ні́шкам, прысл.

Разм.

1. Моўчкі. Ка мне схілілася ты нішкам На грудзі, поўныя вясны. А там, над рэчкаю, ў зацішку Маўчалі ў беразе чаўны. Трус.

2. Непрыкметна для іншых; употай. Яша курыў нішкам яшчэ ў партызанах, але камандзір не раз прабіраў яго за гэта. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́ШКЕРЦ ((Aškerc) Антон) (9.1.1856, в. Глабока, Славенія — 10.6.1912),

славенскі паэт, драматург. У 1881—98 святар. Друкаваўся з 1880. Аўтар зб-каў «Балады і рамансы» (1890), «Лірычныя і эпічныя вершы» (1896) і інш., п’ес («Ізмайлаў», 1906, і інш.). Перавагу аддаваў баладам, паэмам, сатырам. Стварыў рэаліст. карціны сял. жыцця (балады «Вяселле ў Логах», 1887; «Камень на мяжы», 1888), увёў у славенскую паэзію вобраз рабочага. Нізка балад «Старая праўда» (1888) прысвечана сярэдневяковым сял. паўстанням. Адстойваў ідэю адзінства славян, асуджаў манархічны дэспатызм і захопніцкія войны («Новыя вершы», 1900). Папулярнасць набылі яго творы на гіст. тэмы (вершы «Прымаж Трубар», «Пакутнікі» і інш.). На бел. мову яго творы перакладаў Н.​Гілевіч.

М.​М.​Трус.

т. 2, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРТ-ЦІШЫ́НСКІ ((Bart-Ćišinski) Якуб) (сапр. Барт; 20.8.1856, в. Кукаў, Германія — 16.10.1909),

сербалужыцкі паэт, драматург. Прадстаўнік нац. культ. руху лужыцкіх сербаў. Садзейнічаў фарміраванню сучаснай верхнялужыцкай мовы, распрацоўваў новыя для лужыцкай л-ры жанры. Аўтар «Кнігі санетаў» (1884), зб-каў «Формы» (1888), «Сербскія гукі» (1897), «Кроў і край» (1900), «Святло з вышыні» (1911), драм «Стары Серб» (1878), «У крэпасці» (1880). Эпічная паэма «Жаніх» (1876, выд. 1926) пра ролю сялянства ў адраджэнні Лужыцы. Перакладаў з польскай, рус., чэшскай моў. На бел. мову яго творы перакладалі Р.​Барадулін, А.​Зарыцкі, М.​Танк, А.​Траяноўскі.

Тв.:

Бел. пер. — [Вершы] // Там, дзе Шпрэвя шуміць. Мн., 1969;

Кахаць — гэта значыць...: Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986.

М.​М.​Трус.

т. 2, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

król

I м.

кароль;

król zwierząt — цар звяроў;

król strzelców — лепшы стралок

II м.

трус; трусік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Раструха́нка ’растрапаная жанчына’ (Жд. 2), раструхонка ’тс’: раструхонка кудлы развесіла (Сержп. Прык.), раструха́йла (ръструха́йла) ’разявака, расцяпа’ (ушац., Нар. лекс.). Параўн. раструхну́цца ’разысціся, раз’ехацца’ (Ян.), растру́хівацца, растру́сываць ’растрасаць’ (Мат. Гом.), што да трух, трус (гл.), сюды ж расту́рханы, растру́ханы ’раскудлачаны’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама раструхан ’неахайна адзеты’ (Колас), растурха́н ’тс’ (карэліц., Жыв. НС), што, магчыма, звязана з наступным словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стушы́ць, стушу, стушыш, стушыць; зак., што.

Разм. Звесці зусім; патушыць. [Макрына] пачала дзьмухаць прытухшыя смалякі — зусім стушыла. Баранавых. // перан. Не даць магчымасці развіцца чаму‑н. Бо там... Дзе ўдар З халоднага пагана У дзікай роспачы Стушыў агонь грудзей, Дзе кроў цякла З глыбокай, свежай раны, — Там кветкі вырастуць, Красы, жыцця, надзей!.. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́сак1 пясоктрус’ (Нас.). Памянш. да пес (гл.), якое выкарыстоўвалася для называння розных звяркоў з густой поўсцю. Параўн. ст.-рус. песикъ ’пясец’ (XVI ст.) і песьцъ ’шчанё’; як родавая назва рус. песъ ужывалася ў адносінах да воўка, лісы, сабакі (Даль, 3, 105); сюды ж таксама рус. (тул.) песе́ц ’даўгашэрсны трус’. Паводле Німчука (Давньорус., 205), да XVII ст. ва Украіне вадзіўся звярок песок, якога здабывалі на футра: рысь, пески и коты; суф. ‑ець актыўна выцясняўся суф. ‑ок (< ькь).

Пе́сак2 ’простая шашка ў гульні ў шашкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, пераасэнсаванае пешка (*пёійак?), гл.

Пе́сак3 ’пясок’ (докш., Сл. ПЗБ). З польск. piasek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 509). Націск на першым складзе спрыяў аднаўленню этымалагічнага ‑ė‑ (усх.-слав. гтъськъ ’пясок’). Вытворнае пескавы Чышчаны’ (мядз., Жыв. сл.), параўн. пескавы ’тс’ (Станк., Сл. ПЗБ), пескаву́ ’тс’ (ТС) — ад пясок

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

унь, часціца.

Разм. Тое, што і вунь. Даль агорнута смугою, і ў смузе нізіны. Унь замерлі на кургане ў полі дзве хваіны. Трус. Унь на тым тыдні з Ланска сто кубаметраў напілавалі. Пальчэўскі. [Сёмка:] — Капейка нам тады унь як трэба была. Кандрусевіч. — Унь праснак праз вас, неслухаў, згарэў! — Бабка выхапіла з печы патэльню. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго.

Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., выклікаць страх у каго‑н. — О-ё-ёй! Дзедачы, не буду! — нарокам спужаўся Алесь, ведаючы, што Агей толькі страшыць. Крапіва. Саборы збуд[а]ваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе... Панчанка. Сціхлі грымоты сярдзітыя, Сэрца не страшыць іх водгулле. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́на, ‑а, н.

1. Уст. Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі.

2. перан. Паверхня ці нетры вады, зямлі. Човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці. Колас. А над рэчкаю, Над крыніцаю Хутары стаяць, Ўсміхаюцца, Вачмі-зорамі, Зараніцамі, светла-чыстымі, Прамяністымі У лона сініх вод Углядаюцца. Трус.

•••

На лоне прыроды — на адкрытым паветры, сярод прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)