2) абчэ́сваць (бервяно́); высяка́ць (з ка́меня, ма́рмуру)
to hew down — сьсяка́ць (дрэ́ва); высяка́ць (лес)
•
- hew one’s way
- hew to
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сячэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл.сячы (у 1–4 знач.).
2. Паверхня, плоскасць, па якой што‑н. рассечана, разрэзана (у сапраўднасці або ўяўна). Плошча сячэння. Папярочнае сячэнне. □ Ахтан, узняўшы бровы, моўчкі маляваў трубкі рознага сячэння.Алешка.
•••
Залатое сячэнне — прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.
Кесарава сячэнне — аперацыя рассячэння брушной сценкі або похвы і маткі ў цяжарная жанчыны для нараджэння дзіцяці (робіцца пры немагчымасці нармальных родаў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан., каго-што. Рашуча пазбавіцца чаго-н., парваць сувязь з кім-, чым-н.
А. ранейшыя прывычкі.
3. Сказаць, адказаць у рэзкай, катэгарычнай форме.
Не сказаў, а адсек: не буду!
|| незак.адсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз.адсяка́нне, -я, н.
|| наз.адсячэ́нне, -я, н.
А. артылерыйскі агонь.
◊
Даць галаву на адсячэнне — запэўніць у праўдзівасці чаго-н. (разм.).
|| прым.адсе́чны, -ая, -ае (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Насяка́нік ’кіёк з насечкамі, зробленымі спецыяльна яшчэ на растучым дрэве’, ’насмешлівая назва рабога’ (Нас.), нася‑ кинка ’настырная, з вострым языком дзяўчына’ (Нар. сл.), насякийло ’рабы чалавек’ (Мікуц.). У выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў з насекины(и) ’сукаваты; рабы’ (Нас.); да сячы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hácken
vt
1) сячы́
2) уско́пваць; маты́чыць
3) дзяўбці́
auf j-n ~ — разм. напада́ць на каго́-н.
4) падраза́ць, падсяка́ць (хакей)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Сяка́р ’сякерка’ (Барад.), ’сякач’ (Жд. 2), се́кар ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад сячы (гл.) з малапрадуктыўным суф. ‑ар, які ўтварае назоўнікі са значэннем ’прадмет, пры дапамозе якога выконваецца дзеянне’ (Сцяцко, Афікс. наз., 30; Вярхоў, Наз., 49), што, магчыма, сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне слова сякера, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Holz
n -es, Hölzer
1) дрэ́ва, драўні́на, дро́вы
aus ánderem ~(e) geschnítten [geschnítzt] sein — быць чалаве́кам і́ншага скла́ду
2) лес
~ fällen [háuen] — сячы́ лес
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зле́гчыся, злягуся, зляжашся, зляжацца; пр. злёгся, злеглася і зляглася, злеглася і зляглося; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Стаць больш цвёрдым, шчыльным ад доўгага ляжання. — А снег так злёгся, што рыдлёўка яго не бярэ, хоць сякерай сячы.Чарнышэвіч.Калі Юрка не думае пра Жэньку, чуе тады, як зноў пад ім шапаціць сухое сена, — не зляглося яшчэ: нядаўна прывезлі з Цянёў з бацькам два вазы.Пташнікаў.
2.Абл. Звязацца, падружыцца з кім‑н. — Сам ведаеш: злягліся яны з Юзікам Громам. Людзі ўжо гавораць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валі́ць¹, валю́, ва́ліш, ва́ліць; незак.
1.каго-што. Прымушаць па́даць.
Бура валіць лес.
В. з ног.
В. дрэвы (сячы, пілаваць; спец.).
2.што. Скідаць у вялікай колькасці, складаць без разбору.
В. усё ў адну кучу (таксама перан.: змешваць неаднолькавыя рэчы, з’явы, не бачыць розніцы паміж імі).
3.перан., што на каго-што. Перакладаць (адказнасць, віну, работу і пад.) на каго-, што-н. (разм.).