праслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.
1. Прабыць на якой‑н. службе некаторы час. Спачатку Сяргей не хацеў даставаць з чамадана спірт, які вёз з невялікага нямецкага гарадка, дзе ён праслужыў гэтыя мірныя два гады. Чыгрынаў.
2. Прабыць у дзеянні, у карыстанні некаторы час. Дзеду боты праслужылі сорак год, Бо стары ў руках абутак свой насіў. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыблудзі́ць, ‑блуджу, ‑блудзіш, ‑блудзіць; зак.
Разм.
1. Блудзячы, апынуцца дзе‑н. — Тады такая завіруха была. Я ледзь прыблудзіў да Вуднева... Кудравец.
2. Тое, што і прыблудзіцца. У паліцыі ўжо дванаццаць чалавек, з іх толькі шасцёра мясцовых. Астатнія або прыблудзілі немаведама адкуль, або жывуць у мястэчку год ці два. Навуменка.
3. Трохі зблудзіць. [Салдат:] — І вось тут мы крыху прыблудзілі... Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяціго́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Тое, што і пяцігоддзе (у 1 знач.). — Дзве пяцігодкі прастаіць, — азваўся з печы Лапко, закладаючы цэглу. Колас.
2. Пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі СССР. Гэта быў час, калі наша краіна набіралася індустрыяльнай сілы, выконваючы свае першыя пяцігодкі. Сабаленка.
3. Разм. Хто‑, што‑н. ва ўзросце пяці год. Яблыня-пяцігодка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сужыццё, ‑я, н.
1. Сумеснае жыццё, сумеснае існаванне. Мірнае сужыццё і брацкае супрацоўніцтва народаў. Чайны грыб — сужыццё дрожджападобнага грыба і воцатнакіслай бактэрыі.
2. Разм. Палавая сувязь. Ці не мінула ўжо колькі год з таго часу, як згасла ў ім [Карызне] цікавасць да яе [жонкі] як да жанчыны і іхняе сужыццё абярнулася ў простае — праўда, нуднаватае троху, бледнае таварышаванне? Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
1. Праяўляць дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго‑н. Фашызм, які тыраніў Польшчу столькі год, больш сюды не вернецца. Пестрак.
2. Здзекавацца з каго‑н., мучыць каго‑н., прыгнятаць. — Я тыраню маці ўдзень і ўночы .. з-за майго кашлю маці пакутуе больш за мяне. Бядуля. [Іван:] — Я тыраніў цябе, Оля? Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фігурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Прысутнічаць, знаходзіцца дзе‑н., прымаючы ўдзел у чым‑н. Фігураваць на судзе ў якасці сведкі. // Называцца, упамінацца. Бобчынскі і Добчынскі фігуруюць у класічнай рабоце У.І. Леніна «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм» у якасці прадстаўнікоў «новых філасофскіх школак». «Полымя». А цераз год У лесе зноў сабраўся сход, Зноў фельетон Янотаў разбіралі, Але цяпер фігураваў там... Крот. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрукт, ‑а, М ‑кце, м.
1. звычайна мн. (фру́кты, ‑аў). Ядомы плод некаторых дрэў і кустоў. У гэтай мясцовасці шмат апельсінавых садоў і рысавых палёў. Увесь год свежыя фрукты, яркія кветкі. В. Вольскі.
2. перан. Разм. пагард. Пра чалавека з адмоўнымі якасцямі; тып, суб’ект. Бач ты, фрукт! Яшчэ малако на губах не абсохла, а павучае ўжо, куранё! Каршукоў.
[Лац. fructus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штабс-капіта́н, ‑а, м.
Да рэвалюцыі ў рускай і некаторых іншаземных арміях афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, раптам вышэй паручыка і ніжэй капітана. // Асоба, якая мела такі чын. Кожнага, хто гаварыў з ім [Мікалаем], помніў усё жыццё: .. Здзіўляў гэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: «Праз дваццаць пяць год успомніў!» Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kopa
kop|a
ж.
1. капа;
~a siana — капа сена;
2. капа (60 штук);
~a ogórków — капа агуркоў;
~ę lat! разм. колькі год!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВАЎКАВЫ́СКІ ЗАВО́Д ЛІЦЕ́ЙНАГА АБСТАЛЯВА́ННЯ.
Створаны ў 1902 у г. Ваўкавыск (цяпер у Гродзенскай вобл.) на базе майстэрні як чыгуналіцейны з-д. У 1902 працавала 13 рабочых, якія выплаўлялі 50—60 пудоў чыгуну за год і выраблялі ручныя сячкарні і конныя прыводы да малатарань. У час Вял. Айч. вайны разбураны, адноўлены ў 1944. У 1947 дабудаваны. З 1962 сучасная назва. У 1964—66 рэканструяваны. Дзейнічаюць цэхі: ліцейны, загатовачна-зварачны, 2 механазборачныя. Асн. прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для ліцейнай вытв-сці, буд. тэхніка, с.-г. абсталяванне, у т. л. сячкарні.
т. 4, с. 42
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)