прыпусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. каго (што) і да каго. Дапусціць да злучкі, да ссання малака (спец.).

П. жарабка.

П. цяля да каровы.

2. што і чаго. Выпусціць затрыманае.

Карова малака не прыпусціла.

3. Пабегчы хутчэй (разм.).

П. наўздагон.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць ісці з большай сілай (разм.).

Дождж прыпусціў.

5. што. Зрабіць шырэйшым, даўжэйшым (спец.).

П. сукенку ў падоле.

|| незак. прыпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пры́пуск, -а, м. (да 1 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круце́ль, цяля́, м.

Разм. Хітрун, махляр. Такой лісліваю прымоўкай Сустрэў пан Богут бабыля, Каб акруціць сваёй вяроўкай, Дасціпным ходам круцяля. Колас. У гэтым Платон не зусім памыляўся: частка завознікаў пасля яго памолу шукала іншых млыноў, а праз людзей з гневам перадавалі, што Саковічы — мярзотнікі, басякі, жулікі і круцялі і што іх ай як добра было б на асіне павесіць! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cielę

н. цяля;

cielę morskie заал. нерпа (Phoca hispida);

ruszyć konceptem jak martwe cielę ogonem — іран. ляпнуць, як лапцем па цымбалах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

припусти́ть сов., в разн. знач. прыпусці́ць;

припусти́ть телёнка к коро́ве прыпусці́ць цяля́ да каро́вы;

припусти́ть коня́ к сто́гу прыпусці́ць каня́ да сто́га;

припусти́ть пла́тье в подо́ле прыпусці́ць суке́нку ў падо́ле;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераво́з, -зу м.

1. (действие) перево́з; (через реку — ещё) перепра́ва ж.;

2. (место) перево́з, перепра́ва ж.;

за мо́рам цяля́ — паўрубля́, ды рубе́ль пераво́зупосл. за мо́рем телу́шка — полу́шка, да рубль перево́зу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малакасо́с, ‑а, м.

Пагард. Пра вельмі маладога чалавека, які не ведае жыцця, не можа яшчэ стала разважаць. — Давай, давай!.. Малакасос!.. Не згубіся. Цягнецца, што цяля. У твае гады я з прыскокам... — Гэта крычыць на яго, Юрку, Акцызнік. Пташнікаў. — Ну і людзі! Рабі ім дабро, старайся, а яны табе... Хоць якія там людзі. Лёшка — шчанюк, малакасос. Асіпенка. Прызнацца, не вельмі прыемна, калі вось такі рыжаваты малакасос, як дарослы, совае нос не ў сваю справу. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае лысіну, з лысінай. У пакой увайшоў лектар, нізенькі чалавек у чорным і, здавалася, цесным касцюме. Ваданосаў.

2. Які мае белую пляму на лбе (пра жывёл). Лысае цяля. Лысая кабыла.

3. перан. Разм. Пазбаўлены расліннасці, покрыва; голы. Наперадзе тырчаў лысы курган, за якім пачынаўся папар. Гартны.

•••

І не лыс (лысы) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго‑н.

Чорта лысага гл. чорт.

Чорту лысаму (аддаць, пакінуць і пад.) гл. чорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавяза́ць сов., в разн. знач. перевяза́ть; (вокруг, со всех сторон — ещё) обвяза́ть;

п. ра́ну — перевяза́ть ра́ну;

п. хво́рага — перевяза́ть больно́го;

п. стос папе́р — перевяза́ть ки́пу бума́г;

п. ко́фту — перевяза́ть ко́фту;

п. цяля́ — перевяза́ть телёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Kalb n -(e)s, Kälber цяля́;

das Gldene ~ залаты́ цяле́ц;

ein ~ wird schnell zum chsen апеты́т [смак] прыхо́дзіць у час яды́;

das ~ will klüger sein als die Kuh яйцо́ ку́рыцу не ву́чыць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адлучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.

1. Пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н.; аддзяліць, адасобіць ад каго‑, чаго‑н., ізаляваць. Трэба не мець сэрца, каб адлучыць дзяўчынку ад сям’і ў такі час. Пальчэўскі. [Агата:] — Ён [бык] раззлавана матаў галавой, не разумеючы, чаму яго адлучылі ад усяго статка. Броўка. // Адняць дзіця ад грудзей; адняць, адсадзіць цяля ад каровы. // Раздзяліць, стаць мяжой, граніцай паміж чым‑н. Пясчаны перашыек адлучыў ліманы ад возера.

•••

Адлучыць ад царквы — прызнаць чужым царкве, якому‑н. веравызнанню; выключыць з рэлігійнай абшчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)