1.прысл. Так, што цяжка заўважыць, няўлоўна. Стэфка маўчала. Крушынскі непрыкметна аглядаў яе.Бядуля.Дні мінаюць, запоўненыя работай, час ідзе непрыкметна.Самуйлёнак.Світанне надышло зусім непрыкметна.Анісаў.Непрыкметна падкраўся вечар.Бажко.// Паступова, павольна. Патупчык стала вядомай даяркай. У працы непрыкметна прыходзіць і слава.Кавалёў.
2.безас.узнач.вык. Нельга заўважыць, убачыць. Непрыкметна, каб ён быў усхваляваны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1. Перажыць моцнае хваляванне, моцна ўсхвалявацца. [Барыс:] — Я столькі перадумаў, столькі перахваляваўся за гэтыя гады.Пальчэўскі.[Святлана] так с’гамілася, так перахвалявалася, бедная, што ледзь трымалася на нагах.Кулакоўскі.
2. Перастаць хвалявацца. Антон ужо неяк перахваляваўся, адагнаў усе сумненні і пайшоў да Наталлі з думкай, што зараз убачыць яе.Ракітны.
3. Пахвалявацца — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ujrzeć
зак.кніжн.убачыць, угледзець;
ujrzeć światło dzienne — а) з’явіцца на свет; б) выйсці ў свет (пра кнігу)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
за всем сра́зу не усмо́тришь за ўсім адра́зу не дагле́дзіш;
за ним не усмо́тришь яго́ не ўпільну́еш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ручы́цца, ру́чыцца; незак.
Разм.
1. Весціся; добра гадавацца, пладзіцца. Даніла — хлопец станавіты, Марына — болей бы такіх. Пайшло дабро ручыцца ў іх.Колас.А каты Заблоцкім ручацца .. От каб гэтак, як каты, авечкі ручыліся.Калюга.Як гаспадар каля жывёлы мучыцца, то жывёла ручыцца.Прыказка.
2.(звычайназадмоўем). Удавацца, шанцаваць; надарацца. Убачыць усё хацеў Ахрэма, ды ніяк не ручылася сустрэча.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)