паразітарная (глісная) хвароба. Выклікаецца круглымі чарвямі (Dracunculus medinensis), якія паразітуюць у падскурнай і міжмышачнай злучальнай тканцы чалавека і жывёлы. Пашырана ў тропіках і субтропіках. Чалавек заражаецца пры ўжыванні вады з інвазійнымі весланогімі рачкамі — цыклопамі (прамежкавы гаспадар). Інкубацыйны перыяд 9—14 месяцаў. Аплодненая самка гельмінта мігрыруе ў падскурную клятчатку ног, на скуры ўтвараецца выпучванне, фарміруецца псеўдафурункул. Канчатковы гаспадар паразіта — чалавек, сабака, кот, леапард. Прыкметы: высыпка на скуры, падобная на крапіўніцу, моташнасць і інш. Лячэнне: мех. выдаленне паразіта, хіміятэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРО́ЎВАННЕ ЖЫВЁЛсельскагаспадарчых, злучка,
спосаб натуральнага асемянення матак. Адбываецца ў перыяд палавой ахвоты ў матак. Тып С.ж. залежыць ад віду жывёлы, кірунку іх прадукцыйнасці, памераў і складу статка. Выкарыстоўваюць С.ж. вольнае (вытворнікі самастойна знаходзяць у статку самак у ахвоце і пакрываюць іх); у конегадоўлі касячнае (трымаюць жарабца-вытворніка на 20—25 матак) і варкавое (вытворніка на некалькі гадзін запускаюць у варок да кабыл); у авечкагадоўлі класнае (падбіраюць групу авечак і асемяняюць іх на пашы вызначанымі вытворнікамі); ручное С.ж. праводзіцца пад кантролем чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЬЮДА́Д-ХУА́РЭС (Ciudad Juárez),
горад на Пн Мексікі, на правым беразе р. Рыо-Брава-дэль-Нортэ, насупраць г. Эль-Паса (ЗША). Засн. ў 1659 пад назвай Эль-Паса-дэль-Нортэ, з 1888 сучасная назва і статус горада. Каля 900 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць; металаапр., тэкст., бавоўнаачышчальная, гарбарна-абутковая, харчовая. Зборачныя прадпрыемствы кампаній ЗША па вытв-сці спажывецкіх тавараў. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (бавоўнік, развядзенне буйн. раг. жывёлы). Ун-т. Цэнтр турызму (пераважна з ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫ́ЙСКАЯ ПАРО́ДА,
парода цяжказапражных коней. Выведзена ў 1-й пал. 20 ст. на Тарыйскім конным заводзе (Эстонія) з помесей мясц.эст. коней (клепер), арабскай, англ. чыстакроўнай, арлоўскай, тракененскай пародай; помесі скрыжоўвалі з жарабцамі парод нарфолк-родстэр і пасцье-брэтон. Разводзяць у Прыбалтыйскіх краінах, Расіі, Беларусі. Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы, конным спорце, як транспарт.
Жывёлы сярэднебуйныя. шыракацелыя, мускулістыя. Выш. ў карку 153—163 см. Maca жарабцоў 580—700, кабыл 500—650 кг. Масць пераважна рудая ці бурая. з белымі метамі на нагах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНІІДО́ЗЫ,
глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца паразітамі-тэніідамі — стужачнымі чарвямі. У чалавеканайб. пашыраны тэніёз (узбуджальнік свіны цэпень), тэніярынхоз (узбуджальнік бычыны цэпень), цэнуроз. Заражэнне ад спажывання недастаткова тэрмічна апрацаванага мяса свіней і буйн. раг жывёлы, інвазіраванага лічынкамі (фінамі) паразітаў. Узбуджальнікі раздражняюць нерв. канцы кішэчніка і выклікаюць інтаксікацыю арганізма. Прыкметы: ірвота, боль у жываце, запоры або паносы. Лячэнне: проціглісныя сродкі. У жывёл заражэнне адбываецца праз забруджаныя кармы і ваду. Драпежнікі заражаюцца пры паяданні ўнутр. органаў жывёл з лічынкамі ўзбуджальнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРАНІ́ДЫ (Phoronida),
клас тыпу шчупальцавых. 11 відаў. Пашыраны ў морах. Адзіночныя донныя беспазваночныя жывёлы.
Даўж. 0,6—45 см. Цела знаходзіцца ў трубачках з арган. рэчыва. З трубачкі высоўваецца пярэдні канец цела са складаным, падвойным, спіралепадобным шчупальцавым апаратам, раснічкамі якога корм падганяецца да рота. Кішэчнік петлепадобны. Ёсць крывяносная, нерв. сістэмы і выдзяляльныя органы. Гермафрадыты. Пелагічная лічынка — актынатроха — пераўтвараецца ў дарослую жывёлу пасля складанай метамарфозы.
Фараніды: 1 — буйная дарослая жывёла; 2 — пярэдні канец цела са спіралепадобна закручаным шчупальцавым апаратам; 3 — лічынка — актынатроха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ЛЬНІК (Alisma),
род кветкавых раслін сям. шальнікавых. 10—11 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я і ў Аўстраліі. На Беларусі 3 віды Ш.; злакападобны (A. gramineum); ланцэтападобны (A. lanceolatum); трыпутнікавы (A. plantago-aquatica), нар. назва шалянец. Трапляюцца па нізінных балотах, вільготных лугах, у прыбярэжнай зоне вадаёмаў.
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны. Лісце суцэльнае, чаранковае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі двухполыя, белыя, у мяцёлчатым суквецці. Плод — шматарэшак. Корм для андатры і качак. Трава ў свежым выглядзе ядавітая для жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРОТ (ад ням. Schrot дробныя кавалкі, абрэзкі),
канцэнтраваны бялковы корм, пабочны прадукт алейнай вытв-сці. Атрымліваюць пасля экстракцыі алею са здробненага насення алейных культур. Адрозніваюць Ш. сланечнікавы, рапсавы, соевы, бавоўнікавы, канапляны, гарчычны, клешчавінны і інш. Мае ў сабе пратэінаў 19—43%, тлушчаў 1—3%, вітаміны Е і групы B, шмат фосфару. Выкарыстоўваюць у складзе камбікармоў для адкорму буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней, сажалкавых рыб. Некат. віды Ш. маюць ядавітыя ці наркатычныя рэчывы (рыцын у клешчавінным Ш., гасіпол у бавоўнікавым і інш.).