1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.). // Паволі цягнуцца, сцелючыся над зямлёй. Туман валокся над лагчынамі.Чорны.З захаду валакліся калматыя сіваватыя хмары.Сабаленка.
2.Разм. Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна; плесціся. След у след валокся воўк.Лужанін.Недзе ззаду, цяжка дыхаючы, кашляючы, валокся незнаёмец.Лупсякоў.За санкамі валачэцца прывязаная повадам карова.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАНЬША́НЬ,
горная сістэма ў Кітаі паміж Цайдамскай катлавінай на Пд і пустыняй Алашань на Пн. Часам разглядаецца як частка Куньлуня. Даўж. каля 800 км, шыр. да 320 км. Складаецца з некалькіх кароткіх высокіх хрыбтоў, размешчаных паралельна або кулісападобна, якія цягнуцца пераважна з ПнЗ на ПдУ і падзяляюцца падоўжанымі далінамі. Асн. хрыбты: Ціляньшань, Сулэнаньшань з выш. да 6346 м, Улан-Дабан, Дакэн-Дабан, Кукунор. Паўн. хрыбты ўзвышаюцца над пустыняй Алашань да 4500 м, адносныя перавышэнні паўд. схілаў Н. каля 1500 м. Паўд. адгор’і часта ўтвараюць рады кароткіх кражаў. Складзены пераважна з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў; развіты карставы альпійскі рэльеф, каля 1000 ледавікоў. Зледзяненне развіта пераважна ў Зах. Н. пераважаюць ледавікі даўж. 1—2 км. Снегавая лінія зніжаецца з 3 на У ад 5200 да 4200 м. Большая ч. Н. адносіцца да вобласці ўнутр. сцёку Цэнтр. Азіі, паўд.-ўсх. раёны — да бас.р. Хуанхэ. Рэкі мнагаводныя вясной і летам. На З пераважаюць пустыні і стэпы, на У — лесастэпы і стэпы, хваёвыя лясы, лугі. Радовішчы жал. і поліметалічных руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Туры́гаць (туры́гаты) ‘кляваць, торкаць (пра рыбу)’ (кам., Жыв. НС). Да то́ргаць1 (гл.), аснова змененая для перадачы шматкратнага дзеяння. Параўн. торыгаць, тарыгаць ‘турзаць’ (гл.), чэш.мар.terygať ‘перасяляць’, славац.terigať sa ‘цягнуцца, з цяжкасцю ісці’ — апошнія Махэк₂ (510) разглядае як вынік метатэзы з redygať, што няпэўна; Кралік (610) дапускае кантамінацыю. Варыянтнасць вакалізму характэрная для рэфлексаў прасл.*tъrg, *tьrg, параўн. Варбат, Исследования., 64.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гры́ва, ‑ы, ж.
1. Доўгія валасы на шыі некаторых жывёл. Конская грыва. Львіная грыва.//Разм.пагард. Пра доўгія валасы ў чалавека.
2. Прадаўгаватае ўзвышша, парослае лесам або травой. Дняпро плыве ўдалеч за грывы лясныя, у стэпе казацкім іскрыцца, як мора.Вялюгін.//перан.; чаго. Пра ўсё, што нагадвае сабой доўгія распушчаныя валасы. Грыва чорнага дыму. □ Цягнуцца па цячэнню грывы водарасцяў — зялёныя, сакавітыя.Карпюк.
•••
І ў хвост і ў грывугл. хвост.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распраста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зрабіць простым, роўным; разагнуць. Гэта быў зусім змяты і пацёрты заклеены канверт; .. [Люба] распрастала яго рукамі і ўбачыла гатовае, заадрасаванае пісьмо.Чорны.// Напружыўшы мышцы, выпрастаць, расправіць. Дзянісаў устаў і паволі распрастаў плечы.Гамолка.Цяпер ніякая сіла не здольна была распрастаць .. [пальцы].Новікаў.// Разгарнуць (лісты, кветкі і пад.). Дубкі дазволу не пытаюць: Іх не дарэмна корміць глеба, — Ледзь-ледзь галінкі распрастаюць — Упарта цягнуцца да неба.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
jog2[dʒɒg]v.
1. бе́гаць трушко́м
2. злёгку штурхну́ць
♦
jog smb.’s memory напо́мніць, нагада́ць;
Perhaps this photo will help to jog your memory. Магчыма, гэтае фота паможа вам успомніць.
jog along[ˌdʒɒgəˈlɒŋ]phr. v.BrE, infmlцягну́цца (без зменаў, прагрэсу)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
dúrchziehen*I
1.vt праця́гваць
2.vi(s) прахо́дзіць, праязджа́ць
3) прадзіма́ць, цягну́ць (пра вецер)
3.~, sichцягну́цца, прахо́дзіць (тс.перан.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Абмага́ць ’перамагаць’, абмагчы ’падужаць, змагчы’ (Сцяц.). На магчымасць калькі з літ.apgalė́ti ’тс’ (да galė́ti ’магчы’) звяртае ўвагу Непакупны Baltistica, VII (1), 1971, 15. Ён бачыць у літ.apgalė́ti і pérgalėti (абсалютныя сінонімы, адпаведныя бел.абмагаць і перамагаць) рэпрэзентантаў дзвюх моўных зон, прычым формы з ap‑ (аб‑) цягнуцца да заходняй (прускай), параўн. ст.-прус.epwarisnan (він. скл.) перамога’ і лат.varet ’магчы’ (там жа, 14).