сцяжо́к, ‑жка, м.

Тое, што і флажок. У дзяжурным памяшканні Таня яшчэ раз агледзела ліхтарык, падрыхтавала зусім новенькія жоўтыя сцяжкі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Прыйсці ў гнеў; пачаць гневацца. [Адольф:] Калі яшчэ хоць раз перапыніце, тады загневаюся і.. кіну пець. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

1. Правеяць паўторна, яшчэ раз. Перавеяць насенне перад сяўбой.

2. Правеяць усё, многае. Перавеяць намалочанае жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавэ́ндзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Правэндзіць нанава, яшчэ раз.

2. Правэндзіць усё, многае.

3. Завэндзіць звыш меры, больш, чым патрэбна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакрухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Занадта накрухмаліць што‑н. Перакрухмаліць кашулю.

2. Накрухмаліць усё, многае.

3. Накрухмаліць нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.

1. Апалоць нанава, яшчэ раз.

2. Выпалаць, папалоць усё, многае. Перапалоць усе грады. Перапалоць усё пустазелле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Выпрасаваць нанава, яшчэ раз, іначай. Перапрасаваць складкі.

2. Выпрасаваць, папрасаваць усё, многае. Перапрасаваць усю бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казённік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і казённая частка (гл. частка). З рулі вінтоўкі яшчэ не выкурыўся дым ад першага стрэлу, як Свістуноў даслаў у казённік ствала другі патрон і яшчэ раз стрэліў. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтары́цца, ‑таруся, ‑торышся, ‑торыцца; зак.

1. Прагучаць, пачуцца зноў, яшчэ раз; узнавіцца. Трошачкі счакаўшы, выццё, яшчэ болей жудаснае, паўтарылася зноў. Колас. Стук паўтарыўся, быў ён рэзкім, настойлівым. Лынькоў. Плач, падобны да енку, нудны і жаласлівы, паўтарыўся. Арабей.

2. Адбыцца, здарыцца зноў, яшчэ раз. Размова паўтарылася. Хвароба паўтарылася. □ І хоць не ўсё паўторыцца на свеце, Я веру ў гэты лес, я веру ў сад. Пысін.

3. Зак. да паўтарацца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перамы́ты: як пірамы́тый ’гладкі, укормлены’ (полац., Нар. лекс.). Да перамы́ць ’памыць яшчэ раз’, гл. мыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)