аста́ча, -ы, ж.
1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшта, рэшткі чаго-н.
2. У матэматыцы: велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзялімага здабытку дзельніка на цэлую дзель.
Шэсць дзеліцца на два без астачы.
◊
Без астачы — цалкам, поўнасцю.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каньён
(ісп. canon = літар. труба)
вузкая глыбокая рачная даліна, дно якой цалкам занята рэчышчам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піката́ж
(фр. picotage)
убіванне паміж цюбінгамі драўляных кліноў, каб крапленне шахты было цалкам воданепранікальным.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спаге́ці
(іт. spaghetti)
выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе доўгіх ніцей, якія адварваюцца цалкам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
regenerate [rɪˈdʒenəreɪt] v.
1. аднаўля́ць (ца́лкам), адраджа́ць
2. biol. зноў расці́, адраджа́цца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АБАРО́ТНЫ КАПІТА́Л,
частка пастаяннага прадукцыйнага капіталу, вартасць якога ў працэсе яго вытв. расходавання цалкам пераносіцца на прадукт і цалкам вяртаецца да прадпрымальніка ў грашовай форме ў канцы кожнага кругаабароту капіталу. Да абаротнага капіталу адносіцца капітал, авансаваны на куплю сыравіны, паліва, дапаможных матэрыялаў і інш. прадметаў працы, а таксама пераменны капітал. Абаротны капітал абарачаецца хутчэй за асноўны капітал. Чым большая доля абаротнага капіталу ў авансаваным капітале, тым меншы час абароту ўсяго капіталу і большы прыбытак.
т. 1, с. 15
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
закапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. гл. капацца.
2. Закапаць частку свайго цела ў што-н.; засыпаць сябе чым-н.
З. ў сена.
З. ў кнігі, у работу (перан.: цалкам аддацца чытанню, рабоце).
|| незак. зако́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зако́нны, -ая, -ае.
1. Які адпавядае закону (у 2 і 3 знач.), грунтуецца на законе (у 2 і 3 знач.).
З. дакумент.
З. прыём барацьбы.
На законных падставах.
2. перан. Цалкам зразумелы і дапушчальны; абгрунтаваны.
З. папрок.
|| наз. зако́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слуга́, -і́, ДМ слузе́, мн. слу́гі і (з ліч. 2, 3, 4) слугі́, слуг, м.
1. Работнік у доме для асабістых паслуг, прыслужвання (уст.).
Панскія слугі.
2. перан. Чалавек, які прысвяціў сябе цалкам служэнню каму-, чаму-н.
С. народа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
безгусто́ўшчына, ‑ы, ж.
Разм. Выяўленне безгустоўнасці. [Несцер Іпатавіч:] — Я падаю цалкам гэтую песню, як прыклад безгустоўшчыны і мяшчанства, як прыклад замаскіраванага выпаду супроць нашае сучаснасці. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)