Таксо́ўка ’легкавы аўтамабіль’ (Скарбы, Сцяц. Сл., Сцяшк.), таксо́ўка, таксу́вка ’тс’ (Сл. ПЗБ), таксу́фка ’тс’ (Сцяшк.). З польск. taksówka ’таксі’ з пераасэнсаваннем на заходнебеларускай глебе ’найбольш распаўсюджаны від транспарту для пасажыраў’ (гл. таксі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bottleneck [ˈbɒtlnek] n.

1. ву́зкае або́ ве́льмі ажы́ўленае ме́сца на ву́ліцы або́ даро́зе, што затры́млівае рух тра́нспарту

2. перашко́да (у бізнесе або прамысловасці)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЯРАШЭ́ВІЧ Валянцін Пятровіч (23.6.1936, в. Толкава Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 28.8.2000),

бел. вучоны ў галіне чыг. транспарту. Канд. тэхн. н. (1967), праф. (1989). засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1964 у Бел. ун-це транспарту (з 1980 дэкан ф-та, з 1987 прарэктар з 1997 рэктар). Навук. працы па эфектыўнасці работы чыг. участкаў, станцый і вузлоў, іх перспектыўнага развіцця, тэорыі графіка руху паяздоў і прапускной здольнасці чыг.напрамкаў.

Тв.:

Технология работы участковых и сортировочных станций. 2 изд. М., 1973 (у сааўт.);

Интенсификация использования подвижного состава и перевозочной мощности железных дорог. 2 изд. М., 1977 (у сааўт.);

Организация движения на железнодорожном транспорте. Ч. 1. Мн., 1979 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЫЦКО́ Пётр Аляксандравіч (21.6.1921, с. Белаярск Амурскай вобл., Расія — 22.7.1990),

бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі чыг. сістэм. Канд. тэхн. н. (1966), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1978). Скончыў Новасібірскі ін-т ваен. інжынераў чыг. транспарту (1943), Акадэмію чыг. транспарту Мін-ва шляхоў зносін СССР (1956). У 1943—54 на Калінінскай чыгунцы. З 1956 нач. Аршанскага, з 1959 Гомельскага аддз. Бел. чыгункі. З 1961 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту (у 1961—86 рэктар). Навук. працы па арганізацыі мясц. вагонапатокаў, графіка руху паяздоў, павышэнні прапускной і правазной здольнасці чыгунак. Аўтар шэрагу перадавых метадаў працы і тэхналогій, укаранёных на чыгунках б. СССР.

Тв.:

Организация движения поездов на железнодорожном транспорте. 3 изд. Мн., 1979 (у сааўт.).

т. 18, кн. 1, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тра́нспартнік, ‑а, м.

1. Работнік транспарту (у 1 знач.). Сведчаннем вялікіх заслуг транспартнікаў рэспублікі перад Радзімай з’явілася ўзнагароджанне ў 1971 г. Беларускай чыгункі ордэнам Леніна. Лыч.

2. Самалёт транспартнай авіяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«БЕЛЧЫГУНПРАЕ́КТ», Прадпрыемства па праектаванні аб’ектаў чыгуначнага транспарту «Белчыгунпраект» Беларускай чыгункі. Засн. ў 1974 як Мінскі праектна-вышукальны ін-т «Галоўчыгпраект». У 1978—93 Мінскі філіял дзярж. праектна-вышукальнага ін-та па электрыфікацыі чыгунак і энергет. установак. Асн. кірунак дзейнасці: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі аб’ектаў чыг. транспарту, якія забяспечваюць павелічэнне правазной і прапускной здольнасці чыгункі і павышэнне бяспекі руху паяздоў, а таксама аб’ектаў жыл. і культ.-прызначэння.

т. 3, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАД’ЁМНА-ТРА́НСПАРТНЫЯ МАШЫ́НЫ,

машыны для падымання і перамяшчэння грузаў і людзей на адносна невялікія адлегласці. Падзяляюцца на грузападымальныя машыны, пагрузачна-разгрузачныя машыны і транспартавальныя. Бываюць перыяд. дзеяння (пад’ёмныя краны, пад’ёмнікі, ліфты, пагрузчыкі, фунікулёры, дамкраты, лябёдкі, талі і інш.) і бесперапыннага (канвееры, ральгангі, транспарцёры, элеватары, эскалатары, прыстасаванні гідраўлічнага транспарту і пнеўматычнага транспарту). Да П.-т.м. адносяцца таксама машыны падвесных канатных дарог і манарэйкавых дарог.

І.​І.​Леановіч.

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нацыяналіза́цыя, ‑і, ж.

1. Пераход з прыватнай уласнасці ва ўласнасць дзяржавы зямлі, прамысловасць транспарту, банкаў і пад. Нацыяналізацыя фабрык.

2. Арганізацыя чаго‑н. на нацыянальнай аснове, сіламі данай нацыі. Нацыяналізацыя школы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стоп

(англ. stop = спыняць)

1) каманда ў значэнні: стой! спыніся!;

2) назва сігналу для прыпынку транспарту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трансбо́рдэр

(англ. transborder)

прыстасаванне для перамяшчэння сродкаў рэйкавага транспарту з адной каляі на другую, паралельную ёй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)