хімічнае злучэнне малібдэну з серай, MoS2. Шэрыя крышталі з вельмі нізкім каэф. трэння. Не раствараецца ў вадзе, салянай і разбаўленай сернай к-тах. Пры награванні ў паветры вышэй за 350 °C акісляецца. У прыродзе — мінерал малібдэніт. Атрымліваюць уздзеяннем пары серы або серавадароду на малібдэн ці яго трыаксід MoO3 пры т-ры 600—800 °C. Выкарыстоўваюць як цвёрдую змазку і каталізатар у арган. сінтэзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наздрава́ты, ‑ая, ‑ае.
З невялікімі, частымі адтулінамі, дзірачкамі; порысты. Наздраваты хлеб. Наздраваты шлак. □ Пачарнелы снег быў наздраваты і храбусткі.Новікаў.Над імклівым, сцюдзёным бяздоннем нябачна штурхаліся, шоргаліся, кружылі на месцы і зноў спяшаліся за плынню шэрыя, наздраватыя крыгі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́сінь, ‑і, ж.
Сіні адліў, сіні прасвет у афарбоўцы чаго‑н. А вочы шэрыя, з просінню, і вельмі ўважлівыя.Арочка.Алесь ляжаў цяпер у лагернай нестаптанай траве, задумана глядзеў у высачэзную просіць, на ляную плынь недасяжных, пяшчотных аблокаў...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́таўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Рмн. ‑тавак; ж.
Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных. Вясной і летам тут [на канале] чуюцца песні салаўя, шчабятанне ластавак, сітавак.«Звязда».Скачуць, нібы на спружынках, вёрткія шэрыя пліскі. Тут называюць іх яшчэ .. сітаўкамі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́ры
1.прям., перен. се́рый;
шэ́рыя во́чы — се́рые глаза́;
ш. дзень — се́рый день;
2.перен. (ничем не примечательный) се́рый, бесцве́тный;
~рае апавяда́нне — се́рый (бесцве́тный) расска́з;
◊ ~рая гадзі́на — су́мерки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гусь, ‑і; Рмн. гусей; ж.
Буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай шыяй, свойская або дзікая. Гусі шэрыя крык узнялі Над ракой ля прыціхлай вярбы.Панчанка.Угары доўгім ланцугом ляцяць дзікія гусі.Гамолка.
•••
Як з гусі вадагл. вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЁНКА, бронзаўка касматая (Epicometis hirta),
жук сям. пласцініставусых. Пашыраны ў Еўропе ад лясной зоны да гор Крыма і Каўказа.
Даўж. да 13 мм, цела матава-чорнае. Надкрылы з жаўтаватымі плямамі. Зверху густыя жоўта-шэрыя валаскі (адсюль другая назва). Лятае вясной і напачатку лета, жывіцца кветкамі і пупышкамі пераважна пладовых дрэў, а таксама злакамі. Зімуе ў глебе, вясной адкладвае 15—20 яец. Поўнасцю развіваецца за год. Шкодзіць дэкар. і пладовым раслінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІ́МАЯ СО́ЎКА (Agrotis segetum),
насякомае атрада матылёў. Пашырана ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі.
Размах крылаў 4—5 см. Пярэднія крылы шэрыя або амаль чорныя з плямамі, заднія — белыя. Актыўныя ўначы. Самка вельмі пладавітая, адкладвае больш за 2 тыс. яец. Матылькі жывяцца нектарам кветак, сокам раслін, вусені — травяністымі раслінамі. Шкоднікі с.-г. культур: псуе высеянае зерне азімых злакаў, шкодзіць руні, кукурузе, сланечніку, бавоўніку і інш. раслінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛЯЎШЧЫ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН,
у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Дуляўшчына. Лінзападобны паклад звязаны з адкладамі шклоўскага міжледавікоўя. Гліны шэрыя, шчыльныя, з рэдкімі праслоямі і гнёздамі гліністага пяску, месцамі пераходзяць у суглінкі і тонкія супескі. Разведаныя запасы 6,7 млн.м³, перспектыўныя 0,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,8—12,4 м, ускрышы (розназярністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,2—7,5 м. Гліны прыдатныя для вытв-сці цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТЫ́ШКАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў,
у Дрыбінскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Каратышкі. Пластападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Пяскі жаўтавата-шэрыя, месцамі бураватыя, абжалезненыя, пераважна дробназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, участкамі жвірыстыя і гліністыя. Разведаныя запасы 5,66 млн.м³, перспектыўныя — 17,1 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 11,8—17,4 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—4,5 м. Пяскі прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве.