расійскі гістолаг. Скончыў Ваен.-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1896, у 1903—22 праф.). З 1928 праф. Чыкагскага ун-та (ЗША). Навук. працы па гісталогіі злучальнай тканкі і гістагенезе крыві. Стварыў тэорыю гістагенезу крыві, зрабіў класічнае абагульненне звестак па злучальных і крывятворных тканках. Правёў эксперым. даследаванні злучальнай тканкі пры запаленнях, паказаў значэнне свабодных макрафагаў (назваў іх палібластамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРКАЦЫСТО́ЗЫ, саркаспарыдыёзы,
пратазойная інвазія чалавека і жывёл, якая выклікаецца прасцейшымі з роду саркацыстыс; характарызуецца пашкоджаннем мышачнай тканкі і ўнутр. органаў. У чалавека звычайна працякае бессімптомна, суправаджаецца кішэчнымі расстройствамі. Лячэнне тэрапеўтычнае. У арганізме буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней паразіты развіваюцца пераважна ў мышачнай тканцы, утвараюць шматлікія цысты. Жывёлы заражаюцца ад сабак, катоў, дзікіх драпежнікаў і інш. Пры С. развіваецца анемія, атрафія мышачнай тканкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зрэз, зразу, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. зразаць — зрэзаць (у 1 знач.).
2. Месца, па якім зрэзана, разрэзана што‑н. Чарада нізкіх, абкораных пнёў з кропелькамі смалы на врэзах разбягалася перад вачамі.Сачанка.
3. Тое, што зрэзана; зрэзаны слой, частка чаго‑н. Высушыць першы зрэз тытуню.//Спец. Самая тонкая пласцінка тканкі, выразаная з арганізма для вывучэння мікраскапічнай будовы гэтай тканкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каве́рна, ‑ы, ж.
1. Поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння арганічнай тканкі хваробай. Каверны ў лёгкіх.
2. Пустата, поласць у горнай народзе.
[Лац. caverna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tissue
[ˈtɪʃu:]
n.
1) тка́нка f.
fatty tissues — тлу́шчавыя тка́нкі
2) то́нкая, лёгкая ткані́на
3) папяро́вая ху́стачка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
РУБЕ́Цу медыцыне,
участак шчыльнай злучальнай тканкі, які замяшчае дэфект скуры, слізістай абалонкі, органа або тканкі. Узнікае ў выніку апёкаў, абмаражэнняў, хранічных запаленчых працэсаў і інш. Пры рубцаванні краі раны сцягваюцца, што прыводзіць да дэфармацыі органаў і тканак, касметычных дэфектаў. Зрэдку Р. выклікаюць цяжкія парушэнні пры лакалізацыі ў сэрцы (напр., сардэчная недастатковасць), мозга (напр., эпілепсія, зрокавыя парушэнні), страўніку (непраходнасць) і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.