1.Штучная вялікая сажалка, пераважна сярод вёскі (Віц.Нік. 1895).
2. Рака ніжэй плаціны (Беш.Касп.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
асфа́льт, ‑у, М ‑льце, м.
1. Прыродная або штучная чорная смалістая маса, якая выкарыстоўваецца ў некаторых галінах прамысловасць і якой пакрываюць дарогі, тратуары. Тхнула смалістым вод[а]рам, ішлі дымы... Людзі мяшалі кіпучы асфальт.Чорны.[Хлопцы] падняліся на ўзвышша, адтуль была відаць пакрытая асфальтам дарога.Гурскі.
2. Дарога, тратуар, пакрытыя такой масай. Ледзь чутна шасцяць па асфальце таксі.Навуменка.Асфальт скончыўся. Далей пайшла брукаваная шаша.Корбан.
[Ад грэч. ásphaltos — горная смала.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыпанка Загачаная каменнем і засыпаная зямлёй дрыгва; штучная выспа; гарадзішча (Ковенская губ. 1914 L. Krzywicki. Pilkalnia pod wsią Petraszunami).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ЛЯ́МПА НАПА́ЛЬВАННЯ,
штучнаякрыніца святла з выпрамяняльнікам (целам напалу) з тугаплаўкіх металаў (звычайна вальфраму). Вынайдзена ў 1872 А.М.Ладыгіным, удасканалена Т.А.Эдысанам. На Беларусі вырабляюцца на Брэсцкім электралямпавым заводзе.
Л.н. малой магутнасці (15 і 25 Вт) — звычайна вакуумныя (з колбы выдалена паветра), астатнія для павышэння т-ры напалу запаўняюць інертным газам (газанапоўненыя лямпы), часам з дабаўкамі галагенаў (галагенныя). Л.н. з крыптонавым запаўняльнікам вырабляюць магутнасцю 40—100 Вт, з аргонавым — да 150 Вт і вышэй, галагенавыя — да 20 000 Вт. Цела напалу бывае плоскае, двух- і трохспіральнае, напальваецца эл. токам да высокіх (2500—3300 К) т-р; колба — празрыстая, маціраваная, апалавая, малочная, з люстраным або дыфузным адбівальным слоем. Бываюць для агульнага і спец. (напр., у кінаапаратах) асвятлення, аўтамабільныя, руднічныя і інш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РЭЧу філасофіі,
частка матэрыяльнага свету, адносна ўстойлівая і адасобленая ад інш. частак, якая характарызуецца пэўнымі якасцямі, унутр. і знешнімі адносінамі. Да Р. адносіцца шматлікая колькасць разнастайных прадметаў, з’яў прыроды і грамадства. Кожная Р. узаемадзейнічае з інш. Р., якасна і колькасна змяняецца, уключаецца ў пэўныя працэсы развіцця матэрыяльных сістэм. У якасці сіноніма Р. часта выкарыстоўваюць паняцце «прадмет», аднак ім вызначаецца і фрагмент матэрыяльнай рэчаіснасці, і аб’ект пазнання, у якасці якога можа выступаць абстрактнае паняцце. І.Кант увёў паняцце незалежнай ад свядомасці «Р. ў сабе», якая ўздзейнічае на органы пачуццяў, але не атрымлівае адэкватнага адлюстравання і таму недаступная пазнанню. Навука даказвае пазнавальнасць Р. Паняцце «Р.» цесна звязана з паняццем «ідэя». Р. аб’ектыўная і існуе незалежна ад ідэі. Ідэя з’яўляецца адлюстраваннем Р., правільным ці скажоным. Існуе і адваротная залежнасць. Адрозніваюць натуральныя і штучныя Р. (створаныя чалавекам шляхам змянення прыроднага матэрыялу). Штучная Р. з’яўляецца вынікам пераўтварэння ідэальнага ў матэрыяльнае, рэчаіснае. Паняцце «Р.» выкарыстоўваецца таксама ў сац.-эканам. тэорыях для вызначэння «арэчаўлення» адносін паміж людзьмі ва ўмовах развіцця таварнай вытв-сці і рынку.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зава́л, ‑у і ‑а, м.
1.‑у. Мноства чаго‑н. скіданага, зваленага ў беспарадку. На кожным кроку — вялізныя вываратні, завалы.Краўчанка.Каменныя нагрувашчванні сустракаліся ўсё часцей, пераходзілі ў суцэльныя завалы.Шыцік.//Штучная перашкода, мноства наваленых адно на другое дрэў, бярвён і пад. Зрабіць завал на дарозе. □ Праезду не было. Людзі выйшлі прыбіраць завал з пілкамі і сякерамі.Лужанін.
2.‑а. Тое, што і завала (у 1 знач.). Хата Паўлюкова была завалена з сярэдзіны сакрэтным завалам.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
foam
[foʊm]1.
n.
1) шум -у m., шумаві́ньне n., пе́на f.
2) мы́ла n., пе́на ў ко́ней ад по́ту
3) губча́стая шту́чная гу́ма
2.
v.t.
пакрыва́ць пе́най
3.
v.i.
пе́ніцца, пакрыва́цца пе́най
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
І́рмус ’вырвас, жулік, нахабны чалавек’ (Бяльк.). Штучная лацінізаваная форма не зусім яснага паходжання. Магчыма, з *ірвус ад ірваць (гл.) (суф. ‑ус звычайна далучаецца да дзеяслоўных асноў); параўн. вырва, вырвас. Субстытуцыя ‑м‑ замест ‑в‑ цалкам магчыма, улічваючы экспрэсію значэння. Нельга выключыць і магчымую сувязь з рус.смал.и́мус ’бядовы, вельмі здольны да чаго-н.’ (Дабр.); параўн. таксама смал., сіб.иму́н ’жвавы, бядовы, спрытны’, ’знаўца, майстар сваёй справы’, смал.иму́ ’адолею, пакару’ ад імаць (гл.). Але застаецца няясным з’яўленне ‑р‑ (ці не звязана з рус.дыял.ир ’злосць’, ’злосны, з’едлівы чалавек’, upunéc ’свавольнік, задзіра’, ст.-рус.иръ ’болька, струп; скула’?).