трыя́с, ‑у, м.

Спец. Першы з трох перыядаў мезазойскай эры ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад. грэч. triás — тройца, траістасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыфто́нг

(гр. triphthongos, ад tri = трох + phthongos = галосны гук)

спалучэнне трох галосных гукаў у адным складзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

trójmecz, ~u

м. спарт. сустрэча (матч) трох каманд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

трайны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў. Трайныя краты. Трайны падбародак. // Які тры разы паўтараецца або адбываецца ў тры прыёмы. Трайны скачок. Трайны ўдар. // Які праяўляецца ў трох відах, які датычыцца трох бакоў чаго‑н.; траякі. Трапная сувязь.

2. Павялічаны ў тры разы. Прадавалі білеты за трайную цану.

•••

Трайное правіла — тое, што і складанае трайное правіла (гл. правіла).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыумвіра́т, ‑у, М ‑раце, м.

Саюз трох палітычных дзеячаў у Старажытным Рыме ў перыяд заняпаду рэспублікі, які меў на мэце захапіць вярхоўную ўладу (першапачаткова — калегія з трох асоб, якая выбіралася з якой‑н. спецыяльнай мэтай). Першы трыумвірат. // Жарт. Пра трох асоб, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці. — Дык давайце заключым трыумвірат! — крычаў Янка, — Давайце! — І сябры з запалам паціснулі адзін аднаму рукі ў знак свайго саюзу. Колас.

[Лац. triumviratus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unabated [ˌʌnəˈbeɪtɪd] adj. fml нязме́нны; не асла́бны;

For three days the storm continued unabated. Бура не сціхала на працягу трох дзён.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

upward​2 [ˈʌpwəd] adv. (таксама upwards)

1. уве́рх, вышэ́й

2. больш;

children of three and upwards дзе́ці ад трох і старэ́йшыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тры́о, нескл., н.

1. Музычны твор для трох галасоў або музычных інструментаў з самастойнай партыяй у кожнага выканаўцы. Трыо для фартэпіяна, кларнета і фагота.

2. Ансамбль з трох выканаўцаў (спевакоў або музыкантаў). Трыо бандурыстаў. Трыо вакалістаў. / Пра цыркавых артыстаў. Трыо жанглёраў. // Разм., звычайна жарт. Пра трох чалавек, якія звязаны дружбай і часта бываюць разам.

3. Сярэдняя частка музычнага твора (вальса, скерца, марша і пад.), больш спакойная і меладычная, чым крайнія часткі.

[Іт. trio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трая́кі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трох крыніц; які праяўляецца ў трох выглядах, відах. Траякая выгада. Траякае значэнне. □ — А ты, дуда, які хлеб хочаш есці? — запытаў дзед Самуіла і пасадзіў хлопца сабе на калена. — Ёсць траякі: чорны, белы і ніякі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тры́ба ​1, ‑ы, ж.

Разм. Шасцярня малатарні. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала трыбай малатарні. Брыль.

тры́ба ​2, ‑ы, ж.

Гіст. Кожная з трох груп родаў, якія складалі патрыцыянскую абшчыну; кожная з трох адміністрацыйна-тэрытарыяльных акруг Старажытнага Рыма.

[Лац. tribus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)