амерыканскі эканаміст. Скончыў Гарвардскі ун-т. Праф. Лонданскай школы эканомікі, Ін-та тэхналогіі імя Карнегі, Вышэйшай школы бізнесу Чыкагскага ун-та. Працаваў у амер.дзярж.эканам. установах. У 1976 прэзідэнт Амер.фін. асацыяцыі. Даследаваў праблемы функцыянавання фін. рынкаў (тэорыя партфельнага выбару, фінансы карпарацый і інш.). Асн. праца «Кошт капіталу, фінансы прыватных карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958, разам з Ф.Мадыльяні). Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Г.Маркавіцам і У.Ф.Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ДАЛКА Леанід Пракопавіч (н. 16.4.1937, г. Кіраваград, Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БПІ (1959). У 1959—63 працаваў інжынерам-энергетыкам трэста «Энергамантаж», з 1967 у Бел.нац.тэхн. ун-це (у 1977—94 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах кіравання эканомікай электраэнергетычных сістэм.
Тв.:
Критерии и методы оптимального управления электроэнергетической системой. Мн., 1979;
Экономика электроэнергетических систем. Мн., 1985;
Основы управления энергетическим производством. Л.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС Максім Фёдаравіч (н. 1.7.1918, в. Слабодка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1948). З 1934 на пед. рабоце, з 1958 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, у 1968—90 у Брэсцкім інжынерна-буд. ін-це. Даследуе гісторыю прам-сці Беларусі ў дарэв.перыяд.
Тв.:
Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭЙ (Gray) Джон (1798—1850),
англійскі эканаміст, сацыяліст-утапіст. У палітэканоміі паслядоўнік Д.Рыкарда. Аналізаваў пытанні размеркавання багацця. У праекце рэфармавання капіталізму прадугледжваў ліквідацыю яго адмоўных і захаванне станоўчых (тэхн. здабыткі і інш.) рыс; стварэнне сістэмы дробнай вытв-сці, пры якой абмен адбываецца з дапамогай т.зв. рабочых грошай (пасведчанне аб колькасці ўкладзенай у тавар працы). Эканам. погляды Грэя і яго план грамадскай перабудовы выкладзены ў працы «Сацыяльная сістэма. Трактат аб прынцыпах абмену» (1831). Аўтар «Лекцый аб чалавечым шчасці» (1825).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАВЕ́Ц Канстанцін Фёдаравіч (н. 11.3.1921, в. Знамя Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1982). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1977). Скончыў Маскоўскі пушніна-футравы ін-т (1953). З 1953 працаваў у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе. У 1962—89 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка інтэнсіўных метадаў вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, у т. л. ўдасканаленне тэхнал. працэсаў і арганізацыя вытв-сці малака на буйных фермах і комплексах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДУНО́Ў Аляксандр Антонавіч (н. 2.9.1921, с. Фашчаўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Усесаюзны завочны юрыд.ін-т (1950). З 1976 у Беларускім дзярж. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—94 у Акадэміі кіравання пры СМ Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення структуры і метадаў кіравання.
Тв.:
Вопросы теории управления производством. Л., 1965;
Социально-экономические проблемы управления социалистическим производством. М., 1975;
Роль науки управления социалистическим производством. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́МЛЕР Сяргей Аўгуставіч (13.6.1906, г. Саратаў, Расія — 24.11.1972),
бел.эканаміст. Д-рэканам.н. (1972). Скончыў Саратаўскі ун-т (1931). Працаваў выкладчыкам, інжынерам у Маскве, Чэлябінску, Свярдлоўску. З 1962 нам. дырэктара Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арганізацыі і тэхнікі кіравання, з 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Распрацоўваў метады выкарыстання выліч. тэхнікі ў планаванні і эканам. аналізе.
Тв.:
Автоматизированные системы управления промышленным предприятием. М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСЕ́КА Раман Міхайлавіч (н. 1.5.1936, в. Ахрэмавічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1967), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957; цяпер Бел.дзярж.эканам.ун-т), працуе ў ім з 1965 (з 1979 прарэктар, з 1991 рэктар). Даследуе праблемы эканомікі і арганізацыі гандлю, развіцця вышэйшай эканам. адукацыі. Аўтар навук. дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя гандлю» (1985), «Кіраванне працэсамі працы на прадпрыемствах гандлю» (1993, з М.І.Кабушкіным) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎТУНЕ́НКА Аляксандр Мікалаевіч (8.2.1954, г. Іркуцк, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1994). Скончыў Кіеўскі ін-т інжынераў грамадз. авіяцыі (1976). З 1979 у Дзяржплане БССР. У 1986—92 у вытв. аб’яднанні «Спектр», Бел.навук.-вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі. З 1994 прэзідэнт кансорцыума «Навука. Эканоміка. Права». Даследуе праблемы эканомікі і функцыянавання прадпрыемстваў ва ўмовах рынку, удасканалення арганізац.-эканам. механізма інавацыйнага працэсу на макра- і мікраўзроўнях.
Тв.:
Инновации — основа конверсии и путь выхода из кризиса. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЭ́ (Quesnay) Франсуа (4.6.1694, г. Мер, Францыя — 16.12.1774),
французскі вучоны-эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў. Д-р медыцыны (1744). Прыдворны ўрач Людовіка XV. К. і яго школа абверглі асн. тэзіс меркантылізму аб узнікненні прыбытку з абарачэння і выводзілі прырост багацця з працэсу вытв-сці. У працы К. «Эканамічная табліца» (1758) упершыню зроблена спроба правесці аналіз грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі вызначаных балансавых прапорцый паміж натуральнымі (рэчавамі) і вартаснымі зменамі грамадскага прадукту.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. экономические произведения. М., 1960.