Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
president[ˈprezɪdənt]n.
1. (таксамаPresident) Прэзідэ́нт (дзяржавы);
the President of France Прэзідэ́нт Фра́нцыі;
President Abama прэзідэ́нт Аба́ма
2. старшыня́ (суда, журы, сената)
3. прэзідэ́нт, старшыня́ праўле́ння (банка, кампаніі і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
канто́н
(фр. canton)
1) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах, напр. у Францыі, Бельгіі, Швейцарыі;
2) выбарчая акруга ў Францыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
картузія́нцы
(лац. carthusiani, ад Carthusia = лацінская назва даліны Шартрэз у Францыі)
члены манаскага ордэна, заснаванага ў 11 ст. у Францыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эпісталя́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эпісталы (у 1 знач.). Эпісталярны стыль.// Напісаны ў форме пісем (пра літаратурны твор). Эпісталярныя раманы «Пісьмы з Францыі і Італіі» А. Герцэна, «Бедныя людзі» Ф. Дастаеўскага.
2. Які з’яўляецца сукупнасцю чыіх‑н. пісем. Эпісталярная спадчына Я. Купалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шампа́нь
(фр. champagne, ад Champagne = назва правінцыі ў Францыі)
парода трусоў, выведзеная ў Індыі і ўдасканаленая ў Францыі, у правінцыі Шампань.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАРАКА́НСКІЯ КРЫ́ЗІСЫ,
вострыя міжнар. канфлікты, што ўзніклі ў 1905—11 у ходзе барацьбы Францыі і Германіі за Марока. У сак. 1905 герм. ўрад выступіў супраць франц. экспансіі ў Марока, за захаванне там прынцыпу «адчыненых дзвярэй» і за скліканне міжнар. канферэнцыі па Марока. На баку Францыі выступіла Англія, і Альхесіраская канферэнцыя 1907 умацавала яе «асаблівыя інтарэсы». Новы М.к. узнік у 1907 пасля захопу франц. войскамі Касабланкі і Уджды, скончыўся перамогай Францыі. У 1911, пасля акупацыі Францыяй Феса, герм. ўрад патрабаваў ад Францыітэр. «кампенсацыі» і накіраваў у ліп. 1911 у мараканскі порт Агадыр кананерку «Пантэра». 4.11.1911 паводле франка-герм. пагаднення Германія прызнала пратэктарат Францыі над Марока ў абмен на ўступку ч. правабярэжнага Конга і прызнання за ёй права «адчыненых дзвярэй» тэрмінам на 30 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМПІДУ́ ((Pompidou) Жорж) (5.7.1911, Манбудыф, Францыя — 2.4.1974),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Францыі. Скончыў Вышэйшую нармальную школу (пед.ін-т) і Свабодную школу паліт. навук у Парыжы. Выкладаў у ліцэях Марселя і Парыжа. У 2-ю сусв. вайну да капітуляцыі (1940) Францыі лейт. франц. арміі. У 1944 саветнік па пытаннях інфармацыі і асветы ў часовым урадзе Ш. дэ Голя. У 1946—54 чл.Дзярж. савета, адначасова (1946—49) нам.ген. камісара па турызме. З 1954 супрацоўнік банка Ротшыльдаў, з 1956 яго ген. дырэктар, адначасова на кіруючых пасадах у інш.фін. і прамысл. аб’яднаннях. З 1958 нач. канцылярыі прэм’ер-міністра Францыі дэ Голя. Выбраны чл. Канстытуцыйнага савета Францыі (распрацаваў канстытуцыю і эканам. праграму аднаўлення 5-й рэспублікі). У 1962—68 прэм’ер-міністр Францыі. Удзельнічаў у ажыццяўленні Эвіянскага пагаднення 1962 аб статусе Алжыра. У 1969—74 прэзідэнт Францыі. Некалькі разоў наведваў СССР, у т. л. Беларусь (11—12.1.1973 у Заслаўі Мінскай вобл. вёў перагаворы з Л.І.Брэжневым).
2. Fránken m -s, - (пасляліч.pl -)(грашоваяадзінкаШвейцарыі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прэзідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. У некаторых краінах — выбраны на пэўны тэрмін кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт ЗША. Прэзідэнт Францыі.
2. Старшыня, абраны для кіравання арганізацыяй, установай. Прэзідэнт Акадэміі навук БССР. □ Міністр фінансаў Роберт Андэрсан да прызначэння на гэтую пасаду быў прэзідэнтам буйнейшай нікелевай амерыкана-канадскай карпарацыі.Лушчыцкі.
[Ад лац. praesidens, praesidentis — які сядзіць наперадзе, які старшынствуе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)