннія П. вырабляліся з гліны. Сучасныя П. вырабляюць пераважна фабрычным спосабам з фаянсу ці фарфору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́П’ЕЎ Фёдар, чаканшчык і разьбяр 2-йпал. 17 ст. Прыбыў у Маскву з г. Полацк (Віцебская вобл.) у 1660. З 1662 «жалаваны» майстар Сярэбранай палаты Маскоўскага Крамля. Сярод твораў: чаканны сярэбраны посуд для царэвічаў Іаана і Пятра Аляксеевічаў, футаралы для пячатак царскіх грамат (усе 1676), чаканныя абклады (1679), сярэбранае і меднае начынне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАМЕ́НЬ»,
мастацкае аб’яднанне ў Мінску ў 1929—32. Засн.чл. прафсаюза работнікаў мастацтва, асветы і друку. Выступала з праграмай маст. афармлення прадметаў побыту. У «П.» уваходзілі А.Ахола-Вало, П.Гуткоўскі, Х.Марыкс, Ф.Выхадцаў, Ф.Гальмаджаян, В.Каўрыгіна, Ф.Пачкаеў, І.Разанаў і інш. У 1929 «П.» удзельнічаў у 3-й Усебел. маст. выстаўцы ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІТА́НКАВАЕ РУЖЖО́,
наразная агнястрэльная зброя для паражэння браніраваных цэлей на адлегласці да 500 м. З’явіліся ў канцы 1-йсусв. вайны. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну. Існавалі адназараднае П.р. канструкцыі В.А.Дзегцярова, магазіннае самазараднае С.Г.Сіманава і інш.
Р.І.Флярко.
Процітанкавае ружжо. 1 — канструкцыі Дзегцярова; 2 — канструкцыі Сіманава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́Л-ШАВІНІ́ЗМ,
нацыяналістычная плынь, носьбіты якой выступаюць у падтрымку шавіністычнай (гл.Шавінізм) палітыкі правячых колаў сваіх краін. Актыўна С.-ш. праявіўся ў час 1-йсусв. вайны, калі большасць лідэраў сацыяліст. і с.-д. партый Інтэрнацыянала 2-га адмовілася ад прынцыпаў салідарнасці і падтрымала палітыку ўрадаў сваіх краін, якія ўдзельнічалі ў імперыяліст. вайне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ (мянушка Куцень) Максім, бел. майстар сярэбраных спраў 2-йпал. 17 ст. Паходзіў з г.п. Копысь (Аршанскі р-н Віцебскай вобл.). Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля як чаканшчык і майстар чэрневай справы. Сярод работ: рэльефныя абклады абразоў, праразныя кадзілы, сярэбраны і медны посуд; магчыма, зрабіў сярэбраны ківот для палат царэўны Наталлі Аляксееўны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛДЫ́-КУРГА́Н,
горад на У Казахстана, цэнтр Талды-Курганскай вобл. На р. Каратал, у перадгор’ях Джунгарскага Алатау. Засн. ў 2-йпал. 19 ст., да 1920 сяло Гаўрылаўка, з 1944 горад. Каля 150 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., швейная, абутковая, мэблевая, буд. матэрыялаў. Гіст.краязнаўчы музей. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́СЕНКІ,
вёска ў Запольскім c/c Віцебскага р-на, на правым беразе р. Усвяча. Цэнтр калгаса. За 46 км на ПнУ ад Віцебска. 204 ж., 64 двары (2002). Пач. школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Абеліск у гонар 1-йБел.партыз. брыгады, якая дзейнічала ў наваколлі вёскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЦЯЯ РЭСПУ́БЛІКА,
дзяржаўны лад у Францыі ў 1870—1940. Абвешчана 4.9.1870 з падзеннем Другой імперыі, канстытуцыя прынята ў 1875. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, вышэйшы заканад. орган — двухпалатны Нац. сход, перад якім нёс адказнасць урад. Пасля разгрому Францыі Германіяй у пач. 2-йсусв. вайны ўся ўлада 10.7.1940 перададзена маршалу А.Ф.Петэну, што азначала ліквідацыю Т.р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСЕ́КІЙ (Exēkias),
старажытнагрэчаскі ганчар і вазапісец 2-йпал. 6 ст. да н.э. Працаваў у Атыцы. Найбуйнейшы майстар вазапісу чорнафігурнага стылю. Ствараў кампазіцыі як эпічна спакойныя, так і напоўненыя дынамікай, арганічна падпарадкаваныя форме пасудзіны: «Геракл у барацьбе з ільвом», «Аякс з целам Ахіла», «Караблі», «Дыяніс у ладдзі» і інш.