НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ФРОНТ ВЫЗВАЛЕ́ННЯ ПАЎДНЁВАГА В’ЕТНА́МА (НФВПВ),
арганізацыя, якая вяла ўзбр. барацьбу супраць паўд.-в’етн. ўрада і амер. войск у 1960—70-я г. Створаны як падпольная арг-цыя 20.12.1960. У 1961 сфарміраваў узбр. сілы, якія з ваен. дапамогай Дэмакр. Рэспублікі В’етнам пачалі барацьбу супраць урада Паўдн. В’етнама (з 1964 і супраць войск ЗША). На 1-м з’ездзе НФВПВ (1962) яго старшынёй выбраны Нгуен Хыў Тхо. Са студз. 1969 прадстаўнікі фронту ўдзельнічалі ў чатырохбаковых перагаворах пра мірнае ўрэгуляванне ў В’етнаме. У чэрв. 1969 НФВПВ стварыў Часовы рэв. ўрад Рэспублікі Паўд. В’етнам. Пасля аб’яднання В’етнама ў 1976 спыніў існаванне.
дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі, граф Чэтам. Адзін з лідэраў групоўкі «патрыётаў» (прыхільнікаў актыўнай калан. экспансіі) у партыі вігаў. З 1735 чл. парламента. З 1746 чл. урадаў Вялікабрытаніі. З 1756 лідэр вігаў у палаце абшчын, у 1757—61 фактычны кіраўнік урада. Адыграў значную ролю ў развязванні Сямігадовай вайны 1756—63, у выніку якой Вялікабрытанія захапіла амаль усе ўладанні Францыі ў Індыі і Паўн. Амерыцы. З-за канфлікту з каралём пайшоў у адстаўку. У 1766—68 прэм’ер-міністр кааліцыйнага ўрада. Чл. палаты лордаў з 1766 (пасля атрымання графскага тытула).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАС-О́РТА ((Ramos Horta) Хасэ) (н. 26.12.1949, г. Дылі, Усх. Тымор),
палітычны дзеяч Усх. Тымора. Скончыў Оксфардскі (Вялікабрытанія) і Антыяхійскі (ЗША) ун-ты. Удзельнік нац.-вызв. руху супраць партугальскага панавання на Усх. Тыморы. Чл.урада Нар.-Дэмакр. Рэспублікі Усх. Тымор, абвешчанай 28.11.1975. Пасля акупацыі ў снеж. 1975 Усх. Тымора войскамі Інданезіі ў эміграцыі. Міжнар. прадстаўнік усх.-тыморскага супраціўлення. Дамогся прыцягнення ўвагі міжнар. супольніцтва да праблемы Усх. Тымора, да барацьбы супраць інданезійскай акупацыі. Пасля рэферэндуму 1999, які выказаўся за незалежнасць Усх. Тымора, працуе ў адміністрацыі, якая ствараецца там пры дапамозе ААН. Нобелеўская прэмія міру 1996 (з біскупам К.Х.Бела).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЕЎ (Леў Уладзіміравіч) (13.3.1885, г. Ноўгарад, Расія — 19.11.1956),
рускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1915), праф. у ёй (1922—48) і ў Маскоўскім арх. ін-це (1948—52). Асн. работы: помнік «Змагарам рэвалюцыі» на Марсавым полі ў Пецярбургу (1917—19); будынак Ваен. акадэміі (1937), адм. будынкі на вул. Маршала Шапашнікава (1934—38) і на Фрунзенскай набярэжнай (1938—55), комплекс Маскоўскага ун-та (1949—53, у сааўт.; праект — Дзярж. прэмія СССР 1949) — усе ў Маскве; Дом урада ў Баку (1952), Палац культуры і навукі ў Варшаве (1952—55) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З ВЫЗВАЛЕ́ННЯ,
нелегальнае паліт. аб’яднанне ліберальнай інтэлігенцыі ў Расіі ў 1904—05. Засн. ў студз. 1904 на базе групоўкі ўтворанай вакол час. «Освобождение». Дзейнічаў у кантакце з Саюзам земцаў-канстытуцыяналістаў, у ліст. 1904 выступіў арганізатарам «банкетнай кампаніі» (120 палітызаваных банкетаў у 34 гарадах, удзельнікі якіх патрабавалі ад урада ўвядзення нар. прадстаўніцтва і паліт. свабод) і нелегальных земскіх з’ездаў. Праграма (крас. 1905) прадугледжвала ўвядзенне ў Расіі канстытуцыйнай манархіі, усеагульнага выбарчага права, частковае надзяленне сялян зямлёй. Члены саюза восенню 1905 склалі ядро Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі.
Літ.:
Леонтович В.В. История либерализма в России, 1762—1914: Пер. с нем. 2 изд. М., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХУ́ТА (Беназір) (н. 21.6.1954, г. Карачы, Пакістан),
палітычны і дзярж. дзеяч Пакістана. Дачка З.А.Бхута. Вучылася ў Гарвардскім (ЗША) і Оксфардскім (Вялікабрытанія) ун-тах. У час дыктатуры ген. М.Зія-уль-Хака знаходзілася пад дамашнім арыштам (1977—84), жыла ў эміграцыі ў Лондане (1984—86), рабіліся замахі на яе жыццё (крас. 1986 і студз. 1987). З 1982 кіраўнік Пакістанскай нар. партыі. Прэм’ер-міністр краіны ў 1988—90 (адначасова міністр абароны і міністр фінансаў) і з 1993 (першая жанчына—кіраўнік урада ў мусульм. свеце).
Тв.:
Рус.пер. — Дочь Востока // Наука и религия. 1990. N° З.
Літ.:
Москаленко В., Сумский В. Беназир Бхутто // Азия и Африка сегодня. 1990. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХУ́ТА (Зулфікар Алі) (5.1.1928, г. Ларкана, Пакістан — 4.4.1979),
палітычны і дзярж. дзеяч Пакістана. Бацька Б.Бхута. Адвакат. З 1958 міністр гандлю, міністр энергетыкі, саветнік прэзідэнта ген. М.Аюб Хана. Міністр замежных спраў (1963—66), садзейнічаў адыходу Пакістана ад аднабаковай арыентацыі на Захад. Пасля разрыву з Аюб Ханам у 1967 заснаваў апазіцыйную Пакістанскую нар. партыю, якая перамагла на выбарах 1970. Прэзідэнт краіны і кіраўнік урада (1971—73), прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў (1973—77), рабіў захады, каб разрадзіць напружанасць у адносінах з Індыяй і Бангладэш. Адхілены ад улады ў выніку перавароту ген. М.Зія-уль-Хака, абвінавачаны ў арганізацыі паліт. забойства і пакараны смерцю.
палітычны дзеяч Бельгіі, юрыст, эканаміст. З 1885 чл. Бельгійскай сацыяліст. партыі, з 1933 яе старшыня. Адзін з заснавальнікаў (1889) і кіраўнікоў Інтэрнацыянала 2-га (старшыня выканкома ў 1900—14). З 1894 дэп. парламента, з 1914 чл.урада. У 1918—37 неаднаразова займаў пасады міністра юстыцыі, замежных спраў, аховы здароўя. Прадстаўнік Бельгіі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, падпісаў Версальскі мірны дагавор 1919. У 1922 прысутнічаў як абаронца на працэсе правых эсэраў у Маскве. У якасці міністра замежных спраў падпісаў Лакарнскія дагаворы 1925. У 1929—36 старшыня Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала. У сваіх працах выступаў за спалучэнне марксісцкіх ідэй і рэфармісцкіх метадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬЯ (Villa) Франсіска, Панча Вілья [сапр.Аранга (Arango) Даратэа; 4.10.1877, г. Рыо-Грандэ, Мексіка — 20.7.1923], дзеяч Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17, нац. герой Мексікі. Удзельнічаў у звяржэнні дыктатуры П.Дыяса (1911), задушэнні мяцяжу П.Ароска (1912). У 1913 сфарміраваў і ўзначаліў паўстанцкую Паўн. дывізію, якая дзейнічала ў штатах Чыўаўа і Кааўіла, дзе праводзілася раздача канфіскаваных зямель сялянам, канфіскацыя прамысл. прадпрыемстваў, адкрываліся школы. Разам з сял. арміяй Э .Сапаты атрады Вільі ў снеж. 1914 уступілі ў Мехіка, але ў студз. 1915 пасля паражэння пакінулі сталіцу. У 1916—17 змагаўся супраць інтэрвенцкіх войск ЗША. У 1916—19 вёў партыз. барацьбу супраць урада Карансы. У 1920 адышоў ад рэв. руху. Забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
цэнтральныя органы кіравання Рэспублікі Беларусь. якія ажыццяўляюць функцыі міжгаліновага кіравання, у асобных выпадках галіновае кіраванне нар.-гасп. і сац.-культ. комплексамі. Яны маюць права выдаваць нарматыўныя акты, абавязковыя для выканання ўсімі мін-вамі, ведамствамі і арг-цыямі. Уваходзяць у склад Урада — СМ Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (дадатку ад 14.1.1997) утвораны Дз.к.Р.Б.: па друку; па авіяцыі; па справах моладзі; мытны; падатковы; пагран. войск; па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі; па энергазберажэнні і энергет. наглядзе; па архівах і справаводстве; патэнтны; па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі; па гідраметэаралогіі; вышэйшы атэстацыйны; па навуцы і тэхналогіях; па справах рэлігій і нацыянальнасцей.