цыркападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Па форме і выгляду падобны на будынак цырка. [Будынак ААН] нагадвае велізарны, на 40 паверхаў, запалкавы карабок са шкла і жалезабетону з дзіўнай цыркападобнай прыбудовай. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрапе́ч, ‑ы, ж.

Печ, якая працуе на электраэнергіі. Але вось .. шарыкі трапляюць у электрапеч, і цікава пазіраць, як з расплаўленага шкла намотваюцца на бабіны танюсенькія ніці. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fragment1 [ˈfrægmənt] n. (of)

1. аско́лак, абло́мак, аскаба́лак, аске́пак;

a fragment of glass аско́лак шкла

2. уры́вак; фрагме́нт;

a fragment of conversation уры́вак размо́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ярмоленка М. М. (вучоны у галіне тэхналогіі шкла) 11/560; 12/468, 476

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

аске́пак, ‑пка, м.

Адколаты ад чаго‑н. кавалак; аскалёпак. Аскепкі шкла. Аскепак люстэрка. // Тонкая пласцінка дрэва, якая адколата ўсцяж слаёў. Смалістыя аскепкі. / у перан. ужыв. Аскепкі старога свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрэ́зак, ‑зка, м.

Непрыдатны кавалак, які астаўся пасля разрэзвання чаго‑н. Абрэзак шкла. □ Ля рашоткі дзеці раяцца і, захапіўшы з сабой абрэзкі аполкаў, зноў залазяць у падвал. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДБІВА́ЛЬНАЯ ПЕЧ,

полымная плавільная печ, у якой цеплыня перадаецца матэрыялу ад газападобных прадуктаў згарання паліва і выпрамянення ўнутранай паверхні гарачай вогнетрывалай абмуроўкі.

У бесперапынных адбівальных печах загрузка шыхты і выгрузка гатовых прадуктаў плаўкі ідуць на працягу ўсяго працэсу работы печы (напр., у вытв-сці шкла, пры рафінаванні свінцу). У садачных адбівальных печах шыхта загружаецца перыядычна, па заканчэнні працэсу ўся плаўка выгружаецца з печы (напр., выплаўка сталі ў мартэнаўскіх печах). Выкарыстоўваецца ў чорнай і каляровай металургіі, вытв-сці шкла і інш.

т. 1, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫТЦ (Ditz) Ян Фрэдэрык, мастак 18 ст. Паходзіў з Саксоніі. Працаваў размалёўшчыкам і злотнікам шкла, фаянсу, маёлікі ў жывапісных майстэрнях Навасвержанскай фаянсавай мануфактуры і на Урэцкай шклагуце (1739—43). Размалёўваў золатам і рубінавыя, бясколерныя медальёны, адлітыя ў формах. Ведаў састаў добрага шкла. З 1756 працаваў у Слуцкім тэатры Радзівіла, з 1759 пры дварах кн. Радзівілаў у Польшчы і Нясвіжы.

Літ.:

Яніцкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977;

Kamieńska Z. Manufaktura szklana w Urzeczu, 1737—1846. Warszawa, 1964.

І.​М.​Каранеўская.

т. 6, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыяптры́метр

(ад дыяптрыя + -метр)

прыбор для вымярэння заломнай сілы аптычнага шкла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БІЖУТЭ́РЫЯ (ад франц. bijouterie гандаль ювелірнымі вырабамі),

жаночыя ўпрыгожанні (пацеркі, брошкі, пярсцёнкі і інш.) з некаштоўных камянёў і металаў (шкла, пластмасы, латуні і інш.).

т. 3, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)